Чацвер, 29 Лістапад 2018 15:42

Прыгодзіч, Зіновій Кірылавіч Крыніцы Прыдзвіння

Прыгодзіч, Зіновій Кірылавіч. Крыніцы Прыдзвіння: Полаччына: учора, сёння, заўтра / Зіновій Прыгодзіч. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2017. – 158, [1] с.: іл., партр.; 25 см.

Полацкая зямля багатая на прыродныя крыніцы, якія жывяць шматлікія тут азёры. Але гэты край славіцца і сваімі духоўнымі крыніцамі — Сафійка, Еўфрасіння, Скарына, Усяслаў Чарадзей… Ганарыцца сваімі крыніцамі працоўнымі, культурнымі. Легендарная старажытнасць тут пераплецена, паяднана з не менш яскравай сучаснасцю.
Аўтар кнiгi — член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт і празаік, кандыдат філасофскіх навук Зіновій Прыгодзіч. Ён бачыў розныя гарады і розных людзей. «Але вось Полаччына, дзе сівая даўніна паядналася з маладым запалам сучаснага горада-спадарожніка першай сталіцы Полацкага княства, па сутнасці  нашай прадзяржавы, запала ў сэрца».

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1908 разоў Апошняя змена Чацвер, 29 Лістапад 2018 15:58