7 – 470 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА МІХАЙЛАВІЧА ЕЎЛАШОЎСКАГА (ЕЎЛАШЭЎСКАГА; 1546, г. Ляхавічы – пасля 1616 ці 1619), грамадскага дзеяча, пісьменніка-мемуарыста
7 – 135 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЗЯМКЕВІЧА (1881, Польшча – 1943 ці 1944), бібліёграфа, этнографа, гісторыка беларускай літаратуры
7-11 – 90 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА ЎСЕБЕЛАРУСКАГА КРАЯЗНАЎЧАГА З'ЕЗДУ (Мінск; 1926)750 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПАЛІТЭХНІЧНАГА КАЛЕДЖА, філіяла ўстановы адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» (Брэст; 1966)
8 – 130 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ДАНІЛАВІЧА ДРУШЧЫЦА (ДРУЖЧЫЦА; 1886, Бярозаўскі р-н – 1937), вучонага-гісторыка, даследчыка гісторыі Беларусі, правадзейнага члена Інстытута беларускай культуры, педагога
8 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПАЎЛАВІЧА МЕЛЕЖА (1921, Хойніцкі р-н – 1976), пісьменніка, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1962), Ленінскай прэміі (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1976)
9 – 65 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНАТОЛЬЕВІЧА ФЯДОСІКА (1951, Лунінецкі р-н), вучонага-гісторыка, лаўрэата прэміі БДУ імя акадэміка У. І. Пічэты (2003), узнагароджанага медалём Свяціцеля Кірылы Тураўскага Беларускай Праваслаўнай Царквы (2006), выдатніка адукацыі Беларусі (2009)
10 – 65 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ПЯТРОЎНЫ ЖЫГАЛАВАЙ (1951, Маларыцкі р-н), літаратуразнаўца, метадыста, навукоўца, заслужанага настаўніка Беларусі
12 – 270 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ТАДЭВУША БАНАВЕНТУРЫ КАСЦЮШКІ (ахрышчаны 12.02.1746, Івацэвіцкі р-н – 1817), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, генерал-лейтэнанта, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г. у Польшчы, Беларусі і Літве, удзельніка вайны за незалежнасць ЗША
14 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІВАНАВІЧА ЯГОЎДЗІКА (ЯГАЎДЗІКА; 1956, Слонімскі р-н), пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра (1994)
15 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВОІНАЎ-ІНТЭРНАЦЫЯНАЛІСТАЎ
15 – 115 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АНТОНАВІЧА БАБРУКА (1901, Пружанскі р-н – 1962), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы, Героя Савецкага Саюза (1944)
17 – 75 гадоў з дня нараджэння КАСТУСЯ (КАНСТАНЦІНА ФЁДАРАВІЧА) ЖМІНЬКО (г. Брэст, 1941), паэта
17 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА ТУЛУПАВА (1951, г. Брэст), мастака
17 – 30 гадоў з часу стварэння ААТ «БРЭСТМАШ», прадпрыемства па вытворчасці абсталявання для мяса-малочнай галіны (Брэст; 1986)
21 – 65 з часу ўтварэння БЕЛАРУСКА-РАСІЙСКАГА СУМЕСНАГА ПРАДПРЫЕМСТВА «БРЭСТГАЗААПАРАТ», ААТ, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (Брэст; 1951)
21 – 30 гадоў з часу стварэння РУЖАНСКАЙ ПУШЧЫ, біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння (Пружанскі р-н; 1986)
23 – ДЗЕНЬ АБАРОНЦАЎ АЙЧЫНЫ І ЎЗБРОЕНЫХ СІЛ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 – 50 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) БАДАКА (1966, Ляхавіцкі р-н), паэта, празаіка, публіцыста, літаратурнага крытыка, галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» (з 2014), лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2008), Міждзяржаўнай прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» (2014)