У сваёй новай кнізе «Вяртанне да родных бяроз» вядомы беларускі журналіст, пісьменнік Міхаіл Шыманскі працягвае вельмі актуальную ў наш час тэму, якая з'яўляецца прыярытэтнай у творчасці аўтара. Гэта лірычна-філасофскі роздум пра нашу Беларусь, яе гісторыю, слаўныя традыцыі, багатую духоўную спадчыну, непаўторную прыроду. Асаблівае значэнне надаецца малой радзіме, бо менавіта там — вытокі жыцця, карані кожнага з нас.
Аснову кнігі складаюць хвалюючыя аповеды пра людзей, патрыётаў сваёй Айчыны, нястомных рупліўцаў.
Кніга ў першую чаргу адрасавана нашай моладзі, якая жадае больш ведаць пра сваю Бацькаўшчыну.