1 – ДЗЕНЬ ПАЖЫЛЫХ ЛЮДЗЕЙ
1 – 70 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ДРАМЫ ІМЯ ЛЕНІНСКАГА КАМСАМОЛА БЕЛАРУСІ, заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь (Брэст; 1944)
1 – 55 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АНСАМБЛЯ ТАНЦА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, заслужанага калектыва Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1959)
2 ці 15 – 195 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ПРЭЦЛАВА НЕЗАБЫТОЎСКАГА (1818, Нясвіж ці Навагрудскі р-н – 1849), польскага і беларускага пісьменніка, філосафа, гісторыка
2 – 140 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ЯЎСТАФІЯ БРЭНШТЭЙНА (1874–1938), бібліятэкара, бібліёграфа, гісторыка культуры, краязнаўца, аўтара прац па гісторыі культуры, пісьменнасці, бібліятэк Літвы, Польшчы і Беларусі
2 – 50 гадоў з дня нараджэння ЭНВЕРА РЫЗАЕВІЧА БАРЫЕВА (1964), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, генерал-маёра ўнутранай службы, міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005–2011)
2 – 50 гадоў з дня нараджэння АЛЫ МІКАЛАЕЎНЫ КАВАЛЕНКА (1964, Драгічынскі р-н), спартсменкі (хакей на траве, індархакей), бронзавага прызёра чэмпіянату Еўропы (2004), чэмпіёнкі Беларусі (1997–2004)
3 – 55 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА “МІР” (1959)
4 – 270 гадоў з дня нараджэння МІХАЛА ФРАНЦІШКА КАРПОВІЧА (1744, Камянец – 1803), палітычнага і царкоўнага дзеяча, багаслова-асветніка, удзельніка паўстання 1794 г.
4 – 150 гадоў з дня нараджэння АНТОНА МІКІТАВІЧА ЯСІНСКАГА (1864–1933), вучонага-гісторыка, акадэміка НАН Беларусі, члена Чэшскай АН
5 – ДЗЕНЬ НАСТАЎНІКА (першая нядзеля кастрычніка)
6 – ДЗЕНЬ АРХІВІСТА
7 – 65 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ПАВЯДАЙЛЫ (1949, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)
8 – 75 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА АСОСКАВА (1939, Расія), мастака (станковы жывапіс і акварэль, палехская мініяцюра і габелен)
10 – 85 гадоў з дня нараджэння МАРАТА ІВАНАВІЧА КАЗЕЯ (1929, Дзяржынскі р-н – 1944), піянера-партызана ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1965)
10 – 80 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ФЁДАРАВІЧА ВАРВАШЭВІЧА (1934, Ганцавіцкі р-н – 2001), рэжысёра, заслужанага работніка культуры Беларусі
11 – 105 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ БАНДАРЫНАЙ (1909, Гродна – 1959), пісьменніцы
12 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ (другая нядзеля кастрычніка)
14 – ДЗЕНЬ МАЦІ
14 – 115 гадоў з дня нараджэння АДАМА АНТОНАВІЧА БАБАРЭКІ (1899, Капыльскі р-н – 1938), пісьменніка, крытыка, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў “Маладняк” і “Узвышша”
15 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФАРМАЦЭЎТЫЧНАЙ І МІКРАБІЯЛАГІЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ
15 – 105 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ РАКІТЫ (сапр. СЯРГЕЙ ВАСІЛЬЕВІЧ ЗАКОННІКАЎ; 1909, Дубровенскі р-н – 1942), паэта
15 – 70 гадоў з дня нараджэння ЗІНОВІЯ КІРЫЛАВІЧА ПРЫГОДЗІЧА (1944, Пінскі р-н), пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (2013)
15 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ МІКАЛАЕВІЧА ЯКІМОВІЧА (1949, Слонімскі р-н), празаіка, драматурга
18 – 105 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ СЯРГЕЕВІЧА БЛАГАВЕШЧАНСКАГА (1909, Брэст – 1994), ваеннага дзеяча, генерал-лейтэнанта авіяцыі, удзельніка нацыянальна-вызваленчай барацьбы Кітая супраць японскіх захопнікаў у 1937 г., удзельніка савецка-фінляндскай вайны 1939–1940 гг., вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1938)
19 – 30 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА АНСАМБЛЯ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ “СВЯТА” (Мінск, 1984), лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988)
20 – 90 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛІЯ ДАНІЛАВІЧА МАХНОВІЧА (1924–2007), Героя Сацыялістычнай Працы, Пачэснага грамадзяніна г. Брэста
21 – 100 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА СВЁНТАКА (1914–2011), рымска-каталіцкага царкоўнага дзеяча Беларусі, арцыбіскупа-мітрапаліта, кардынала
22 – 70 гадоў з часу адкрыцця для наведвальнікаў БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА МУЗЕЯ ГІСТОРЫІ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (Мінск; 1944), заснаванага 30 верасня 1943 г.
24 – 100 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АНДРЭЕВІЧА) ЖУКА (1914, Слуцкі р-н – 1995), паэта, педагога, выдатніка народнай асветы Беларусі
25 – 130 гадоў з дня нараджэння СЯРГЕЯ АНТОНАВІЧА ДУБІНСКАГА (1884, Гродзенская губ. – 1937), вучонага-археолага, складальніка і выдаўца “Бібліяграфіі па археалогіі Беларусі і сумежных краін” (1933)
25 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ПЯТРОВІЧА) ГРОДНЕВА (1929, Рагачоўскі р-н – 2011), пісьменніка
26 – ДЗЕНЬ АЎТАМАБІЛІСТА І ДАРОЖНІКА (чацвёртая нядзеля кастрычніка)
26 – 75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА МІШЧАНЧУКА (1939–2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта, аўтара і суаўтара падручнікаў для вышэйшай і сярэдняй школы
27 – 25 гадоў з пачатку выдання рэспубліканскай грамадска-палітычнай штотыднёвай газеты Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “БЕЛАРУСКІ ЧАС” (Мінск; 1989)
28 – 130 гадоў з дня нараджэння ФЛАРЫЯНА ПАЎЛАВІЧА ЖДАНОВІЧА (1884, Мінск – 1937), тэатральнага дзеяча, акцёра, рэжысёра, аднаго з заснавальнікаў беларускага прафесійнага тэатра
29 – 85 гадоў з часу заснавання НАЦЫЯНАЛЬНАГА ІНСТЫТУТА АДУКАЦЫІ МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ, навукова-метадычнай установы (Мінск; 1929)