Зборнік складаюць творчыя работы ўдзельнікаў і пераможцаў абласнога літаратурна-краязнаўчага конкурсу «Мой любы край — мая Берасцейшчына», прымеркаванага да святкання 85-годдзя Брэсцкай вобласці. У выданні прадстаўлены вершы, апавяданні і эсэ на беларускай і рускай мовах дзяцей і моладзі, у якіх яны выказваюць свае пачуцці да малой радзімы і краіны.
Выданне разлічана на ўсіх, хто любіць сваю краіну, цікавіцца яе гісторыяй і сучасным станам і каму неабыякавыя яе лёс і будучыня.