Чацвер, 06 Люты 2020 13:56

СНЕЖАНЬ 2020

30 гадоў з пачатку выдання газеты «НАРОДНАЯ ТРЫБУНА», абласной грамадска-палітычнай газеты Брэсцкай вобласці, лаўрэата нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая ліцера» (2008) (Брэст; выдавалася са снежня 1990 да 30 снежня 2016)

 

1 – 135 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ЛІСОЎСКАГА (1885, Навагрудскі пав., (цяпер Баранавіцкі р-н) – 1957), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта інжынерна-тэхнічнай службы, удзельніка Першай сусветнай вайны, савецка-польскай вайны 1920 г.

1 – 90 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА БАРЫСАВІЧА МУРАНАВА (1930, Расія – 2008), расійскага і беларускага дырыжора, педагога, народнага артыста Расіі

2  70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ПАЎЛАВІЧА ЧАЙКІ (1950), мастака дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004), прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2011), педагога

2 – 60 гадоў з дня нараджэння НАТЭЛЫ АТАРАЎНЫ ДАДЫШКІЛІЯНІ (1960), артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі

3 – ДЗЕНЬ ІНВАЛІДАЎ

5 – 95 гадоў з дня нараджэння РЫГОРА ФЁДАРАВІЧА НАГОРНАГА (1925, Ляхавіцкі раён – 1963), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, поўнага кавалера ордэна Славы

6 (першая нядзеля снежня) – ДЗЕНЬ ЮРЫСТА

6 – 500 гадоў з дня нараджэння БАРБАРЫ РАДЗІВІЛ (1520–1551), каралевы Польшчы і вялікай княгіні ВКЛ

7 – 80 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЯЛХОВА (1940, Масква, Расія), рэжысёра, кінааператара, сцэнарыста, фотамастака, празаіка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, лаўрэата прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2005)

8 – 85 гадоў з дня нараджэння ЭДУАРДА МАРЦІНАВІЧА СКОБЕЛЕВА (1935, Мінск – 2017), пісьменніка, публіцыста, літаратуразнаўца, крытыка, грамадскагаі дзеяча, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1998), спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2005)

8 – 75 гадоў з часу стварэння АБЛАСНОЙ ПРАЕКТНАЙ КАНТОРЫ «БРЭСТАБЛПРАЕКТ» (зараз ААТ «Брэстпраект») (1945)

8 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЕНЫ МІХАЙЛАЎНЫ ЖАБІНКАЎСКАЙ (дзяв. КАВАЛЬЧУК, па мужу ЯКІМЧУК, АХМАТАВА; 1960, Жабінкаўскі р-н), паэтэссы

9 – 60 гадоў з дня нараджэння ІГАРА МІХАЙЛАВІЧА ПРАКАПОВІЧА (1960, Паставы), пісьменніка, краязнаўца, педагога, лаўрэата прэміі часопіса «Маладосць» (1993)

10 – ДЗЕНЬ ПРАВОЎ ЧАЛАВЕКА

10 – 150 гадоў з дня нараджэння ФЕРДЫНАНДА РУШЧЫЦА (1870, Валожынскі р-н – 1936), жывапісца, графіка, тэатральнага дэкаратара і педагога

10 – 90 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА) АРОЧКІ (1930, Слонімскі р-н – 2013), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, перакладчыка

12 – 130 гадоў з дня нараджэння ГЕОРГІЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ПАПАВІЦКАГА (1890–1948), расійскага і беларускага габаіста, педагога, дзейнасць якога мела вялікае значэнне для развіцця выканальніцтва на духавых інструментах у Беларусі, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, кавалера ордэна «Знак Пашаны»

12 – 100 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ ЛЕАНІДАВІЧА ХРАМУШЫНА (1920–2002), скрыпача, заслужанага артыста Беларусі

13 – 65 гадоў з дня нараджэння ЛЯВОНА (ЛЕАНIДА ФЁДАРАВIЧА) ВАЛАСЮКА (1955, Кобрынскі р-н), беларускага паэта, мастака ў галіне станковага жывапісу і графікі

14  125 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА СТАСЕВІЧА (1895, Брэст – 1938), удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г., Грамадзянскай вайны, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР

17 – ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА КІНО

17 – 65 гадоў з дня нараджэння ЮРЫЯ ЛЯВОНЦЬЕВІЧА САЛАНЕВІЧА (1955, Пінск), празаіка, паэта

18 – 220 гадоў з дня нараджэння ІОСІФА ІВАНАВІЧА ХОДЗЬКІ (1800, г. п. Крывічы – 1881), географа, геадэзіста, тапографа, ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта, ганаровага члена Рускага геаграфічнага таварыства, кавалера ордэна Святога Георгія IV ступені

18  85 гадоў з дня нараджэння НІНЫ ВАСІЛЬЕЎНЫ ГАЛІНОЎСКАЙ (1935, Шклоўскі р-н), пісьменніцы, лаўрэата Літаратурных прэмій імя Я. Маўра (2000) і імя В. Віткі (2006)

19 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ АРТАМОНАВІЧА ШЫРОКАВА (1920, Гомель – 1996), графіка, заслужанага работніка культуры Беларусі

19 – 85 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ ПЯТРОЎНЫ ЛЕМЦЮГОВАЙ (1935, Расія – 2018), мовазнаўца, патрыярха беларускай тапанімікі, якая на працягу дваццаці гадоў узначальвала Рэспубліканскую тапанімічную камісію НАН Беларусі

20 – ДЗЕНЬ СУПРАЦОЎНІКА ОРГАНАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ БЯСПЕКІ

20 – 180 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА ДАМІНІКАВІЧА АЛЬХІМОВІЧА (1840, Шчучынскі р-н – 1916), жывапісца, графіка, творчаць якога звязана з мастацкім жыццём Польшчы, Беларусі і Літвы, аўтара гістарычных палотнаў і серыі карцін па матывах творчасці А. Міцкевіча, удзельніка паўстання 1863–1864 гг.

20 – 130 гадоў з дня нараджэння АСКАРА ПЯТРОВІЧА МАРЫКСА (1890–1976), мастака тэатра, графіка, педагога, народнага мастака Беларусі, аднаго з заснавальнікаў дэкарацыйнага мастацтва ў беларускім савецкім тэатры

20 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МАРКАВІЧА КАРАСЁВА (1920, Пскоўская губ., Расія – 1964), удзельніка вызвалення Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

20 – 100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ЗАЛМАНАВІЧА ГУТКОВІЧА (1920, Бешанковіцкі р-н – 1989), акцёра, рэжысёра телебачання, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1981), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1966)

20 – 75 гадоў з пачатку выхаду ў свет «НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ», выдання асветнікаў Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1945)

21 – 130 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІЛЬІЧА АЛАДАВА (1890–1972), кампазітара, педагога, аднаго з арганізатараў Беларускага музычнага тэхнікума і кансерваторыі (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі), народнага артыста Беларусі, кавалера ордэна «Знак Пашаны»

22 – ДЗЕНЬ ЭНЕРГЕТЫКА

22 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА БАЙРАЧНАГА (1950), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аўтара твораў у станковай скульптуры, медальерным мастацтве, графіцы, мультыплікацыі

22 – 60 гадоў з дня нараджэння ІГАРА ВІКТАРАВІЧА СМІЦІЕНКІ (1960,  Кустанае, Казахстан), мастака ў вобласці станковага жывапісу і акварэлі

23 – 50 гадоў з дня нараджэння ІСКУІ МІРЫКАЎНЫ АБАЛЯН (1970), эстраднай спявачкі, заслужанай артысткі Беларусі

24 – 155 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА САМОЙЛАВІЧА МАРТЫНАВА (ПІКЕРА; 1865, Пінск – 1935), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Расіі, публіцыста, педагога

24 – 115 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА ІКОННІКАВА (1905–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў часы Вялікай Айчыннай вайны, савецкага военачальніка

25 – РАСТВО ХРЫСТОВА (каталіцкае Раство)

25 – 120 гадоў з часу адкрыцця ДУ «МІНСКАЯ АБЛАСНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя А. С. ПУШКІНА» (1900)

26 – 70 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА ВАСІЛЬЕВІЧА АРСЕНЬЕВА (1950, Брэст), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988)

26 – 60 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АДАМАВІЧА ГАЛАЎКО (1960, Пінскі р-н), вучонага ў галіне аўтаматыкі, кіравання і інфарматыкі

28 – 70 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА МІКАЛАЕВІЧА МАЛАХАВА (1950, Пружаны – 2013), мастака ў вобласці мастацкага праектавання і комплекснага афармлення інтэр’ераў грамадскіх і адміністрацыйных аб’ектаў, музейных экспазіцый, фотавыстаў, а таксама ў станковым жывапісу

30 – 90 гадоў з пачатку дзейнасці НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА НАРОДНАГА АРКЕСТРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ імя І. ЖЫНОВІЧА, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў 2015 г. (Мінск; 1930)

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1763 разоў Апошняя змена Чацвер, 06 Люты 2020 14:44