У свеце Вугеры спяваюць чароўныя камяні ў прошчах і плятуцца спракаветныя чары. Тут замкі і рыцары, прыўкрасныя князёўны ды старадаўнія легенды, падобныя да сненняў. Але што здарыцца, калі сны стануць кашмарамі, спеў ахоўных камянёў перарвецца, а з цёмных куткоў да чалавечых сялібаў папаўзуць пачвары?.. Донай, прыёмны сын аднаго з уладароў княства, нават падумаць не мог, што апынецца на раздарожжы паміж светам людзей і не-людзей. Ці знойдзе ён у сабе моцы стаць тым, кім хочуць яго бачыць, хто патрэбны людзям? І ці зможа ён нарэшце парушыць заклён і стаць самім сабой?
Панядзелак, 01 Снежань 2025 15:30
Латышкевіч, М. Ю. Век людзей
Латышкевіч, М. Ю. Век людзей : раман / Маргарыта Латышкевіч ; ілюстрацыі Алены Ткачовай. — Мінск : Тэхналогія, 2025. — 920, [2] с.
ISBN 978-985-458-397-6
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Абласная бібліятэка
Апублікавана ў
Навінкі фонду