Кніга знаёміць чытача з вядомымі пісьменнікамі, з кім сустракаўся аўтар і хто стаў добрым сябрам на многія гады. Гэта слынны творца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Міжнароднага ганаровага дыплома імя Х. К. Андэрсена Васіль Вітка, абаронца Брэсцкай крэпасці, дзіцячы пісьменнік Алесь Махнач, рускі паэт Раман Левін, цікавыя паэты-землякі Анатоль Шушко, Іван Арабейка, Васіль Гадулька і іншыя. Пра сустрэчы з імі і з добрым веданнем іх жыцця ды творчасці расказвае кніга.
Адрасуецца ўсім, хто цікавіцца беларускай літаратурай і з пашанай адносіцца да роднага слова.