1 – ДЗЕНЬ ЮРЫСТА (першая нядзеля снежня)
2 – 80 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце АБЛАСНОГА ДОМА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ, сёння – АГКЦ (ДУК «Абласны грамадска-культурны цэнтр») (1939)
2 – 80 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ДОМА МАСТАКА (1939)
3 – ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 – 80 гадоў з часу ўтварэння БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ, адмістрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Беларусі ( 1939)
4 – 80 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ МЫТНІ (1939)
4 – 60 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў ДЗЯРЖАЎНАГА ЛІТАРАТУРНА-МЕМАРЫЯЛЬНАГА МУЗЕЯ ЯКУБА КОЛАСА (г. Мінск; 1959)
5 – 105 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ВОСІПАВІЧА НЯХАЯ (1914, Бярэзінскі р-н — 1991), пісьменніка, перакладчыка, педагога
6 – 120 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА АРКАДЗЬЕВІЧА МАРДВІНАВА (1899 – 1953), расійскага і беларускага рэжысёра тэатра, педагога, заслужанага артыста Расіі
7 – ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ
7 – 80 гадоў з часу арганізацыі ў г. Брэсце дабрачыннага спартыўнага грамадства (ці таварыства) «КРАСНАЯ ЗВЕЗДА» (1939)
7 – 140 гадоў з дня нараджэння ІЛАРЫЁНА МІКАЛАЕВІЧА ПЯЎЦОВА (1879, Драгічынскі р-н. — 1934), расійскага акцёра, народнага артыста Расіі
7 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ПЯТРОВІЧА СУПРУНЧУКА (1949, Бярозаўскі р-н), пісьменніка
8 – 90 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ВІКТАРАВІЧА РОДЧАНКІ (1929 — 1944), краязнаўца, педагога, фалькларыста, паэта, літаратуразнаўца
8 – 80 гадоў з часу заснавання ў г. Брэсце ПРАКУРАТУРЫ БРЭСЦКАЙ ВОБЛАСЦІ (1939)
10 – ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА
10 – 80 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АПТЭЧНАГА ЎПРАЎЛЕННЯ (1939)
10 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце МЯСАКАМБІНАТА, сёння – ААТ «Брэсцкі мясакамбінат» (1939)
10 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ХЛЕБАКАМБІНАТА, сёння – ААТ «Берестейский пекарь» (1939)
10 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце АБЛАСНОГА РУСКАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА, сёння – БАТД (ДУ «Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі») (1939)
10 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ЛІКЁРА-ВОДАЧНАГА ЗАВОДА, сёння – ААТ «Брэсцкі лікёра-водачны завод “БЕЛАЛКА”» (1939)
10 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ГАРАДСКОЙ ДРУКАРНІ імя ВАРАШЫЛАВА на базе прыватнай тыпаграфіі М. Тэненбаума, сёння ТАА «Брэсцкая тыпаграфія» (1939)
12 – 205 гадоў з дня нараджэння АДАМА ЗАВАДСКАГА (1814, г. Вільня — 1875), друкара, які выдаў першую кнігу В. Дуніна-Марцінкевіча «Сялянка» (1846), друкаваў творы А. Б. Ёхера, І. Ходзькі, Я. Чачота, Ю. Крашэўскага, У. Фялінскай, У. Сыракомлі
15 – 80 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАГА ЛЕСГАСА (1939)
16 – 80 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА ЗЬНІЧА (АЛЕГА АНДРЭЕВІЧА БЕМБЕЛЯ, у манастве — МІКАЛАЯ; 1939, г. Мінск), паэта, публіцыста, філосафа, інака Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра
17 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО
19 – 85 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ІГНАТАВІЧА МІКУЛІЧА (1934, Ляхавіцкі р-н), вучонага ў галіне антрапалогіі, экалогіі, папуляцыйнай генетыкі чалавека, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)
19 – 80 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце дзяржаўнай фабрыкі «АТЭЛЬЕ МОД», сёння – ААТ «НАДЗЕЯ» (1939)
20 – ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКАЎ ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ
20 – 120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ЗЯНОНАВІЧА ЦАРУКА (1899, Карэліцкі р-н — 1957), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў падполля і партызанскага руху ў Баранавіцкай вобл. у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
21 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ГАЎРЫЛАВІЧА ЧЫГРЫНАВА (1934, Касцюковіцкі р-н — 1996), пісьменніка, перакладчыка, публіцыста, драматурга, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)
22 – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА
24 – 235 гадоў з дня нараджэння ЗАРЫЯНА ЯКАЎЛЕВІЧА ДАЛЕНГА-ХАДАКОЎСКАГА (АДАМА ЧАРНОЦКАГА; 1784, Лагойскі р-н — 1825), славяназнаўца, аднаго з пачынальнікаў беларускай, рускай, польскай і ўкраінскай археалогіі, старажытнай гісторыі, фалькларыстыкі, этнаграфіі і дыялекталогіі
24 – 145 гадоў з дня нараджэння ІААСАФА МАГІЛЁЎСКАГА (УЛАДЗІМІРА ДАВЫДАВІЧА ЖАВАХАВА; 1874 — 1937), князя, свяшчэннамучаніка, епіскапа
24 – 115 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ ДУДАРА (АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ДАЙЛІДОВІЧА; 1904, Петрыкаўскі р-н — 1937), паэта, тэатральнага крытыка, перакладчыка, аднаго з заснавальнікаў літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
24 – 65 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА РУБЛЕЎСКАГА (1954, Лепельскі р-н), паэта, празаіка, публіцыста
25 – РАСТВО ХРЫСТОВА (каталіцкае Раство)
25 – 185 гадоў з дня нараджэння НІКАДЗІМА ЮР’ЕВІЧА СІЛІВАНОВІЧА (1834, Вілейскі р-н — 1919), беларускага і расійскага жывапісца, педагога, акадэміка Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў
25 – 175 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ІСАКАВІЧА ТАЛАША (1844, Петрыкаўскі р-н — 1946), удзельніка партызанскага руху ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, народнага героя
25 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МАРКАВІЧА; МАЙСЕЯ МОТАЛЕВІЧА) ЧАВУСКАГА (1904, Жлобінскі р-н — 1984), пісьменніка, драматурга, сатырыка
25 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА ГУЛЬКО (1924, Камянецкі р-н), вучонага ў галіне медыцынскай рэабілітацыі, выдатніка аховы здароўя
25 – 80 гадоў з часу абвяшчэння НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПАРКУ «БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА», дзяржаўнай прыродаахоўнай установы, якая ўключана ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА (Камянецкі, Пружанскі і Свіслацкі р-ны; 1939)
27 – 40 гадоў з часу ЎДЗЕЛУ САВЕЦКІХ ВОЙСК У ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЕ Ў АФГАНІСТАНЕ (1979—1989)
27 – 100 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ КЛІМЕНЦЬЕЎНЫ МАКАРАВАЙ (1919, г.п. Старобін – 1993), актрысы тэатра і кіно, народнай артысткі Беларусі і СССР, узнагароджанай ордэнам Леніна
28 – 105 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ КІРЫЛАВІЧА ШЫКІНА (1914, Камянецкі р-н – 1998), мастака
31 – 165 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА УЛАДЗІМІРАВІЧА УЛАДЗІМІРАВА (1854—1902), расійскага філолага-славіста, гісторыка літаратуры, аднаго з заснавальнікаў беларусазнаўства