Кветка венерын чаравічак і самая рэдкая птушка Еўропы вяртлявая чаротаўка, адлюстраваныя на памятнай манеце Нацбанка Беларусі, - своеасаблівыя сімвалы гэтага маляўнічага кутка. Гісторыя ж Драгічыншчыны - даўні горад Здзітаў-на-Ясельдзе, вёска Таракань - некалі рэзідэнцыя кіраўніка базыльянскага ордэна, крэпасць Жабер, перад якой было бяссільнае войска Карла ХІІ, адзіны ў Беларусі апорны пункт геадэзічнай дугі Струвэ і палескае жыццё Элізы Ажэшкі. Сённяшняя Драгічыншчына - адзіны ў свеце музей фартушкоў, непаўторнасць мясцовых гаворак, багатая матэрыяльная і духоўная культура. Пра ўсё гэта расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Проза", заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч.
Усім, для каго нацыянальная гісторыя - найважнейшая частка духоўнага жыцця.
Пятніца, 20 Жнівень 2021 10:10
Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка
Марціновіч, А. Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка / Алесь Марціновіч. - Мінск : Беларусь, 2021. - 173, [1] с.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Абласная бібліятэка
Апублікавана ў
Навінкі фонду