На сустрэчы прагучалі песні ў выкананні вакалістак сольнага кружка Пружанскага Палаца культуры Валерыі Пудоўкінай, Вольгі Рабец і Ірыны Кулініч.
Серада, 06 Сакавік 2013 11:44
Сустрэча з Аркадзем Мікалаевічам Дзенісевічам
10 сакавіка ў 15.00 у гасцёўні Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма адбыўся вечар-сустрэча з мастаком, мастацтвазнаўцам і паэтам Берасцейшчыны Аркадзем Мікалаевічам Дзенісевічам “У пошуках прыгажосці” з цыклу “Добры вечар, землякі”.
Прысутныя пазнаёміліся з Аркадзем Мікалаевічам не толькі як з мастаком, але і мастаком-афарміцелем, даследчыкам жыцця Напалеона Орды і Юзафа Крашэўскага. Герой сустрэчы расказаў прысутным пра сваю працу над кнігай “Тэндэнцыі класіцызму і рамантызму ў творах Напалеона Орды” і манаграфіяй “Ю. І. Крашэўскі: этнаграфія, графіка, жывапіс”.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Пружанскі раён
Апублікавана ў
Навіны