Музычныя творы Уладзіміра Саўчыка добра вядомыя ў рэспубліцы. Ён аўтар опер, балетаў, араторый, кантат, сімфоній, музычна-драматычных спектакляў.
«У Лошыцкім парку» — цыкл песень і рамансаў кампазітара на вершы Зіновія Прыгодзіча. Творы вызначаюцца кранальным лірызмам, задушэўнай шчырасцю і меладычнасцю.