Выстава «Творы і творцы»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала сваю працу кніжная выстава «Творы і творцы», прысвечаная
40-гадоваму юбілею Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Яно ўтварылася 13 студзеня 1981 г. Першым кіраўніком стаў таленавіты вучоны, літаратуразнаўца, прафесар Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна Уладзімір Андрэевіч Калеснік. Першапачаткова ў склад аддзялення ўваходзілі 11 пісьменнікаў: Уладзімір Калеснік, Іван Арабейка, Мікола Бусько, Зінаіда Дудзюк, Мікола Пракаповіч, Міхась Рудкоўскі, Святлана Курылёва, Алесь Каско, Ніна Мацяш, Алег Мінкін, Васіль Сахарчук. У розныя гады творчую суполку ўзначальвалі: Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Ніна Мацяш, Іван Мельнічук, Мікола Аляхновіч. На сённяшні дзень абласное аддзяленне налічвае 39 літаратараў.
На выставе прадстаўлены асобныя кнігі ўсіх членаў пісьменніцкай суполкі, сярод якіх шэраг выданняў з аўтографамі. У асобны раздзел выдзелены літаратурны альманах абласнога аддзялення «Жырандоля», заснаваны ў 2008 г. славутай пісьменніцай і перакладчыцай Н. І. Мацяш. На сённяшні дзень выйшаў ужо яго дванаццаты нумар.
Берасцейшчына багата на літаратурныя таленты. Сёння пісьменніцкую суполку прадстаўляюць творцы, якія працуюць у розных жанрах: паэзія, проза, драматургія. Нашы пісьменнікі-землякі пішуць як для дарослых, так і для дзяцей. Даволі плённа працуюць у жанры перакладу.
Экспазіцыя праілюстравана рэдкімі фотаздымкамі з жыцця і творчай дзейнасці аддзялення: разнастайныя літаратурныя сустрэчы і вечарыны ў розных гарадах Беларусі, стасункі з іншымі беларускімі пісьменнікамі і выступленні перад аўдыторыямі і г. д.
Кніжная выстава «Творы і творцы» будзе дзейнічаць на працягу студзеня і лютага 2021 г. Запрашаем усіх жадаючых азнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі і далучыцца да жывой крыніцы мастацкага слова.
Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,
заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79
Віншаванне з юбілеем!
Чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага віншуюць з 70-гадовым юбілеем таленавітага беларускага мастака-ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Кузьміча. Мікалай Пятровіч працуе ў галіне ювелірнага мастацтва, у тэхніцы гарачых эмаляў. Уваходзіць у пяцёрку лепшых майстроў у свеце, якія працуюць у гэтай унікальнай тэхніцы. Займаецца вырабам мастацкіх твораў, аб’ектаў і ювелірных упрыгожанняў.
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага: 80 гадоў шляху
Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага — 80 гадоў! Па-сапраўднаму доўгая гісторыя. За гэты час Бібліятэка стала творчым калектывам аднадумцаў, установай са сваімі традыцыямі і непаўторным стылем. На працягу 80 гадоў яна паспяхова выконвала сваю асноўную місію: забяспечвала інфармацыяй, развівала культурна-асветную дзейнасць, шукала новыя падыходы, новыя формы работы, імкнулася захаваць і прымножыць інтэлектуальнае багацце пакаленняў.
5 лістапада адзначае 70-гадовы юбілей пісьменнік, журналіст Аляксандр Міхайлавіч Валковіч.
Віншаванне з юбілеем
5 лістапада адзначае 70-гадовы юбілей пісьменнік, журналіст Аляксандр Міхайлавіч Валковіч.
III Абласная школа дырэктараў
1–2 кастрычніка 2020 г. на базе ДУК «Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» адбылася III Абласная школа дырэктараў бібліятэчных сістэм Брэсцкай вобласці.
75-гадовы юбілей Леаніда Несцерчука і прэзентацыя яго новай кнігі «Адам Міцкевіч: Геній, Паэт, Ліцвін»
2 кастрычніка 2020 г. у кафэ «Маяк» адбылася вечарына ў гонар 75-гадовага юбілею вядомага даследчыка і вучонага, знакамітага краязнаўца, ганаровага чытача Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Леаніда Несцерчука. Ён з’яўляецца аўтарам шматлікіх кніг па гісторіі Берасцейшчыны і Беларусі, а таксама вядомым дзеячам па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Выстава «Брэст векапомны»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага дзейнічае кніжная выстава «Брэст векапомны» да Дня вызвалення горада Брэста 28 ліпеня 1944 г. савецкімиі войскамі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Областной конкурс виртуальных проектов
Согласно Указу Президента Республики Беларусь от 20 июня 2018 года № 247 2018–2020 гг. проходят в нашей стране под знаком Года малой родины.
Віншаванне з юбілеем пісьменніцы Зінаіды Дудзюк
Прэзентацыя новага выпуску літаратурнага альманаха «Жырандоля»
17 снежня 2019 г. у аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага адбылася прэзентацыя новага выпуску літаратурнага альманаха Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў «Жырандоля», прысвечанага 1000-годдзю Брэста.