1 – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ
2 – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)
3–6 – 20 гадоў з часу правядзення першага Міжнароднага тэатральнага фестывалю «БЕЛАЯ ВЕЖА» (Брэст; 1996)4275 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА КАРПІНСКАГА (1741, Украіна –1825), польскага паэта, аднаго з пачынальнікаў польскага сентыменталізму, асветніка, жыццё і творчасць якога звязана з беларускай культурай
4 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНТОНАВІЧА МАЙСЕЙЧЫКА (1936, Івацэвіцкі р-н – 2002), літаратуразнаўца, філолага
6 – ДЗЕНЬ АРХІВІСТА
6–10 – 420 гадоў з часу правядзення ў г. Брэсце царкоўнага сабору і абвяшчэння БРЭСЦКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ (1596)
7 – 80 гадоў з дня нараджэння ФАМЫ ФАМІЧА МАЖЭЙКІ (1936, Івацэвіцкі р-н), вучонага-хіміка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990)
9 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)
12 – 150 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ЮР'ЕВІЧА (СТАСІСА ЮРГЕВІЧА) МАТУЛАЙЦІСА (1866, Літва – 1956), дзеяча літоўскага рэвалюцыйнага руху, вучонага-гісторыка, акадэміка НАН Беларусі, паэта
13 – 120 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА ШЧАКАЦІХІНА (1896, Расія – 1940), культуролага, гісторыка і тэарэтыка мастацтва, аднаго з заснавальнікаў беларускага мастацтвазнаўства, педагога
14 – ДЗЕНЬ МАЦІ
14 – 25 гадоў з пачатку выдання штотыднёвай грамадска-асветніцкай газеты «КУЛЬТУРА» (Мінск; 1991)
15 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ
19 – 70 гадоў з часу арганізацыі ў г. Брэсце абласнога ДОМА МАСТАКОЎ (1946)
20 – 180 гадоў з дня нараджэння СІГІЗМУНДА КАРЛАВІЧА СВЯНЦІЦКАГА (1836, Драгічынскі р-н – 1910), урача, грамадскага дзеяча
20 – 150 гадоў з дня нараджэння ЛУК'ЯНА МІХАЙЛАВІЧА САЛАНЕВІЧА (1866, Гродзенская губ. – 1938), гісторыка, журналіста, выдаўца, краязнаўца, грамадскага дзеяча
25 – 80 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ЦІМАФЕЕВІЧА ТУРАВА (1936, г. Магілёў – 1996), кінарэжысёра, сцэнарыста, педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, народнага артыста Беларусі і СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), прэміі Дзяржкіно БССР і Саюза кінематаграфістаў БССР імя Ю. Тарыча (1985), прэміі Беларускай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы (1989), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1991), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), прэмій і дыпломаў шэрагу ўсесаюзных і міжнародных кінафестываляў
28 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ІГНАТАВІЧА КЛІМЧУКА (1946, Драгічынскі р-н), рэжысёра тэатра лялек, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
30 – 95 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА, вядучай вышэйшай навучальнай установы ў нацыянальнай сістэме адукацыі, буйнога навуковага цэнтра (Мінск; 1921)
30 – 95 гадоў з часу заснавання БІБЛІЯТЭКІ ФУНДАМЕНТАЛЬНАЙ БДУ (Мінск; 1921)
31 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ВАСІЛЬЕВІЧА ХОМІЧА (1936, Пружанскі р-н – 1992), скульптара