Серада, 04 Лістапад 2020 16:19

5 лістапада адзначае 70-гадовы юбілей пісьменнік, журналіст Аляксандр Міхайлавіч Валковіч.

Віншаванне з юбілеем

5 лістапада адзначае 70-гадовы юбілей пісьменнік, журналіст Аляксандр Міхайлавіч Валковіч.

Аляксандр Валковіч — аўтар кніг «Зубр беловежский чугунный» (Брэст, 2007), «Берёза чёрная, берёза белая…» (Мінск, 2009), «Алеся. Беловежские сны» (Брэст, 2009), «Письма войны: хрестоматия патриотизма» (Брэст, 2010, 2019), «Лето красных лошадей» (Брэст, 2012), «И тогда спроси свою печаль…» (Брэст, 2017). Таксама з’яўляецца аўтарам, рэдактарам і ўкладальнікам раённага краязнаўчага альманаха «Астрамечаўскі рукапіс».

Аляксандр Міхайлавіч — сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябра Беларускага саюза журналістаў. Таксама ён з’яўляецца сябрам Бібліятэкі. У фондзе аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі захоўваюцца кнігі з аўтографамі, прынятыя ад яго ў дар.

Чытачы і супрацоўнікі Бібліятэкі шчыра віншуюць юбіляра!

Зычым моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і творчага плёну!

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1111 разоў Апошняя змена Чацвер, 05 Лістапад 2020 09:09