У зборніку «Я веру» прадстаўлены вершы, напісаныя аўтарам з 2018 па 2022 год. У ім з дапамогай мастацкага слова закранаюцца злабадзённыя жыццёвыя праблемы. Паэта непакоіць стан роднай мовы, ён выказвае беражлівыя адносіны да спадчыны продкаў, яго захапляе свет багатай прыроды. Цікавай для чытача будзе лірыка кахання, прадстаўленная ў зборніку. Паэтычныя творы ў ім гарманічна дапоўнены каляровымі уклейкамі ілюстрацый карцін, напісаных аўтарам.
Кніга будзе цікавай і даступнай усім аматарам паэтычнага слова.