1 (першая нядзеля лістапада) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ
1 – 125 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА КРЫЛОВІЧА (1895, Дзяржынскі р-н – 1937), акцёра тэатра і кіно, аднаго з заснавальнікаў беларускага тэатра, заслужанага артыста Беларусі
1 – 95 гадоў з дня нараджэння КЛАЎДЗІІ КАЛІНЫ (КЛАЎДЗІІ КАНСТАНЦІНАЎНЫ КАПЕЛЯН, дзявоч. ЛУКАШЭВІЧ; 1925, Брэсцкі р-н – 1994), дзіцячай пісьменніцы
1 – 70 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ на базе Брэсцкага настаўніцкага інстытута БРЭСЦКАГА ПЕДАГАГІЧНАГА ІНСТЫТУТА (1950)
1 – 55 гадоў з часу ўручэння БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ-ГЕРОЮ ОРДЭНА ЛЕНІНА І МЕДАЛЯ «ЗАЛАТАЯ ЗОРКА» (1965)
2 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ
2 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ БАРСКАГА (сапр. АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕВІЧА БАРШЧЭЎСКАГА; 1930), паэта, літаратуразнаўца, публіцыста, перакладчыка, фалькларыста, педагога, грамадска-культурнага дзеяча, кавалера ордэна Ф. Скарыны
2 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ НАВАРЫЧА (АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА ТРУШКО; 1960, Столінскі р-н), пісьменніка, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2003)
3 – 175 гадоў з дня нараджэння ЗЫГМУНТА ГЛОГЕРА (1845, Польшча – 1910), польскага археолага, этнографа, гісторыка, фалькларыста, даследчыка матэрыяльнай і духоўнай культуры Польшчы, Беларусі, Літвы
3 – 70 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА АЛЯКСЕЕВІЧА ЯНУШКІ (1950, Бяроза), вучонага ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі
5 – 100 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА (САМУІЛА) ПЯТРОВІЧА АСНОВІЧА (1920, Бабруйск – 2005), скрыпача, заслужанага артыста Беларусі
5 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА ВАЛКОВІЧА (1950, Брэст), пісьменніка, аўтара, рэдактара і ўкладальніка альманаха «Астрамечаўскі рукапіс»
6 – 220 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНАРДА ХОДЗЬКІ (1800, Маладзечанскі р-н – 1871), выдаўца, гісторыка, публіцыста, бібліёграфа
6 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА КАРУНАСА (1950, г. п. Шарашова), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)
7 – 230 гадоў з дня нараджэння КАРЛА ІВАНАВІЧА ПАДЧАШЫНСКАГА (1790, Воранаўскі р-н – 1860), архітэктара, педагога, аўтара падручнікаў і публікацый
7 – 90 гадоў з дня нараджэння ЛЮДМІЛЫ ПЯТРОЎНЫ ЦАРАНКОВАЙ (СЦЯФАНАВАЙ; 1930–2006), спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі
7 – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
8 – 130 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ПЯТРОВІЧА) ПАЧОПКІ (1890, Глыбоцкі р-н – 1977), пісьменніка, фалькларыста, прапагандыста сельскагаспадарчых ведаў
8 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІСЛАВА ЭДУАРДАВІЧА КУФКО (1955, Брэст), мастака станковага жывапісу і станковай графікі
9 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ДАВЫДАВІЧА ШЫЛЫ (1920, Іванаўскі р-н – 1998), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)
9 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА БАРЫСАВІЧА ТЫШКО (1945, Брэст), артыста эстрады, заслужанага артыста Беларусі, аднаго са стваральнікаў ВІА «Песняры»
10 – 125 гадоў з дня нараджэння МАРКІЯНА ЯКАЎЛЕВІЧА ГЕРМАНОВІЧА (1895, Жабінкаўскі р-н – 1937), ваеннага дзеяча, камкора, удзельніка Першай сусветнай вайны, героя Грамадзянскай вайны
12 – 135 гадоў з дня нараджэння МІХАЙЛЫ (МІХАІЛА АЛЯКСАНДРАВІЧА) ГРАМЫКІ (1885, Рэчыцкі р-н – 1969), пісьменніка, драматурга, тэатральнага крытыка, педагога, вучонага-геолага, аўтара падручнікаў па геаграфіі і геалогіі
12 – 100 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ЯГОРАВІЧА МАКАЁНКА (1920, Рагачоўскі р-н – 1982), драматурга, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974)
14 – 120 гадоў з дня нараджэння НІЧЫПАРА ТОДАРАВІЧА ЧАРНУШЭВІЧА (1900, Капыль – 1967), паэта, перакладчыка на беларускую мову твораў рускіх, украінскіх, яўрэйскіх паэтаў
14 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ ВАСІЛЬКА (сапр. МІХАІЛА ВОСІПАВІЧА КАСЦЕВІЧА; 1905, Гродзенскі р-н – 1960), паэта, аўтара паэтычных зборнікаў, адного з найбольш вядомых паэтаў Заходняй Беларусі
14 – 70 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ТАДЭВУШАВІЧА КІН-КАМІНСКАГА (1950, Мінск – 1995), акцёра, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1993)
14 – 55 гадоў з дня нараджэння ІРЫНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ МАСЛЯНІЦЫНАЙ (1965), пісьменніцы, драматурга, журналісткі, аўтара гісторыка-біяграфічных нарысаў аб выдатных і знакамітых асобах у гісторыі Беларусі, зборнікаў беларускіх паданняў і легенд
14 – 30 гадоў з часу заснавання ДУ«ДРАГІЧЫНСКІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ ІМЯ Д. К. УДОВІКАВА» (Драгічын; 1990, адкрыты для наведвальнікаў 25 жніўня 1994 г.)
15 (трэцяя нядзеля лістапада) – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ
16 – 115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АЛЯКСЕЕВІЧА АЎЧЫННІКАВА (1905, Бранская вобл., Расія – 1980), мастака, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
17 – 150 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ МІКАЛАЕВІЧА БЛАЖКО (1870, г. п. Хоцімск – 1956), вучонага-астранома, члена-карэспандэнта АН СССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1952)
19 – ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ
20 – 90 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ІГНАЦЕНКІ (1930, Касцюковіцкі р-н), пісьменніка
20 – 70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ЛЕАНІДАВІЧА ТКАЧОНКА (1950, Чашнікі), акцёра, народнага артыста Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), прэміі Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальная Паўлінка» (2012)
21 – 120 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ДЗЯНІСАВА (1900 – 1971), артыста оперы, народнага артыста Беларусі
23 – 120 гадоў з дня нараджэння ЛАРЫСЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ЯРМОЛІНАЙ (1900, Мазыр – 1984), актрысы, тэатральнага дзеяча, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
23 – 110 гадоў з дня нараджэння ЗМІТРАКА (ДЗМІТРЫЯ ЕМЯЛЬЯНАВІЧА) АСТАПЕНКІ (1910, Мсціслаўскі пав. – 1944), паэта, перакладчыка, які стаяў ля вытокаў беларускай навукова-фантастычнай літаратуры
23 – 110 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ЯЎГЕНАВІЧА МІРОНАВА (1910, Орша – 1992), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
24 – 120 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА МУЛЬТАНА (1900, Івацэвіцкі р-н – 1975), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, удзельніка Грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1944)
25 – 90 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ВІКТАРАВІЧА КРАСІНСКАГА (1930, г. п. Круглае), кіназнаўца, кінакрытыка, аднаго з заснавальнікаў нацыянальнай школы кінакрытыкі, лаўрэата прэмій Саюза кінематаграфістаў СССР (1981), Беларускага саюза кінематаграфістаў (1988), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (1999)
26 – 90 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА СЯМЁНАВІЧА КАРАТКЕВІЧА (1930, Орша – 1984), пісьменніка, перакладчыка, крытыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1984), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1983)
26 – 75 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА БАРЫСАВІЧА АЛІМАВА (1945, Брэст), мастака-графіка, ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі мастацтваў, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
26 – 25 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА РАЁННАГА ВЫТВОРЧАГА АБ’ЯДНАННЯ ЖЫЛЛЁВА-КАМУНАЛЬНАЙ ГАСПАДАРКІ (1995)
27 – 120 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА КАНСТАНЦІНАВІЧА ПУКСТА (1900, Гомель – 1960), кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, аўтара першай беларускай оперы для дзяцей «Марынка»
28 – 125 гадоў з дня нараджэння АЎДОЦЦІ (ЕЎДАКІІ ЯКАЎЛЕЎНЫ) КЛЕЎЖЫЦ (1895, Лунінецкі р-н – 1975), народнай спявачкі, знаўцы традыцыйнага беларускага фальклору
28 – 120 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРЫ ПАЎЛАЎНЫ АСТОРЫНАЙ (1900–1982), актрысы, рэжысёра, заслужанай артысткі Беларусі, адной з арганізатараў Брэсцкага абласнога тэатра лялек
28 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА КУЗЬМІЧА (1950 Кобрынскі р-н), мастака-ювеліра, стваральніка копіі напрастольнага Крыжа, Стаўратэкі і ракі прападобнай Еўфрасінні Полацкай, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), прэміі «За духоўнае адраджэнне» (1997), прэміі «Берасцейская зорка» (1997), кавалера ордэна Францыска Скарыны (2015)
28 – 50 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ГЕНРЫХАВІЧА ЖУКОЎСКАГА (1970, Баранавіцкі р-н), спартсмена (інваспорт, лёгкая атлетыка), майстра спорту Беларусі міжнароднага класа, бронзавага прызёра Х і ХІ Паралімпійскіх гульняў (1996, Атланта; 2000, Сіднэй), двухкратнага чэмпіёна свету (2002), чэмпіёна Беларусі (1996–2005)
29 – 190 гадоў з пачатку ПАЎСТАННЯ 1830–1831 гг. у ПОЛЬШЧЫ, БЕЛАРУСІ і ЛІТВЕ (ЛІСТАПАДАЎСКАЕ ПАЎСТАННЕ), нацыянальна-вызваленчага паўстання
30 – 80 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА АНТОНАВІЧА ДУБОВІКА (1940, Драгічын), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, спецыяліста у галіне энергетыкі, заслужанага энергетыка Беларусі