Панядзелак, 07 Кастрычнік 2019 16:18

75 год Брэсцкаму акадэмічнаму тэатру драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі

6 кастрычніка 2019 г. Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага прыняла ўдзел у святкаванні 75-гадовага юбілею Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі.

Да мерапрыемства супрацоўнікі Бібліятэкі падрыхтавалі кніжную выставу «Театр в зеркале времени», на якой былі прадстаўлены дакументы і матэрыялы з фонду аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі. Экспазіцыя знаёміла прысутных з багатай гісторыяй тэатра, ад вытокаў стварэння да сучаснага стану. Сярод публікацый можна было ўбачыць: энцыклапедычныя выданні, нарысы і ўспаміны, дакументальную і мастацкую літаратуру, рэцэнзіі на асобныя спектаклі, а таксама ксеракопіі і арыгіналы часопісных і газетных артыкулаў (пачынаючы з 1946 г.), буклеты, афішы, паштоўкі. Цікавасць у прысутных выклікалі і арыгіналы фотаздымкаў з некаторых пастановак за розныя гады існавання тэатра, а таксама інфармацыя аб асобных акцёрах і акцёрскіх тэатральных дынастыях.

Супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага шчыра віншуюць калектыў тэатра з юбілейнай датай і жадаюць творчых поспехаў, натхнення і невычэрпнага аптымізму!

 

Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,

заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі

Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1319 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 12:07