Чацвер, 06 Чэрвень 2013 11:59

Краязнаўчае падарожжа “Раскажы, бабуля, пра мінулае”

У бібліятэцы аграгарадка Люсіна (Ганцавіцкая ЦБС), у рамках клуба “Юны краязнаўца” прайшло краязнаўчае падарожжа “Раскажы, бабуля, пра мінулае”. Збор матэрыялу пра мінуўшчыну вёскі для клуба справа важная. Асабліва, калі расказвае пра гэта старэйшая жыхарка вёскі.

На сустрэчу з юнымі краязнаўцамі прыйшлі Ганна Маісееўна Амельяновіч і Жук Марыя Сямёнаўна. Мудрыя жанчыны, з цікавымі лёсамі, якія апавядаюць пра сваё жыццё, нібы раскрываюць гісторыю развіцця вёскі Люсіна. Узгадалі пра сваё дзяцінства, якімі гульнямі забаўляліся дзеці ваеннай пары, якія песні спявалі, як працавалі, вучыліся ў школе. Дзеці задавалі шмат пытанняў жанчынам. Іх цікавіла ўсё – савецкія часы, праца ў калгасе, школьнае жыццё. Няпрошана набягала сляза ў жанчын, успамінаючы сваё жыццё, якое было напоўнена рознымі падзеямі, ад польскіх часоў да сучаснасці, у якім хапала месца і радасцям і бедам.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2827 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Чэрвень 2013 09:58