1 – 75 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА КУЗЬМІЧА (1945, Іванаўскі р-н – 2013), жывапісца, партрэтыста
3 – 85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ЗУЁНКА (1935, Крупскі р-н), паэта, празаіка, крытыка, літаратуразнаўца, кандыдата філалагічных навук (1973), ганаровага члена НАН Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1982)
6 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНУФРЫЕВІЧА ДУДАРАВА (1950, Дубровенскі р-н), драматурга, сцэнарыста, тэатральнага дзеяча, акцёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982), прэміі Ленінскага камсамола (1984), Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002), Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2016)
8 – 125 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА СЫМОНАВІЧА ДВАРЧАНІНА (1895, Дзятлавіцкі р-н – 1937), літаратуразнаўца, паэта, публіцыста, грамадскага дзеяча
9 – 60 гадоў з часу стварэння ўстановы «БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ АРХІЎ-МУЗЕЙ ЛІТАРАТУРЫ І МАСТАЦТВА» (Мінск; 1960)
10 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНЦІЯ УЛЬЯНАВІЧА ЗДАНЕВІЧА (1955, Брэсцкі р-н), архітэктара, сярод асноўных прац якога Палац Рэспублікі (у аўтарскім калектыве), будынак і інтэр’еры Пасольства Украіны, рэканструкцыя комплексу будынкаў Упраўлення Беларускай чыгункі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004)
12 – 125 гадоў з дня нараджэння ЛЕАПОЛЬДА ІВАНАВІЧА РОДЗЕВІЧА (1895, Лагойскі р-н – 1938?), пісьменніка, драматурга, публіцыста, палітычнага і грамадскага дзеяча, удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
14 – 120 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ЗАБЭЙДЫ-СУМІЦКАГА (МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ЗАБЭЙДЫ; 1900, Пружанскі р-н – 1981), опернага спевака, педагога
14 – 80 гадоў з часу заснавання Народным Камісарыятам шляхоў зносін БРЭСТ-ЛІТОЎСКАГА ТЭХНІКУМА ЧЫГУНАЧНАГА ТРАНСПАРТУ, зараз Брэсцкі каледж-філіял УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту» (1940)
15 – 100 гадоў з дня нараджэння ТАЦЦЯНЫ МІХАЙЛАЎНЫ АЛЯКСЕЕВАЙ (1920, Мінск), рэжысёра радыё, актрысы, заслужанага дзеяча культуры Беларусі
15 – 80 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КАНСТАНЦІНАВІЧА БУЗЫ (1940, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі, выдатніка адукацыі Беларусі
15 – 80 гадоў з дня нараджэння АДОЛЬФА УСЦІНАВІЧА ВАРАНОВІЧА (1940, Мядзельскі р-н – 2001), пісьменніка
15 – 70 гадоў з дня нараджэння ІВАНА МІКАЛАЕВІЧА ШЫЛЫ (1950, Столінскі р-н), вучонага ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2009)
16 – 75 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ АЛЯКСЕЕВІЧА СЦЕПАНОВІЧА (1945, Бярозаўскі р-н), вучонага-філосафа, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі
19 – 60 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ СІДАРАЎНЫ БАБАРЫКА (1960, Столінскі р-н), паэтэсы
20 – 30 гадоў з часу стварэння ў г. БРЭСЦЕ ШКОЛЫ-ЛІЦЭЯ № 31, зараз ДУА «Ліцэй № 1 імя А. С. Пушкіна г. Брэста» (1990)
21 (трэцяя нядзеля чэрвеня) – ДЗЕНЬ МЕДЫЦЫНСКІХ РАБОТНІКАЎ
22 – ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
24 – 120 гадоў з дня нараджэння КУЗЬМЫ ЧОРНАГА (сапр. МІКАЛАЯ КАРЛАВІЧА РАМАНОЎСКАГА; 1900, Капыльскі р-н – 1944), пісьменніка, перакладчыка
26 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ПРАКУРАТУРЫ
27 – 125 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ФЁДАРАВІЧА ДЗЮБЮКА (1895, Брэст – 1976), вучонага-метэаролага, заснавальніка касмічнай метэаралогіі
27 – 95 гадоў з дня нараджэння ЛІДЗІІ ЛЬВОЎНЫ АРАБЕЙ (1925, Уздзенскі р-н – 2015), празаіка, крытыка, літаратуразнаўца, аўтара зборнікаў аповесцей і апавяданняў
27 – 55 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІКАЛАЕВІЧА КРЭЙДЗІЧА (1965, в. Заверша, Драгічынскі р-н), пісьменніка
27 (апошняя субота чэрвеня) – ДЗЕНЬ ВЫНАХОДНІКА І РАЦЫЯНАЛІЗАТАРА
28 (апошняя нядзеля чэрвеня) – ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ
28 – 20 гадоў з часу прысваення БРЭСЦКАМУ ПАЛІТЭХНІЧНАМУ ІНСТЫТУТУ СТАТУСА ЎНІВЕРСІТЭТА (зараз УА «БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ») (2000)
29 – 115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА КОЛЬЧАКА (1905, Іванава – 1969), палкоўніка, удзельніка грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Героя Савецкага Саюза (1945)
30 – ДЗЕНЬ ЭКАНАМІСТА
30 – 120 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА МІХАЙЛАВІЧА ГАЎРЫЛАВА (1900, Расія – 1979), савецкага афіцэра, маёра, аднаго з кіраўнікоў абароны Брэсцкай крэпасці (1941), Героя Савецкага Саюза (1957), ганаровага грамадзяніна г. Брэста