1 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ВЕРАМЕЙЧЫКА (1937, Брагінскі р-н – 1999), паэта, публіцыста
2 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ
2 – 205 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛЮКА (ПАЎЛА ВОСІПАВІЧА) БАГРЫМА (1812, Баранавіцкі р-н – 1891?), паэта, таленавітага каваля, імя якога нададзена Крошынскаму музею народнага мастацтва і рамёстваў (Баранавіцкі р-н)
3 – 135 гадоў з дня нараджэння ЯКУБА КОЛАСА (сапр. КАНСТАНЦІН МІХАЙЛАВІЧ МІЦКЕВІЧ; 1882, в. Акінчыцы, [зараз г. Стаўбцы – 1956]), народнага паэта Беларусі, грамадскага дзеяча, вучонага, педагога, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949)
3 – 105 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ПЯТРОВІЧА ПАЛЕСКАГА (сапр. СТАНКЕВІЧ; 1912, Брагінскі р-н – 1971), драматурга, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
3 – 75 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА ПРАКАПОВІЧА (1942, Пружанскі р-н), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, заслужанага будаўніка Беларусі, Героя Беларусі (2006), кавалера ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і ордэна Айчыны ІІІ ступені
4 – 130 гадоў з дня нараджэння ЦІШКІ ГАРТНАГА (сапр. ЗМІЦЕР ХВЕДАРАВІЧ ЖЫЛУНОВІЧ; 1887, Капыль – 1937), пісьменніка, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, гісторыка, публіцыста, акадэміка НАН Беларусі
5 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)
6 – 30 гадоў з часу заснавання ДЗЯРЖАЎНАГА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ, аднаго з буйных літаратурных музеяў нашай краіны і адзінага літаратурнага музея, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі (Мінск; 1987, адкрыты для наведвальнікаў у 1991)
7 – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
9 – 115 гадоў з дня нараджэння НЕСЦЕРА ФЁДАРАВІЧА САКАЛОЎСКАГА (1902, Докшыцкі р-н – 1950), кампазітара, хормайстра, фалькларыста, аднаго з арганізатараў Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі, аўтара музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (на вершы М. Клімковіча)
14 – 110 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА) ЛАРЧАНКІ (1907, Слаўгарадскі р-н – 1981), крытыка і літаратуразнаўца, заслужанага дзеяча навукі Беларусі
16 – 80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА АНТОНАВІЧА ЛУКШЫ (1937, Полацк – 2012), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя П. Броўкі (1994), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)
16 – 60 гадоў з дня нараджэння НІНЫ МІКАЛАЕЎНЫ БОГДАН (1957, Расія), мастачкі
16 – 55 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА САЮЗА КІНЕМАТАГРАФІСТАЎ, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (1962)
18 – 125 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА ВАСІЛЬЕВІЧА САЕВІЧА (1892, Маларыцкі р-н – 1956), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, кавалера ордэна Леніна
18 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА АНТОНАВІЧА) МАШАРЫ (1902, Шаркаўшчынскі р-н – 1976), пісьменніка, перакладчыка, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, кавалера ордэнаў Чырвонай Зоркі і «Знак Пашаны»
18 – 105 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА НІЧЫПАРАВІЧА КАВАЛЁВА (1912, Клімавіцкі р-н – 1995), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
19 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)
19 – ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ
20 – 300 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ (РЫГОРА ВОСІПАВІЧА) КАНІСКАГА (1717, Украіна – 1795), украінскага і беларускага пісьменніка, палітычнага, царкоўнага і культурнага дзеяча Беларусі, архіепіскапа Магілёўскага, Мсціслаўскага і Аршанскага
20 – 55 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА БАРАЗНЫ (1962, Круглянскі р-н), мастацтвазнаўца, мастака, ганаровага члена Расійскай акадэміі мастацтваў, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001), рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
23 – 125 гадоў з дня нараджэння ПЛАТОНА ФЁДАРАВІЧА РАВІНСКАГА (1892, Навагрудскі пав. [зараз Ляхавіцкі р-н] – 1940), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі
25 – 95 гадоў з дня нараджэння ЕФРАСІННІ ЛЕАНІДАЎНЫ БОНДАРАВАЙ (1922, Лёзненскі р-н – 2011), кіназнаўца, кінакрытыка, сцэнарыста, заснавальніцы нацыянальнай кіназнаўчай школы, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2002) і прэміі Саюза журналістаў Беларусі (1997)
27 – 150 гадоў з дня нараджэння ІВАНА УЛАДЗІСЛАВАВІЧА ЖАЛТОЎСКАГА (1867, Пінск – 1959), беларускага і расійскага архітэктара, тэарэтыка, педагога, ганаровага члена НАН Беларусі, акадэміка Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР, заслужанага дзеяча навукі і мастацтваў Расіі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1950)