Чацвер, 20 Лістапад 2014 11:14

ЛІСТАПАД 2014

90 гадоў з пачатку выдання штомесячнага масава-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса “АЛЕСЯ” (Мінск; 1924)

1 – 80 гадоў з часу стварэння ВІЦЕБСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ОРДЭНА ДРУЖБЫ НАРОДАЎ МЕДЫЦЫНСКАГА ЎНІВЕРСІТЭТА (Віцебск; 1934), установы адукацыі

1 – 75 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІЧНАЙ ХАРАВОЙ КАПЭЛЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ІМЯ Р.Р. ШЫРМЫ (Мінск; 1939), заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь

1 – 60 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МІХАЙЛАВІЧА ШЭЛЕХАВА (1954, Столінскі р-н), паэта, кінасцэнарыста, драматурга, публіцыста, заслужанага журналіста Беларусі

2 – ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ

2 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АВІЯЦЫІ (першая нядзеля лістапада)

2 – 105 гадоў з дня нараджэння МАКСІМА ЛУЖАНІНА (сапр. АЛЯКСАНДР АМВРОСЬЕВІЧ КАРАТАЙ; 1909, Салігорскі р-н – 2001), пісьменніка, кінадраматурга, перакладчыка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя. Я. Коласа (1965)

2 – 85 гадоў з часу стварэння ІНСТЫТУТА МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ Я. КОЛАСА І Я. КУПАЛЫ НАН БЕЛАРУСІ (Мінск; 1929)

5 – 150 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ АНДРЭЕВІЧА БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ (1864, Аршанскі р-н – 1937), вучонага ў галіне заалогіі і заагеаграфіі, падарожніка, члена-карэспандэнта АН СССР, імя якога носяць заліў і гара на Таймыры

5 – 95 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА МІКАЛАЕВІЧА КІРМАНОВІЧА (1919, Кобрын – 2001), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)

5 – 75 гадоў з часу прэм’еры на беларускай сцэне “САЛАЎЯ” М.Я. КРОШНЕРА, першага нацыянальнага балета (1939)

5 – 65 гадоў з дня нараджэння ВЯЧАСЛАВА ІОСІФАВІЧА СТОМЫ (1949, Навагрудскі р-н), пісьменніка

6 – 95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА) ГАРУЛЁВА (1919, Дубровенскі р-н – 1980), пісьменніка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі

7 – ДЗЕНЬ КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ

7 – 200 гадоў з дня нараджэння СТАНІСЛАВА ПАЎЛАВІЧА МІКУЦКАГА (1814, Гродзенская губ. – 1890), мовазнаўца-славіста, фалькларыста, педагога

8 – 230 гадоў з дня нараджэння ТЭАДОРА (ФЁДАРА ЯЎХІМАВІЧА) НАРБУТА (1784, Воранаўскі р-н – 1894), гісторыка, археолага, інжынера

8 – 90 гадоў з часу адкрыцця ВІЦЕБСКАЙ ОРДЭНА “ЗНАК ПАШАНЫ” ДЗЯРЖАЎНАЙ АКАДЭМІІ ВЕТЭРЫНАРНАЙ МЕДЫЦЫНЫ (Віцебск; 1924), вядучай вышэйшай навучальнай установы Рэспублікі Беларусь у галіне ветэрынарнай адукацыі 

9 – 225 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА АНТОНІ ПАЎЛОВІЧА (1789, Пінскі р-н – 1830), вучонага-геолага, асветніка

10 – 265 гадоў з дня нараджэння МАЦЕЯ РАДЗІВІЛА (1749, Нясвіж – 1800), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, драматурга, кампазітара

10 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА КУРБЕКІ (1934, Баранавіцкі р-н – 2009), паэта, літаратуразнаўца, музеязнаўца

11 – 85 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА СУШЧЭНІ (1929, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне заалогіі, гідрабіялогіі, акадэміка НАН Беларусі і Расійскай АН, замежнага члена Польскай і Літоўскай АН, заслужанага дзеяча навукі Беларусі

11 – 300 гадоў з дня нараджэння МАРЦІНА МАТУШЭВІЧА (1714, Камянецкі р-н – 1773), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Рэчы Паспалітай, пісьменніка-мемуарыста, перакладчыка

15 – 90 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ ІЛЬІЧА ЗОСІКА (1924, Драгічынскі р-н – 2003), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўнага кавалера ордэна Славы

16 – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ І ПЕРАПРАЦОЎЧАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ АГРАПРАМЫСЛОВАГА КОМПЛЕКСУ (трэцяя нядзеля лістапада)

16 – 100 гадоў з дня нараджэння ЯЗЭПА СЕМЯЖОНА (сапр. ІОСІФ ІГНАТАВІЧ СЕМЯЖОНАЎ; 1914, Смалявіцкі р-н – 1990), перакладчыка, пісьменніка, крытыка, заслужанага работніка культуры Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1982)

16 – 75 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце КІНАТЭАТРА “1 МАЯ” (1939)

18 – 70 гадоў з часу аднаўлення работы ў г. Брэсце МУЗЫЧНАГА ВУЧЫЛІШЧА І ШКОЛЫ (1944)

19 – ДЗЕНЬ РАКЕТНЫХ ВОЙСКАЎ І АРТЫЛЕРЫІ

19 – 230 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА КІРЫЛАВІЧА БАБРОЎСКАГА (1784 ці 1785 – 1848), славіста, арыенталіста, філосафа, святара, які стаяў каля вытокаў сусветнага славяназнаўства, спрыяў узнікненню беларусазнаўства, першага беларускага скарыназнаўца, члена Археалагічнай акадэміі ў Рыме

20 – 85 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце ПЕДАГАГІЧНАЙ БІБЛІЯТЭКІ ДЛЯ НАСТАЎНІКАЎ І СЛУЖАЧЫХ (1929)

20 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА МІКАЛАЕВІЧА) КЛІМКОВІЧА (1899, Барысаўскі р-н – 1954), пісьменніка, крытыка, драматурга

21 – 100 гадоў з часу адкрыцця БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ПЕДАГАГІЧНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА імя М. ТАНКА (Мінск; 1914), установы адукацыі

21 – 100 гадоў з дня нараджэння АДАМА АНДРЭЕВІЧА БІРУКОВА (1914, Клічаўскі р-н – ?), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў маладзёжнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай і Пінскай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, заслужанага работніка культуры Беларусі

21 – 100 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ВАСІЛЬЕВІЧА ЗІМЯНІНА (1914, Віцебск – 1995), аднаго з арганізатараў падпольнага і партызанскага руху ў Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча БССР і СССР, дыпламата, Героя Сацыялістычнай Працы (1974)

21 – 85 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДЗМІТРЫЕВІЧА РАЛЬКО (1929, Капыльскі р-н – 1979), літаратуразнаўца, крытыка, паэта

21 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНЫ АЛЯКСАНДРАЎНЫ ТАТАРНІКАВАЙ-ПАНОК (1944, Гродзенская вобл.), мастачкі

21 – 65 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ МЕДЫЦЫНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ (1949)

23 – 90 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ІНВАЛІДАЎ ПА ЗРОКУ (1924), грамадскага аб’яднання

23 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛУКАШАНЦА (1954, Валожынскі р-н), мовазнаўца, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, дырэктара Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы, старшыні Беларускага (з 2004) і Міжнароднага (2008–2013) камітэтаў славістаў, лаўрэата прэміі НАН Беларусі (2001, 2011)

25 – 300 гадоў з дня нараджэння ТАМАША (ТОМАША) ЖАБРОЎСКАГА (1714, каля Навагрудка – 1758), архітэктара, матэматыка і астранома

26 – 95 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ЯФІМАВІЧА СКАРЫНКІНА (1919, Клімавіцкі р-н), пісьменніка

27 – 155 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю МІНСКАЙ ПАШТОВА-ТЭЛЕГРАФНАЙ СТАНЦЫІ (1859), першай на Беларусі, цяпер РУП “Белтэлекам”

27 – 140 гадоў з дня нараджэння ХАІМА ВЕЙЦМАНА (1874, Іванаўскі р-н – 1952), палітычнага і дзяржаўнага дзеяча Ізраіля, першага Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль, вучонага-хіміка

27 – 60 гадоў з дня нараджэння АЛЕСЯ (АЛЯКСАНДРА МІХАЙЛАВІЧА) ЖЫГУНОВА (1954, Шклоўскі р-н), паэта, лаўрэата рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”, лаўрэата прэміі імя Р. Булацкага Беларускага саюза журналістаў (2012)

28 – 115 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА МАЙСЕЕВІЧА КРЫВАШЭІНА (1899, Расія – 1978), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, генерал-лейтэнанта танкавых войск, Героя Савецкага Саюза (1945), пачэснага грамадзяніна г. Брэста

29 – 90 гадоў з часу правядзення ПЕРШАЙ УСЕБЕЛАРУСКАЙ КРАЯЗНАЎЧАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ (Мінск; 1924)

30 – 115 гадоў з дня нараджэння МІХАСЯ (МІХАІЛА ЦІХАНАВІЧА) ЛЫНЬКОВА (1899, Віцебскі р-н – 1975), пісьменніка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча, народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі імя Я. Коласа (1968)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2015 разоў Апошняя змена Пятніца, 26 Красавік 2019 09:28