Чацвер, 04 Снежань 2014 10:51

САКАВІК 2015

50 гадоў з часу адкрыцця ў г. БРЭСЦЕ ЭКСКУРСІЙНАГА БЮРО (1965)

1 – 90 гадоў з дня нараджэння ФЁДАРА ПАЎЛАВІЧА ХАХРАКОВА (1925–1944), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза

2 – 70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ШАПЯЛЕВІЧА (1945, Пінскі р-н), вучонага-фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, аўтара навуковых даследаванняў па галаграфіі ў фотарэфрактыўных крышталях, лаўрэата прэміі НАН Беларусі імя акадэміка Ф. І. Фёдарава (2011)

3 – 90 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ МІКАЛАЕЎНЫ ЛЕЎЧАНКА (1925, Расія – 1980), архітэктара, аўтара шэрага праектаў у Брэсце, заслужанага архітэктара Беларусі

3 – 70 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЦІМАФЕЕВІЧА ЯРЧАКА (1945, Івацэвіцкі р-н), вучонага-псіхолага, аўтара прац па праблемах агульнай псіхалогіі, псіхалогіі мовы і мыслення, развіцця маўлення на роднай і замежнай мовах

4 – ДЗЕНЬ МІЛІЦЫІ

5 – 110 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ІВАНАВІЧА БАБРОВА (1905, Цвярская губ., Расія – 1943), дзяржаўнага дзеяча БССР і аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Брэсцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны

5 – 85 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА АНДРЭЕВІЧА КАРПУКА (1930, Камянецкі р-н), мастака кіно і тэлебачання, графіка, жывапісца

7 – 65 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ПЯТРОВІЧА РАІНЧЫКА (1950, Шклоўскі р-н, Магілёўская вобл.), кампазітара, піяніста, заснавальніка і кіраўніка ансамбля «Верасы», народнага артыста Беларусі, заслужанага артыста БССР, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980)

8 – ДЗЕНЬ ЖАНЧЫН

8 – 105 гадоў з дня нараджэння ПЁТРЫ (ПЯТРА ВАСІЛЬЕВІЧА) КОНЮХА (1910, Карэліцкі р-н, Гродзенская вобл. – 1994), опернага спевака, якога называлі беларускім Шаляпіным, саліста хору данскіх казакаў Сяргея Жарава

8 – 85 гадоў з дня нараджэння ЯРАСЛАВА СІЛЬВЕСТРАВІЧА ПАРХУТЫ (1930, Івацэвіцкі р-н – 1996), пісьменніка, краязнаўца, журналіста, падарожніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя К. Каліноўскага (1992)

9 – 55 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА КАНСТАНЦІНАВІЧА САВІЦКАГА (1960, Баранавічы), рэжысёра, акцёра

10 – 95 гадоў з дня нараджэння АРКАДЗЯ НІЧЫПАРАВІЧА МАРЦІНОВІЧА (1920, Глускі р-н, Магілёўская вобл. – 2009), пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі (1980)

10 – 85 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ СЦЯПАНАВІЧА КІРЫЛАВА (1930, Расія), мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі

13 – 90 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ПЯТРОВІЧА ХАПАЛЮКА (1925, Маларыцкі р-н), вучонага-фізіка, аўтара прац па фізічнай оптыцы і лазернай фізіцы

13 – 65 гадоў з дня нараджэння ВОЛЬГІ МІКАЛАЕЎНЫ ЦІШЫНА (1950, Баранавічы), артысткі оперы, у эміграцыі (Францыя)

13 – 15 гадоў з часу заснавання МАСТАЦКАГА МУЗЕЯ г. БРЭСТА, філіяла Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, адкрытага для наведвальнікаў 17.05.2002 г. (Брэст; 2000)

15 – ДЗЕНЬ КАНСТЫТУЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

15 – 165 гадоў з дня нараджэння ВОЙСЛАВА КАЗІМІРА КАНСТАНЦІНАВІЧА САВІЧ-ЗАБЛОЦКАГА (СУЛІМА-САВІЧ-ЗАБЛОЦКІ; мян. ПОЛАЦКІ ГАЎРЫЛА, ЗАВІША ПАВЕЛ, ГРАФ СУЛІМА З БЕЛАЙ РУСІ, КРЫВІЧАНІН; 1850, Міёрскі р-н, Віцебская вобл. – пасля 1893), беларускага і польскага пісьменніка, паэта, публіцыста

15 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ІВАНАВІЧА МАЛЕВІЧА (1920, Ляхавіцкі р-н – 1994), удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, поўнага кавалера ордэна Славы

16 – 125 гадоў з дня нараджэння САЛАМОНА МІХАЙЛАВІЧА МІХОЭЛСА (ВОЎСІ; 1890, Даўгаўпілс, Літва – 1948), яўрэйскага акцёра, рэжысёра, педагога, народнага артыста СССР (1939), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1946)

19 – 80 гадоў з дня нараджэння ІВАНА АЛЯКСАНДРАВІЧА КІРЭЙЧЫКА (1935, Ганцавіцкі р-н – 1996), пісьменніка

20 – 60 гадоў з дня нараджэння АНДРЭЯ ІВАНАВІЧА МАЗЬКО (1955, в. Упірава, Іванаўскі р-н), паэта, намесніка старшыні Лунінецкага райвыканкама

21 – 175 гадоў з дня нараджэння ФРАНЦІШКА БЕНЯДЗІКТА КАЗІМІРАВІЧА БАГУШЭВІЧА (псеўд. МАЦЕЙ БУРАЧОК, СЫМОН РЭЎКА З-ПАД БАРЫСАВА; 1840, Астравецкі р-н, Гродзенская вобл. – 1900), пісьменніка, публіцыста, перакладчыка, аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры (крытычны рэалізм)

21 – 100 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ ВАЛЯНЦІНАЎНЫ КУРДЗЯНОК (1915, Віцебск – 1985), актрысы, заслужанай артысткі Беларусі

21 – 80 гадоў з дня нараджэння ФІЛАРЭТА (свец. КІРЫЛ ВАРФАЛАМЕЕВІЧ ВАХРАМЕЕЎ; 1935, Масква, Расія), дзеяча праваслаўнай царквы на Беларусі, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі (да 25.12.2013), свяшчэннаархімандрыта Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, Героя Беларусі

22 – 95 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСЕЯ ВАСІЛЬЕВІЧА ПЫСІНА (1920, Краснапольскі р-н, Магілёўская вобл. – 1981), паэта, журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі (1980), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1977)

23 – 85 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ІВАНАВІЧА МАЛЕВІЧА (1930, Баранавіцкі р-н), вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі

23 – 25 гадоў з часу стварэння ўстановы «ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ТЭАТРАЛЬНАЙ І МУЗЫЧНАЙ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ» (Мінск; 1990)

25 – 80 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА АНТОНАВІЧА ПАПКОВІЧА (1935, Вілейскі р-н, Мінская вобл.), паэта, празаіка, перакладчыка, педагога, аўтара вучэбных дапаможнікаў для вышэйшай школы

26 – 75 гадоў з дня нараджэння ДЗМІТРЫЯ ЯЎГЕНАВІЧА ЗАЙЦАВА (1940, Мінск), кінааператара, рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі СССР (1984), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)

26 – 55 гадоў з дня нараджэння ВІКТАРА АНАТОЛЬЕВІЧА ШНІПА (1960, Валожынскі р-н, Мінская вобл.), паэта, лаўрэата прэміі
імя У. Маякоўскага (1987), літаратурнай прэміі «Залаты Купідон» (2007) і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2008)

28 – 95 гадоў з дня нараджэння ЛІДЗІІ АНДРЭЕЎНЫ БАЗАНАВАЙ (1920, Цвярская вобл. – 1944), савецкай разведчыцы-радысткі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая дзейнічала ў тылу ворага (у Бабруйску, Баранавічах, са снежня 1943 г. – у Брэсце)

28 – 75 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІОСІФАВІЧА МАРХЕЛЯ (1940, Стаўбцоўскі р-н, Мінская вобл. – 2013), літаратуразнаўца, перакладчыка, даследчыка беларускай літаратуры ХІХ ст. і беларуска-польскіх літаратурных узаемасувязей

28 – 75 гадоў з пачатку дзейнасці ААТ «ФІРМА “ЭЛМА”», аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Рэспублікі Беларусь (Брэст; 1940)

28 – 65 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ВІКТАРАВІЧА БОНДАРА (1950, Баранавічы), вучонага-эканаміста

29 – 115 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА УЛАДЗІМІРАВІЧА КОРШ-САБЛІНА (САБЛІН; 1900, Масква, Расія – 1974), кінарэжысёра, народнага артыста Беларусі і СССР, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1950), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968)

29 – 65 гадоў з дня нараджэння ЗІНАІДЫ ІОСІФАЎНЫ ДУДЗЮК (1950, Браслаўскі р-н, Віцебская вобл.), паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2008)

31 – 215 гадоў з дня нараджэння ВОСІПА ЮЛЬЯНА ІВАНАВІЧА СЯНКОЎСКАГА (1800, каля Вільні – 1858), вучонага-ўсходазнаўца, дыпламата, пісьменніка, мовазнаўца, журналіста, члена-карэспандэнта Пецярбургскай АН

31 – 70 гадоў з часу прыняцця рашэння аб арганізацыі ў г. БРЭСЦЕ КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ (Брэст; 1945; заснаваны 11 чэрвеня 1945 г., першая часовая выстава створана ў 1950 г.)

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2160 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Красавік 2019 16:08