Падарункавае выданне прысвечана 590-годдзю горада Пружаны і раёна. Гэта фотаальбом, у якім на 100 старонках паказана сучаснае аблічча рэгіёна: фота Пружан, Ружан, Шарашэва; прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыестваў, культурнага і спартыўнага жыцця, помнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ёсць раздзелы аб адукацыі і медыцыне, гістарычных і культавых аб’ектаў, аб прыродзе Пружаншчыны.