Кніга Зіновія Прыгодзіча “Сейбіты” прысвечана праблемам адукацыі і выхавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту. Аповесці, якія складаюць кнігу, раскрываюць каштоўны вопыт у гэтай сферы. Вопыт, заснаваны на адвечных духоўных і маральных пастулатах: шчырай любові да дзяцей, глыбокіх педагагічных ведах і актыўным, дзейсным жаданні служыць справе патрыятычнага выхавання юнага пакалення.
Героі гэтай кнігі – вялікія рупліўцы, сапраўдныя стваральнікі, нястомныя сейбіты. Сейбіты не ў прамым сэнсе слова, а ў вобразным, метафарычным значэнні. Сваёй кожнадзённай працай яны сеюць у юных душах разумнае, добрае, вечнае.