Мамурык - з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам.
Кніга атрымала назву "Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў". Але падзеі, апісаныя ў ёй, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу Зямлю, і ў казачных аповесцях дапытлівы чытач знойдзе шмат прыгод гэтых займальных і проста сімпатычных істот у мясцінах, добра знаёмых нам.
Кніга будзе садзейнічаць экалагічнаму выхаванню дзяцей.
Пятніца, 20 Жнівень 2021 10:07
Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў
Баравікова, Р. А. Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Раіса Баравікова ; [мастак М. Э. Міцкевіч]. - Мінск : Звязда, 2021. - 134, [1] с.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Абласная бібліятэка
Апублікавана ў
Навінкі фонду