Дудзюк, З. І. Жанаты халасцяк : гумар і сатыра / Зінаіда Дудзюк. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2025. – 138, [1] с.. – (Серыя «Несур'ёзна пра сур'ёзнае»).
ISBN 978-985-581-729-2
Вядомая беларуская пісьменніца Зінаіда Дудзюк весела і дасціпна расказвае пра звыклыя рэчы. З персанажамі яе твораў часам адбываюцца неверагодныя здарэнні, як напрыклад, некаму і цяпер шанцуе злавіць залатую рыбку ці завесці цудоўнае знаёмства ў інтэрнэце, закахацца ў славутасць ці выйсці замуж за міфічнага героя.
І заўсёды трэба помніць: усё сумнае мінае, а добры жарт лечыць ад нуды і няўпэўненасці.
Кніга адрасуецца тым людзям, якія любяць пасмяяцца не толькі з іншых, але і з сябе, як гэта робіць аўтар.