Новая кніга Зіновія Прыгодзіча «Вечаровае» — гэта сваеасаблівыя, з нагоды 75-годдзя, агледзіны пражытага і перажытага, спроба асэнсаваць сябе ў кантэксце часу.
Змест кнігі складаюць як аўтабіяграфічныя нататкі самаго аўтара, так і артыкулы, інтэрв’ю ягоных калег.