Велічная і грандыёзная, старажытная і юная, зялёная і блакітная — такою бачыцца Беларусь нераўнадушнаму фотааматару.
Аўтар здымкаў Уладзіслаў Цыдзік разам з 65 беларускімі паэтамі, сярод якіх нашы землякі — Анатоль Шушкевіч, Марыя Кобец, Зіновій Прыгодзіч, выказваюць свае шчырыя пачуцці да роднай краіны. Яны вельмі спадзяюцца, што прысвячэнне членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі да Года малой радзімы прыйдзецца даспадобы шматлікім чытачам.