Асноўную частку кнігі складае кандыдацкая дысертацыя Юрыя Мікалаевіча Бохана «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV–XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)», якая была абаронена ў 1994 г., але да гэтага часу не дачакалася публікацыі. У ёй на матэрыяле асобнага рэгіёна разглядаюцца мястэчкі як адна з найважнейшых форм урбаністычных паселішчаў, што спрыялі гаспадарчаму развіццю навакольных зямель. У астатняй частцы кнігі сабраны апублікаваныя артыкулы Ю. М. Бохана па праблеме ўрбаністыкі.
Разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.