Песні Алега Міхайлавіча Чыркуна шырока вядомыя ў краіне. Іх выконваюць прафесійныя спевакі, самадзейныя артысты і проста аматары паспяваць.
«Дзве крыніцы» — новы цыкл песень і рамансаў папулярнага кампазітара. Творы вызначаюцца глыбокім лірызмам, пранікнёнай меладычнасцю, рэдкай для нашага часу шчырасцю і задушэўнасцю.