1 – НОВЫ ГОД
1 – 100 гадоў з дня абвяшчэння БЕЛАРУСКАЙ САВЕЦКАЙ САЦЫЯЛІСТЫЧНАЙ РЭСПУБЛІКІ (БССР), саюзнай дзяржавы ў складзе СССР (1919 – 1991)
1 – 95 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА ЗДЗІСЛАВА КЛЯКОЎСКАГА (1924, г. Пінск), вучонага ў галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі, акадэміка Польскай АН, замежнага члена НАН Беларусі
1 – 90 гадоў з дня адкрыцця НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ, вышэйшай дзяржаўнай навуковай арганізацыі Беларусі (г. Мінск; 1929)
1 – 90 гадоў з пачатку дзейнасці ДУ «ВІЦЕБСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя У. І. ЛЕНІНА» (1929)
1 – 70 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІВАНАВІЧА ПАКУМЕЙКІ (1949, Ганцавіцкі р-н – 2008), дзеяча самадзейнага мастацтва, заслужанага работніка культуры Беларусі
1 – 60 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ГАСЦІНІЦЫ «БУГ» (1959)
1 – 50 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА ДОМА МАСТАЦКАЙ САМАДЗЕЙНАСЦІ АБЛАСНОГА САВЕТА ПРАФСАЮЗАЎ (1969)
2 – 75 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНА ВАСІЛЬЕВІЧА МАЛАШЭВІЧА (1944, Пружанскі р-н), вучонага-біёлага, журналіста, кнігавыдаўца, аўтара-складальніка шэрага энцыклапедычных і даведачных выданняў, заслужанага работніка культуры Беларусі, выдатніка друку Беларусі
2 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА САРОКІ (1949, Камянецкі р-н), вучонага ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі, выдатніка друку Беларусі
2 – 65 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА (ДЗМІТРЫЯ ДЗМІТРЫЕВІЧА) МАРОЗАВА (1954, Крупскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1995), рэспубліканскай літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2006)
4 – 290 гадоў з дня нараджэння ІАХІМА ІГНАЦЫ ЮЗАФА ХРАПТОВІЧА (ЛІТАВОРА-ХРАПТОВІЧА; 1729, Баранавіцкі р-н – 1812), грамадска-палітычнага, дзяржаўнага і культурнага дзеяча ВКЛ, філосафа, публіцыста, паэта, перакладчыка
4 – 150 гадоў з дня нараджэння ЯДВІГІНА Ш. (АНТОНА ІВАНАВІЧА ЛЯВІЦКАГА; 1869, Кіраўскі р-н – 1922), пісьменніка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай прозы
4 – 90 гадоў з дня нараджэння ІВАНА КІРЭЕВІЧА СЯРКОВА (1929, Гомельскі р-н – 1998), пісьменніка
4 – 60 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ВІКТАРАВІЧА) ШАБОВІЧА (1959, Мядзельскі р-н), паэта, на вершы якога напісана больш за 170 песень, педагога
5 – 220 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА СЯМАШКІ (1799 – 1868), царкоўнага дзеяча, мітрапаліта Літоўскага і Віленскага, адной з самых значных фігур у канфесійнай гісторыі Беларусі
5 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ
6 – ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня)
6 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНТОНАВІЧА МАРУКА (1954, Ганцавіцкі р-н – 2010), паэта, перакладчыка, публіцыста
6 – 55 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІКАЛАЕВІЧА) КАРЛЮКЕВІЧА (1964, Пухавіцкі р-н), публіцыста, краязнаўца, літаратуразнаўца, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2006), дзяржаўнага дзеяча
7 – 95 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА БУР’ЯНА (1924 – 2009), тэатральнага крытыка, празаіка, драматурга, сцэнарыста
7 – 95 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ШЫЛОВІЧА (1924, г. Мінск), пісьменніка, аўтара аповесцей, апавяданняў, казак
7 – 70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІХАЙЛАВІЧА ЧЫЖА (1949, Бярозаўскі р-н), расійскага вучонага ў галіне ваеннай медыцыны, члена-карэспандэнта Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, генерал-палкоўніка, заслужанага ўрача Расіі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Расіі (1997) і Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі (2004)
8 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА АНУФРЫЕВІЧА) САВІЦКАГА (1924, г. Полацк - 2015), пісьменніка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (2002), літаратурнай прэміі Расіі «Прохараўскае поле» (2010), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, кавалера ордэнаў «Знак Пашаны» і Францыска Скарыны
8 – 65 гадоў з часу ліквідацыі на падставе Загада Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР БАРАНАВІЦКАЙ І ПІНСКАЙ ВОБЛАСЦЕЙ, тэрыторыя якіх увайшла ў склад Брэсцкай вобласці (1954)
9 – 165 гадоў з дня нараджэння ЯЎГЕНІІ ЭДУАРДАЎНЫ ЛІНЁВАЙ (дзявоч. ПАПРЫЦ; 1854, г. Брэст – 1919), расійскай фалькларысткі, спявачкі, харавога дырыжора, удзельніцы стварэння першай у Расіі народнай кансерваторыі (г. Масква; 1906)
10 – 100 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ АНДРЭЕВІЧА ГЕЙНЭ (1919, г.п. Бешанковічы – 1942), паэта
10 – 90 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА РЫГОРАВІЧА) ЯРОША (1929, Клецкі р-н – 1987), літаратуразнаўца, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)
10 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КАНДРАСЮКА (1954, г. Брэст – 2013), кампазітара, лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2005), аўтара музыкі да больш за 70 спяктакляў, у т. л. гімна г. Брэста
12 – 100 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ФЁДАРАВІЧА ХОМЧАНКІ (1919, Касцюковіцкі р-н – 1992), пісьменніка
12 – 90 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ЯКАЎЛЕВІЧА БУГАЁВА (1929, Крычаўскі р-н – 2017), крытыка, літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1984)
13 – 120 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ЗАХАРАВІЧА КАРЖА (1899, Салігорскі р-н – 1967), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
15 – 110 гадоў з дня нараджэння ЯЎХІМА МАЙСЕЕВІЧА ФАМІНА (1909, Лёзненскі р-н – 1941), аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці ў Вялікую Айчынную вайну
15 – 70 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА АНДРЭЕВІЧА СУМАРА (1949, Лунінецкі р-н), былога старшыні Брэсцкага аблвыканкама, дзяржаўнага дзеяча
15 – 90 гадоў з часу выдання адной з першых раённых газет на Беларусі «УЗВЫШША», да сакавіка 2011 г. «Сцяг Кастрычніка» (г. Дзяржынск; 1929)
16 100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА АЛОЎНІКАВА (1919, г. Бабруйск – 1996), кампазітара, грамадскага дзеяча, народнага артыста Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, кавалера ордэна «Знак Пашаны»
17 – 115 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА) ЯКІМОВІЧА (1904, Уздзенскі р-н – 1979), пісьменніка, аднаго з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)
17 – 55 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ МІХАЙЛАВІЧА ФЕДАРЭНКІ (1964, Мазырскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1995)
17 – 20 гадоў з часу адкрыцця музея народнай творчасці «БЕЗДЗЕЖСКІ ФАРТУШОК», лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2009 г. (Драгічынскі р-н; 1999)
18 – 30 гадоў з дня прысваення Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы і Шанёўскай сярэдняй школе Пружанскага р-на імя МІКОЛЫ ЗАСІМА (1989)
20 – 30 гадоў з часу заснавання ААТ «ПРЫОРБАНК», буйнейшага прыватнага ўніверсальнага банка Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1989)
21 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АЛЯКСАНДРАВІЧА СТАХОВІЧА (1934, Мінскі р-н), архітэктара, сярод асноўных работ якога (у аўтарскім калектыве) – Курган Славы Савецкай Арміі, галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970)
21 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ФАЛЕЯ (1959, Баранавіцкі р-н), мастака, лаўрэата Міжнароднага біенале графікі (г. Санкт-Пецярбург; 2004), члена Міжнароднай акадэміі графікі
22 – 70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА КЕБЕЦА (1949, г. Петрыкаў – 2005), мастака
24 – 80 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦКАГА МУЗЕЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, буйнейшага ў краіне збору выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога беларускага і замежнага мастацтва (г. Мінск; 1939)
25 – 215 гадоў з дня нараджэння АНТОНА ЭДВАРДА АДЫНЦА (1804, Ашмянскі р-н – 1885), польскага паэта, перакладчыка, мемуарыста, выдаўца, удзельніка паўстання 1830 – 1831 гг.
25 – 95 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА УЛАДЗІМІРАВІЧА МАРТЫНАВА (1924 – 2013), мовазнаўца, даследчыка ў галіне славістыкі, семантыкі і лінгвістычных аспектаў праблем штучнага інтэлекту, стваральніка Універсальнага семантычнага кода (УСК), заслужанага дзеяча навукі Беларусі
25 – 150 гадоў з дня нараджэння АДАМА ГІЛЯРЫ КАЛІКСТАВІЧА ГУРЫНОВІЧА (1869, Мядзельскі р-н – 1894), паэта-дэмакрата, фалькларыста, рэвалюцыянера
27 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ (апошняя нядзеля студзеня)
28 – 190 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ДАНІЛАВІЧА СПАСОВІЧА (1829, г. Рэчыца – 1906), юрыста, публіцыста, літаратуразнаўца, гісторыка, грамадскага дзеяча, аўтара аднаго з лепшых у свой час падручнікаў па рускім крымінальным праве
28 – 80 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ІВАНАВІЧА БАРАВІКА (1939), рэжысёра, педагога, тэатразнаўца, аўтара і суаўтара п’ес, тэатральных сцэнарыяў, інсцэніровак, тэатразнаўчых прац, вучэбна-метадычных выданняў
28 – 75 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КЛІМЕНЦЬЕВІЧА ВІНАГРАДАВА (1944, Чашнікаўскі р-н), архітэктара, асноўнымі работамі якога з’яўляюцца археалагічны музей «Бярэсце» (г. Брэст), будынкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і чыгуначнага вакзала (г. Мінск), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008)
28 – 100 гадоў з часу заснавання ВІЦЕБСКАГА НАРОДНАГА МАСТАЦКАГА ВУЧЫЛІШЧА (1919 – 1941), мастацкай установы, заснаванай М. Шагалам, адзінай у Беларусі ў перадваенны час
28 – 100 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВАСІЛЬЕВІЧА КАРМУНІНА (1919 – 2002), акцёра, народнага артыста Беларусі
31 – 105 гадоў з дня нараджэння ЯКАВА АЙЗІКАВІЧА (АЛЯКСАНДРАВІЧА) ХЕЛЕМСКАГА (1914 – 2003), расійскага паэта, празаіка, перакладчыка твораў беларускіх пісьменнікаў, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1980)