З глыбіні вякоў даносіцца да нас гук глінянай цацкі-свістулькі. Ганчарнае кола працягвае свой рух з сівой даўніны ў сённяшні час. Маленькі хлопчык, які бярэ ў рукі кавалак гліны — падарунак маці-зямлі, хоча зрабіць тую ж цацку, з якой гуляў яго аднагодак тысячы гадоў таму. Так дзіця спасцігае вялікую таямніцу няспыннага жыцця.
М. А. Пратасеня, беларускі народны майстар мастацкай керамікі, пазнаёміць вас з мастацтвам гліны і агню, падзеліцца сакрэтамі і тэхналогіямі вырабу керамікі. Выданне зацікавіць вопытных майстроў, аматараў, настаўнікаў і вучняў. Кніга «Гліняная казка» стане неад’емным памочнікам на занятках у гуртках, студыях, майстар-класах.