2 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ШАПЯЛЕВІЧА (1945, Пінскі р-н), вучонага-фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, аўтара навуковых даследаванняў па галаграфіі ў фотарэфрактыўных крышталях, лаўрэата прэміі НАН Беларусі імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (2011)
3 – 95 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ МІКАЛАЕЎНЫ ЛЕЎЧАНКА (1925, Расія – 1980), архітэктара, аўтара шэрага праектаў у Брэсце, заслужанага архітэктара Беларусі
3 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЦІМАФЕЕВІЧА ЯРЧАКА (1945, Івацэвіцкі р-н), вучонага-псіхолага, аўтара прац па праблемах агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мовы і мыслення, развіцця маўлення на роднай і замежнай мовах
4 – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ
4 – 130 гадоў з дня нараджэння ВІНЦУКА АДВАЖНАГА (сапр. ЯЗЭПА СТАНІСЛАВАВІЧА ГЕРМАНОВІЧА; 1890, Ашмянскі р-н – 1978), пісьменніка, рэлігійнага дзеяча
5 – 115 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА БАБРОВА (1905, Цвярская губ., Расія – 1943), дзяржаўнага дзеяча БССР і аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны
5 – 90 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА КАРПУКА (1930, Камянецкі р-н), мастака кіно і тэлебачання, графіка, жывапісца
7 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПЯТРОВІЧА РАІНЧЫКА (1950, Шклоўскі р-н), кампазітара, піяніста, музычнага і грамадскага дзеяча, народнага артыста Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980)
8 – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН
8 – 110 гадоў з дня нараджэння ПЁТРЫ (ПЯТРА ВАСІЛЬЕВІЧА) КОНЮХА (1910, Карэліцкі р-н – 1994), сусветна вядомага опернага спевака, педагога
8 – 90 гадоў з дня нараджэння ЯРАСЛАВА СІЛЬВЕСТРАВІЧА ПАРХУТЫ (1930, Івацэвіцкі р-н – 1996), пісьменніка, краязнаўца, журналіста, падарожніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1992)
9 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА КАНСТАНЦІНАВІЧА САВІЦКАГА (1960, Баранавічы), рэжысёра, акцёра
10 – 100 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ НІЧЫПАРАВІЧА МАРЦІНОВІЧА (1920, Глускі р-н – 2009), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі (1980)
10 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ СЦЯПАНАВІЧА КІРЫЛАВА (1930–2007), мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
13 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА ХАПАЛЮКА (1925, Маларыцкі р-н – 2010), вучонага-фізіка, аўтара прац па фізічнай оптыцы і лазернай фізіцы
13 – 20 гадоў з часу заснавання МАСТАЦКАГА МУЗЕЯ г. БРЭСТА, філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, адкрытага для наведвальнікаў 17.05.2002 (Брэст; 2000)
15 – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ
15 – 170 гадоў з дня нараджэння ВОЙСЛАВА (ВАЙНІСЛАВА) КАЗІМІРА КАНСТАНЦІНАВІЧА САВІЧ-ЗАБЛОЦКАГА (СУЛІМА-САВІЧ-ЗАБЛОЦКАГА; 1850 ці 1849, Міёрскі р-н – пасля 1893), беларускага і польскага пісьменніка, паэта, публіцыста
15 – 90 гадоў з дня нараджэння ЖАРЭСА ІВАНАВІЧА АЛФЁРАВА (1930, Віцебск – 2019), расійскага вучонага-фізіка, акадэміка АН СССР і АН Расіі, замежнага члена НАН Беларусі, АН Германіі, Польскай АН, Нацыянальнай інжынернай АН ЗША, лаўрэата Нобелеўскай прэміі (2000), Ленінскай прэміі (1972) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), кавалера ордэнаў Леніна, «За заслугі перад Айчынай» (Расія), Францыска Скарыны
15 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА МАЛЕВІЧА (1920, Ляхавіцкі р-н – 1994), удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўнага кавалера ордэна Славы
19 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АЛЯКСАНДРАВІЧА КІРЭЙЧЫКА (1935, Ганцавіцкі р-н – 1996), пісьменніка
20 – 65 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ІВАНАВІЧА МАЗЬКО (1955, Іванаўскі р-н), паэта
21 – 180 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА БЕНЯДЗІКТА КАЗІМІРАВІЧА БАГУШЭВІЧА (1840, Гродзенская вобл. – 1900), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (крытычны рэалізм)
21 – 85 гадоў з дня нараджэння ФІЛАРЭТА (свец. КІРЫЛ ВАРФАЛАМЕЕВІЧ ВАХРАМЕЕЎ; 1935, Масква, Расія), дзеяча Беларускай Праваслаўнай Царквы, Мітрапаліта, ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Героя Беларусі (2006), кавалера шматлікіх ордэнаў Праваслаўнай Царквы, ордэна Айчыны ІІІ ступені (1998), ордэна Ф. Скарыны (2003), ордэна Дружбы народаў (2005), ордэна Пашаны (2008)
22 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ПЫСІНА (1920, Краснапольскі р-н – 1981), паэта, заслужанага работніка культуры Беларусі (1980), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1968)
23 – 125 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПЯТРОВІЧА СТАШЭЎСКАГА (1895, Капыльскі р-н – 1937), празаіка, драматурга, грамадскага дзеяча
23 – 90 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА МАЛЕВІЧА (1930, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі
26 – 60 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНАТОЛЬЕВІЧА ШНІПА (1960, Валожынскі р-н), паэта, лаўрэата прэміі імя У. Маякоўскага (1987), літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2007), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008), прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2017)
28 – 100 гадоў з дня нараджэння ЛІДЗІІ АНДРЭЕЎНЫ БАЗАНАВАЙ (1920–1944), савецкай разведчыцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны
28 – 80 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «БРЭСЦКАЯ ТРЫКАТАЖНАЯ ФІРМА „ЭЛМА“», (Брэст; 1940)
28 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВІКТАРАВІЧА БОНДАРА (1950, Баранавічы), вучонага-эканаміста, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (2016)
29 – 120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА КОРШ-САБЛІНА (САБЛІНА; 1900–1974), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1950), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)
29 – 70 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ ІОСІФАЎНЫ ДУДЗЮК (1950, Браслаўскі р-н), паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018)
31 – 220 гадоў з дня нараджэння ВОСІПА (ЮЛЬЯНА) ІВАНАВІЧА СЯНКОЎСКАГА (1800, Віленскі пав. – 1858), вучонага-ўсходазнаўца, дыпламата, пісьменніка, мовазнаўца, журналіста, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН