У кнізе чытача чакае пазнавальнае падарожжа па Баранавіцкім краі, яскравыя сустрэчы з класікамі і сучаснікамі, якія плённа працуюць у прыгожым пісьменстве. З Баранавічамі і Баранавіччынай паяднаны Андрэй Рымша, Адам Міцкевіч, Яўхім Храптовіч, Паўлюк Багрым, Якуб Колас, Рыгор Барадулін, Валянцін Таўлай, Мікола Бусько, Анатоль Станкевіч, Алесь Корнеў, Венанцы Бутрым і шмат хто яшчэ.
Кніга адрасуецца навучэнцам і настаўнікам агульнаадукацыйных школ, гімназій і ліцэяў, студэнтам і выкладчыкам ВНУ, усім, хто неабыякава ставіцца да роднага слова, цікавіцца гісторыяй беларускай літаратуры.
![]()