Серада, 30 Ліпень 2025 16:38

Шарашова і Пружанскі край

Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы ; укладальнікі і навуковыя рэдактары: С. У. Грунтоў, В. М. Папко. – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 399 с.

ISBN 978-985-08-3274-0

Зборнік навуковых даследаванняў і матэрыялаў прадстаўляе спадчыну г. п. Шарашова і Пружанскага краю ў этнаграфічнай, фалькларыстычнай, архітэктурнай і мастацтвазнаўчай перспектыве. У кнізе змешчаны артыкулы навукоўцаў з Мінска, Брэста і Гродна, а таксама працы краязнаўцаў з Шарашова і Пружан. Выданне багата ілюстравана, вялікі акцэнт зроблены на публікацыю візуальных крыніц, у тым ліку малюнкаў і фотаздымкаў з фондаў Архіва ІМЭФ НАНБ. Зборнік падрыхтаваны да 645-годдзя Шарашова.

Кніга будзе цікава гісторыкам, этнолагам, фалькларыстам, мастацтвазнаўцам, а таксама ўсім аматарам рэгіянальных даследаванняў.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 12 разоў Апошняя змена Серада, 30 Ліпень 2025 16:40