1 |
НОВЫ ГОД |
1 |
160 гадоў з дня нараджэння ЯЎХІМА ФЁДАРАВІЧА КАРСКАГА (1861, Гродзенскі р-н – 1931), філолага-славіста, заснавальніка беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа, педагога, акадэміка Пецярбургскай АН |
1 |
100 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ПРАКОПАВІЧА БЕЛАВУСАВА (1921, Шумілінскі р-н – 2006), мастака кіно, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) |
1 |
85 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ПАЎЛАВІЧА КУДРАЎЦА(1936, Клічаўскі р-н – 2014), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1986) |
1 |
65 гадоў з дня нараджэння ГАЛІНЫ СТАНІСЛАВАЎНЫ ГАРАДКО (1956, Ляхавіцкі р-н), аўтара шматлікіх вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларукай літаратуры |
1 |
60 гадоў з часу адкрыцця БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ДЗІЦЯЧАЙ БІБЛІЯТЭКІ (суч. аддзел літаратуры для дзяцей і юнацтва УК «Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага»; Брэст; 1961–1987) |
2 |
85 гадоў з дня нараджэння АНТОНА РЫГОРАВІЧА НАВУМАЎЦА(1936, Пінскі р-н), украінскага вучонага-фізіка, акадэміка НАН Украіны, заслужанага дзеяча навукі і тэхнікі Украіны, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1988) і Украіны (1997) |
2 |
80 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА) ЗАРЭМБЫ (1941, Лагойскі р-н – 2002), пісьменніка, перакладчыка |
3 |
ДЗЕНЬ БАНКАЎСКАГА І ФІНАНСАВАГА РАБОТНІКА (першая нядзеля студзеня) |
3 |
200 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА СЯРГЕЕВІЧА БАШЫЛАВА (1821, Жлобінскі р-н – 1870), мастака, ілюстратара |
3 |
80 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ПАЎЛАВІЧА НЕФІДОВІЧА (1941, Лунінецкі р-н), паэта |
3 |
75 гадоў з дня нараджэння ТАДЭВУША ІГНАЦЬЕВІЧА КАНДРУСЕВІЧА(1946, Гродзенскі р-н), дзеяча Рымска-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, арцыбіскупа, мітрапаліта Мінска-Магілёўскага |
3 |
70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ КУКСА (1951, Іванаўскі р-н – 2014), пісьменніцы |
5 |
ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЫ |
7 |
РАСТВО ХРЫСТОВА (праваслаўнае Раство) |
8 |
130 гадоў з дня нараджэння БРАНІСЛАВЫ ФАМІНІЧНЫ НІЖЫНСКАЙ(1891, г. Мінск – 1972), расійскай танцоўшчыцы, балетмайстра, педагога, аднаго з рэфарматараў харэаграфіі ХХ ст. |
8 |
85 гадоў з дня нараджэння ГЕНАДЗЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА КАХАНОЎСКАГА(1936, Маладзечанскі р-н – 1994), вучонага-гісторыка, археолага, краязнаўца, фалькларыста, літаратуразнаўца, аўтара шэрага літаратурна-краязнаўчых нарысаў, кніг па гісторыі гарадоў Беларусі |
9 |
130 гадоў з дня нараджэння НАВУМА БАРЫСАВІЧА (НОХУМА БОРУХАВІЧА) ЛОЙТАРА(1891–1966), рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) |
11 |
100 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА БЯЛОВА (1921, Расія – 1985), акцёра, заслужанага артыста Беларусі (1977) |
12 |
440 гадоў з часу атрымання г. ПІНСКАМ граматы на Магдэбургскае права (1581)
|
12 |
80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ГЕОРГІЕВІЧАМУЛЯВІНА(1941, Расія – 2003), артыста эстрады, кампазітара, стваральніка і мастацкага кіраўніка Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча культуры Польшчы, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), кавалера ордэна Ф. Скарыны |
12 |
70 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІХАЙЛАВІЧА ЛІТВІНА(1951, Столінскі р-н), вучонага-гісторыка |
15 |
100 гадоў з пачатку выхаду газеты «БЕЛАРУСКАЯ НІВА» (Мінск; 1921) |
15 |
85 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ (ІВАНА ДАНІЛАВІЧА)СІПАКОВА(1936, Аршанскі р-н – 2011), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Янкі Купалы (1976) |
15 |
70гадоў з дня нараджэнняМІКАЛАЯ МІКАЛАЕВІЧА КАЛІНКОВІЧА (сапр. КАЛЯНКОВІЧА; 1951, Лунінецкі р-н – 1990), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, публіцыста, даследчыка беларуска-рускіх, беларуска-туркменскіх літаратурных сувязей, уладальніка шэрага ўрадавых узнагарод |
16 |
195 гадоў з дня нараджэння РАМУАЛЬДА ЛЮДВІКАВІЧА ТРАЎГУТА (1826, Камянецкі р-н – 1864), ваеннага дзеяча, генерала, аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Беларусі і Польшчы |
16 |
30гадоў з пачатку выдання газеты «ПРЕССБОЛ» (Мінск; 1991) |
17–18 |
95 гадоў з часу правядзення ПЕРШАГА З’ЕЗДУ ДАСЛЕДЧЫКАЎ БЕЛАРУСКАЙ АРХЕАЛОГІІ І АРХЕАГРАФІІ(Мінск; 1926) |
18 |
85 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ СЯРГЕЕВІЧА СЁМУХІ(1936, Пружанскі р-н), перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1992) |
18 |
60 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ ЯЎГЕНАВІЧА КАВАЛЬЧУКА(1961, Брэст), жывапісца, педагога |
19 |
90 гадоў з дня нараджэння НАТАЛЛІ МІКАЛАЕЎНЫ ПАПЛАЎСКАЙ (1931, Расія), мастачкі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970) |
21 |
65 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ БРАНІСЛАВАЎНЫКНЯЗЕВАЙ(1956, г. Мінск – 2018), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), жывапісца |
24 |
90 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ІОСІФАВІЧА) МУШЫНСКАГА (1931, Быхаўскі р-н), літаратуразнаўца, тэкстолага, крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1980) |
24 |
80 гадоў з дня нараджэнняАЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА АЛОНЦАВА(1941, г. Брэст – 2013), мастака, аўтара прац у станковай графіцы, акварэлі, педагога |
24 |
70 гадоў з дня нараджэнняМІХАСЯ (МІХАІЛА ПАЎЛАВІЧА) ПАЗНЯКОВА (1951, Быхаўскі р-н), пісьменніка, многія вершы якога пакладзены на музыку, перакладчыка, мовазнаўца, журналіста |
24 |
70 гадоў з дня нараджэнняУЛАДЗІМІРА МІХАЙЛАВІЧА ХОМІЧА (1951, Камянецкі р-н), вучонага-юрыста, заслужанага юрыста Беларусі |
28 |
240 гадоў з дня нараджэння ЮЗАФА ДАШЧАНСКАГА (1781, г. Вільня – 1844), піяніста, кампазітара, дырыжора, педагога |
28 |
105 гадоў з дня нараджэння ПАЎЛА ВАСІЛЬЕВІЧА ПРАНЯГІНА (1916–1997), удзельніка партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці падчас Вялікай Айчыннай вайны |
29 |
65 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ УЛАДЗІМІРАЎНЫ ДЗЯНІСАВАЙ (1956, Гомельская вобл.), мастачкі |
29 |
30 гадоў з часу заснавання АКАДЭМІІ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, дзяржаўнай вышэйшай навучальнай установы па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў органаў дзяржаўнага кіравання, кіруючых кадраў і спецыялістаў народнай гаспадаркі (Мінск; 1991) |
30 |
100 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ПЯТРОВІЧА ШАМЯКІНА(1921, Добрушскі р-н – 2004), народнага пісьменніка Беларусі, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968, 1982), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978), Прэміі Саюзнай Дзяржавы Беларусі і Расіі (2002) |
31 (апошняя нядзеля студзеня) |
ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКІ |
31 |
125 гадоў з дня нараджэння СОФ’І АЛЯКСАНДРАЎНЫ ЯНОЎСКАЙ (дзяв. НЕЙМАРК; 1896, г. Пружаны – 1966), расійскага вучонага-філосафа, педагога, логіка і матэматыка, стваральніцы савецкай школы філасофіі матэматыкі, удзельніцы грамадзянскай вайны, узнагароджанай ордэнам Леніна |
Серада, 30 Снежань 2020 16:12
СТУДЗЕНЬ 2021
100 гадоў з часу заснавання дзяржаўнага выдавецтва «БЕЛАРУСЬ», РУП (Мінск; 1921) |
60 гадоў з пачатку дзейнасці БЯРОЗАЎСКАГА КАМБІНАТА СІЛІКАТНЫХ ВЫРАБАЎ, ААТ (Бяроза; 1961) |
40 гадоў з часу ўтварэння БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ САЮЗА ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ (1981) |
Дадатковая інфармацыя
- Імёны: Карскі Яўхім Фёдаравіч, Белавусаў Уладзімір Пракопавіч, Кудравец Анатоль Паўлавіч, Гарадко Галіна Станіславаўна, Навумавец Антон Рыгоравіч, Зарэмба Міхась (Міхаіл Мікалаевіч), Башылаў Міхаіл Сяргеевіч, Нефідовіч Сцяпан Паўлавіч, Кандрусевіч Тадэвуш Ігнацьевіч, Кукса Валянціна Міхайлаўна, Ніжынская Браніслава Фамінічна, Каханоўскі Генадзь Аляксандравіч, Лойтар Навум Барысавіч (Нохум Борухавіч), Бялоў Аляксандр Аляксандравіч, Мулявін Уладзімір Георгіевіч, Літвін Аляксей Міхайлавіч, Сіпакоў Янка (Іван Данілавіч), Калінковіч Мікалай Мікалаевіч, Траўгут Рамуальд Людвікавіч, Сёмуха Васіль Сяргеевіч, Кавальчук Валерый Яўгенавіч, Паплаўская Наталля Мікалаеўна, Князева Марыя Браніславаўна, Мушынскі Міхась (Міхаіл Іосіфавіч), Алонцаў Аляксандр Аляксандравіч, Пазнякоў Міхась (Міхаіл Паўлавіч), Хоміч Уладзімір Міхайлавіч, Дашчанскі Юзаф, Пранягін Павел Васільевіч, Дзянісава Тамара Уладзіміраўна, Шамякін Іван Пятровіч, Яноўская Соф’я Аляксандраўна
- Алфавіт: Выдавецтва «Беларусь», Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў, Брэсцкае абласное аддзяленне саюза пісьменнікаў Беларусі, Брэсцкая абласная дзіцячая бібліятэка, Дзень банкаўскага і фінансавага работніка, Дзень работнікаў сацыяльнай абароны, Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство), газета «Беларуская ніва», газета «Прессбол», Першы з'езд даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Дзень беларускай навукі
Апублікавана ў
Каляндар