Чацвер, 09 Кастрычнік 2014 11:23

Аўтарскі вечар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, брэсцкай пісьменніцы Надзеі Мікалаеўны Парчук

25 верасня ў Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбыўся аўтарскі вечар члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, брэсцкай пісьменніцы Надзеі Мікалаеўны Парчук. 

Арганізатарам сустрэчы выступілі спецыяльная бібліятэка-філіял № 12 для людзей са слабым зрокам і Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А. С. Пушкіна.

Паэтка прэзентавала сваю новую кнігу вершаў «Берагі Надзеі». Мерапрыемства праходзіла ў рамках святкавання 10-годдзя са дня адкрыцця спецыяльнай бібліятэкі-філіяла № 12.

Надзея Мікалаеўна – аўтар пяці паэтычных зборнікаў.

У 2006 годзе ў намінацыі «Паэзія» рэдакцыйная калегія часопіса «Гоман» прысудзіла пісьменніцы першае месца – «Залатое пяро».

Паэтка з’яўляецца актыўным членам паэтычнага клуба «Крыніца», які ўжо дзевяць гадоў існуе пры спецыяльнай бібліятэцы-філіяле № 12.

На працягу ўсяго мерапрыемства аўтар распавядала пра сябе, пра свой творчы шлях.

Сябры, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, прыхільнікі таленту паэтэсы сабраліся сонечным вераснёўскім днём у бібліятэцы імя А. С. Пушкіна.

Шмат цёплых слоў і пажаданняў ў адрас Надзеі Мікалаеўны было сказана калегамі па пяру. Павіншаваць паэтку прыйшлі: намеснік старшыні Брэсцкага аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – Л. М. Красеўская, Р. М. Бензярук, М. В. Панасюк, Т. А. Дземідовіч, М. С. Якімук, М. М. Трафімчук, С. Ф. Цыплюк, Я. К. Грыгаровіч.

Святочная атмасфера вечара дапаўнялася музычнымі кампазіцыямі навучэнцаў Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Р. Шырмы, гурта «Лагуна» (салістка Марына Жыценева), юнай выканаўцы Ангеліны Маляўка.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2439 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Кастрычнік 2014 11:32