Панядзелак, 22 Красавік 2013 12:19

Краязнаўчая гасцёўня “Шлях у два канцы”

18 красавіка ў чытацкай зале Жабінкаўскай раённай бібліятэкі ладзілася краязнаўчая гасцёўня “Шлях у два канцы” па творчасці адметнай берасцейскай паэткі Ярыны Дашынай. Сярод запрошаных літаратараў прысутнічаў Алесь Каско і юная паэтка, удзельніца аматарскага аб’яднання “Вестка” пры РДБ Насця Сідорка.

Аўтарка сучаснага прыгожага пісьменства расказвала пра ўдзел у самых розных літаратурных семінарах і сустрэчах, у тым ліку замежных, чытала свае інтэлектуальныя вершы, выказвала меркаванне аб шляхах беларускай паэзіі.

Кніжная выстава “Чарадзейная сіла слова” дапамагла яшчэ глыбей пазнаёміцца з творчасцю Я. Дашынай работнікам сельскіх бібліятэк і моладзі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, якія былі запрошаны на сустрэчу.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 6394 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Красавік 2013 12:58

Галерэя малюнкаў

{gallery}328{/gallery}