Пятніца, 13 Май 2016 12:16

10 красавіка 2016 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Міколы (Мікалая Антонавіча) Ільючыка (1966), паэта

Мікалай Антонавіч Ільючык нарадзіўся 10 красавіка 1966 года ў вёсцы Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. У 1983 годзе скончыў мясцовую сярэднюю школу.

Затым былі гады навучання ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1988–1994), служба ў Савецкай арміі (1984–1986), праца ў калгасе на пасадзе інжынера. З 1995 па 2011 год Мікалай Іюльчык узначальваў аварыйна-выратавальны пост у Лунінецкім аддзеле па надзвычайных сітуацыях (1995–2011). Зараз працуе карэспандэнтам лунінецкага штотыднёвіка “Информ-прогулка”.

Цяга да літаратурнай творчасці ў Міколы Ільючыка выявілася ў дзіцячыя гады. Першыя вершы былі апублікаваны ў газетах “Советская армия” і “Знамя юности”. Па-сур’ёзнаму звярнуўся да напісання вершаў і прозы ў пачатку 2000-х. Займаецца таксама перакладамі з рускай і ўкраінскай моў для беларускай дыяспары ў Амерыцы, зрабіў пераклады асобных кніг і раздзелаў Бібліі на беларускую мову. З 2008 года з’яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Літаратурныя творы Міколы Ільючыка друкаваліся ў альманаху “Жырандоля”, часопісах “Дзеяслоў”, “Благодать”, газетах “Літаратурная Беларусь”, “Волат”, “Чырвоная звязда”, “Наша Ніва”, “Літаратура і мастацтва”, “Заря”, “Наша слова, “Инфом-прогулка”, “Вита-информ”, “Газета па–лунінецкі”, “Ганцавіцкі час”, “Авив“, калектыўных зборніках “Прамень надзеі”, “Ход времени”, “Пад залатым купалам”, “Калі цвіла чаромха” і інш.

У набытку М. Ільючыка кніга для дзяцей “Цуд на каляды” (2003); зборнікі вершаў “Дзе жыве душа” (2004)”, “Шматкроп’е кропель” (2006); зборнік прозы “Роспач і надзея” (2007).

Мікалай Антонавіч адзін з нямногіх жыхароў нашай краіны, які па ўласнай ініцыятыве і практычна за свае грошы ўзвёў хай сціплы, але ўсё ж помнік на месцы гібелі ад рук нацыстаў габрэяў – жыхароў вёскі Багданаўка. У дакументальнай аповесці “У памяти в долгу” (2010), выдадзенай асобнай кнігай, ён расказаў не толькі пра гісторыю помніка. У кнізе шмат звестак аб Халокосце ў Лунінецкім раёне, роздумаў аб вечным: маральным выбары, дабрыні і раўнадушшы і аб пакаянні – абавязковай уласцівасці сумлення.

Па апавяданню Міколы Ільючыка “Цуд на каляды” запісана радыёпастаноўка на CD (2015). Выйшлі два дыскі са спевамі на словы М. Ільючыка “Мелодыі душы (2004) і “Ад зямлі да неба” (2008).

У вершах М. Ільючыка лірычнае “я” паэта жыве багатым шматмерным жыццём і выяўляецца, як сын сваего краю і Беларусі, як сем’янін, як чалавек свайго часу.Паэта хвалюе праблема сяброўства, сям’і, кахання. Многія вершы суправаджаюцца фотаздымкамі. Ён майстар фатаграфавання, удзельнічае ў мясцовых і рэспубліканскіх фотаконкурсах.

Мікола Ільючык – аматар падарожжаў, часта бывае за мяжой, але аддае перавагу наведванню выдатных мясцін Беларусі. Ён часты гость на творчых сустрэчах у гімназіях, школах і бібліятэках раёна. Разам з жонкай Раісай яны выхавалі трох сыноў.

 

Матэрыал падрыхтаваны ў 2016г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Бушыла Іна Васільеўна, гал. бібліёграф аддзела абслуговання і інфармацыі

 

Творы М. А. Ільючыка

  1. Дзе жыве душа…: вершы, замалёўкі / Мікола Ільючык ; рэд. В. Жылко, В. Філатаў. – Лунінец, 2004. – 32 с.

  2. Шматкроп’е кропель : вершы / Мікола Ільючык ; укл. Сяргей Карняшка. – Мінск, 2006. – 119 с.

  3. Роспач і надзея : апавяданнi, мініяцюры / Мікола Ільючык. – Лунинец, 2007. – 24 с. – (Альманах “Лунінецкая муза”; № 28).

  4. У памяти в долгу : документальная повесць / Николай Ильючик ; ред С. Нордштейн. – Минск : Вараксин, 2010. – 92 с.

  5. Цуд на Каляды : апавяданне / Мікола Ільючык ; мастак Я. Шанейка. – Брэст : Хрысціянскае місіянерскае таварства “Благавест” саюза ЕХБ у Рэспубліцы Беларусь, 2013. – 24 с. : іл.

  6. История евангельскай церкви / Николай Ильючик. – Лунинец, 2013. – 20 с.

  7. Дождж ; Вакзал : [вершы] / Мікола Ільючык // Прамень зоркі / укл. А. Пранцэвіч. Портленд, ЗША, 2004. С. 284–287.

  8. Скруха і надзея ; Кропелькі : [вершы] / Мікола Ільючык // Жырандоля : літаратурны альманах / укл. Н. Мацяш. Мінск : Кнігазбор, 2008. № 1. С. 155–157.

  9. Аб існым, аб родным і вечным ; Куфар ; Стома ; З новым днём ; Сяброўка-восень : [вершы] / Мікола Ільючык // Ход времени : поэзия и проза. Новополоцк, 2010. С. 105–109. (Литературный ковчег).

  10. Беларусі ; Памяці Ніны Мацяш : [вершы] / Мікола Ілючык // Азбука поэзии : антология стихов лунинецких поэтов / сост. Вадим Жилко. Лунинец, 2010. Вып. № 2. С. 8–9.

  11. Ніне Мацяш : [вершы] / Мікола Ильючык // Жырандоля : літаратурны альманах / укл. Аляксей Філатаў ; гал. рэд. Лявон Валасюк. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2010. № 3. С. 10–11.

  12. Меркаваў, што... ; Жыццё і вечнасць : [вершы] / Мікола Ильючык // Пад залатым купалам : зборнік хрысціанскай паэзіі / укл Ядвіга Квяткоўская, Галіна Каржанеўская. Мінск, 2011. С. 93–96.

  13. У Голлі дрэў ; Куфар : [вершы] / Мікола Ільючык // Жырандоля : літаратурны альманах / гал. рэд. Мікола Сянкевіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2012. № 4. С. 69–70.

  14. Нецалаваны, замолены, вымалены… : [проза] / Мікола Ільючык // Калі цвіла чаромха : аповесці, апавяданні / укл. Віктар Шніп. Мінск : Мастацкая літаратура, 2014. С. 17–133. (Вера, Надзея, Любоў).

  15. Цыдулка Богу : апавяданні / Мікола Ільючык // Дзеяслоў. 2014. № 1. С. 183–197.

  16. Мост праз Дунай : [апавяданні] / Мікола Ільючык // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск : Кнігазбор, 2015. № 6. С. 58–68.

 

Аб жыцці і творчасці М. А. Ільючыка

  1. Мікола Ільючык // Літаратурная карта Берасцейшыны / укл. А. Крэйдіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 345–347.

  2. Зарэцкая, В. Мікола Ільючік (1966) // Зарэцкая, В. Зарунела літаратурная ніва… : Літаратурныя старонкі Лунінеччыны : дадатак да альманаха “Лунінецкая муза” / Вера Зарэцкая. Лунінец, 2008. С. 19–20.

  3. Ільючык Мікалай // Жырандоля : літаратурны альманах / укл. Ніна Мацяш. Мінск : Кнігазбор, 2008. № 1. С. 231–232.

  4. Ільючык Мікола // Жырандоля : літаратурны альманах / Мікола Сянкевіч. Брэст, 2013. № 5. С. 303–304.

  5. Мікола Ільючык // Ход времені : поэзия и проза / Анатолий Бесперстых, Светлана Чижова. Новополоцк, 2010. С. 105. (“Литературный ковчег”).

  6. Жылко, В. Формула сяброўства / Вадзім Жылко // Информ-прогулка. Лунинец, 2012. 24 мая (№ 21).

  7. Добрая традыцыя // Информ-прогулка. Лунинец, 2012. 24 мая (№ 21). С. 11.

  8. Севярыніц, П. Беларуская глыбіня. Папараць-людзі / Павел Севярыніц // Наша Ніва. 2011. 30 лістапада (№ 44).

  9. Святло дарогі // Літаратурная Беларусь. 2011. 29 красавіка (№ 4).

  10. Яраховіч, А. Над Пінай // Информ-прогулка. Лунинец, 2010. 20 мая (№ 20).

  11. Жылко, В. Шчыра і нязмушана // Информ-прогулка. Лунинец, 2010. 15 апреля. С.11.

  12. Жылко, В. Дзве сустрэчы / Вадзім Жылко // Информ-прогулка. Лунинец, 2010. 25 февраля (№ 8). С. 11.

  13. Жилко В. Среди авторов земляк : [Полоцкое объединение Литературный ковчег выпустило сборник поэзии и прозы Ход времени, в т.ч. представлен Николай Ильючик] / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2010. 1 апреля (№ 13).С.12.

  14. Макарэвіч, С. Багданаўка – Богам даная / Сяргей Макарэвіч // ЛіМ. 2009. 27 сакавіка (№ 12). С. 14.

  15. Ільючык, А. Помнікі і памяць / Антон Ільючік // Информ-прогулка. Лунинец, 2009. 26 февраля (№ 8).

  16. У Саюзе беларускіх пісьменнікаў – папаўненне : [М. Іюльчык прыняты ў СБП] // Новы час. 2008. 30 мая (№ 17). С. 12.

  17. Свята берасцейскіх літаратараў // Информ–прогулка. Лунинец, 2008. 11 сентября (№ 37).

  18. Макарэвіч, С. Спяваюць на роднай мове // ЛіМ. 2008. 1 жніўня (№ 31).

  19. Жылко, В. Да неба / Вадзім Жылко // Информ-прогулка. Лунинец, 2008. 24 апреля (№ 17).

  20. Дымаў, В. Ніва лунінецкіх творцаў / Віталь Дымаў // Информ-прогулка. Лунинец, 2008. 17 апреля (№ 16).

  21. Гузаеўскі, П. Паэты Лунінеччыны ў Ганцавічах / Пятро Гузаеўскі // Ганцавіцкі час. 2008. 26 верасня. С. 4.

  22. Віншуем // Информ-прогулка. Лунинец, 2008. 29 мая. (№ 22).

  23. Светлова, А. Среди учёных / Анна Светлова // Информ-прогулка. Лунинец, 2007. 15–21 ноября (№ 46).

  24. Натхненне дорыць “Муза” // Чырвоная звязда. Іванава, 2007. 9 сакавіка.

  25. Мацяш, Н. Лунінецкая “Муза“ – у гасцях у “Зараніцы” / Ніна Мацяш // Заря. 2007. 3 февраля.

  26. Макарэвіч, С. Новыя кнігі, дасланыя ў рэдакцыю / Сяргей Макарэвіч // Наша Ніва. 2007. 16 лютага (№ 5).

  27. Макарэвіч, С. Зборнік духоўнай паэзіі / Сяргей Макарэвіч // ЛіМ. 2007. 30 сакавіка (№ 13).

  28. Жылко, В. Дубль на кніжную паліцу / Вадзім Жылко // Информ-прогулка. Лунинец, 2007. 17–23 мая (№ 20).

  29. Жук, Р. Стыхія адступае перад мужнымі / Рыгор Жук // Лунінецкія навіны. 2007. 19 студзеня.

  30. Жилко, В. Программа “Дом литератора” / Вадим Жилко // Информ-прогулка. Лунинец, 2007. 22–28 марта (№ 12).

  31. Герои года // Труд. 2007. 27 декабря. С. 2.

  32. Кассиопея” зажигает // Информ-прогулка. Лунинец, 2007. (№ 38).

  33. Чалавек паставіў помнік // Наша Ніва. 2006. 20 кастрычніка (№ 38).

  34. Память –дело святое // Информ-прогулка. Лунинец, 2006. 3–9 августа (№ 31). С. 2.

  35. Насычаныя дні // Информ-прогулка. Лунинец, 2006. 14–20 декабря (№ 50).

  36. Макарэвіч, С. За ўсё ўдзячны я Табе…” / Сяргей Макарэвіч // Волат. 2006. № 1.

  37. Макарэвіч, С. Вечная памяць! / Сяргей Макарэвіч // Краязнаўчая газета. 2006. № 34.

  38. Макарэвіч, С. Багданаўскія мелодыі душы / Сяргей Макарэвіч // Наша слова. 2006. № 24.

  39. Завіруха снегу, завіруха бэзу // Информ-прогулка. Лунинец, 2006. 9–15 ноября (№ 45). С. 8.

  40. Дымаў, В. Адвечная тэма / Віталь Дымаў // Информ-прогулка. Лунинец, 2006. № 46.

  41. Гаравы, М. Чалавек, які паставіў помнік землякам / Марат Гаравы // Народная воля. 2006. 20 кастрычніка.

  42. Вайцяхоўская, Т. “Лунінская восень” нам належыць нават і ў снежанскія дні…” / Таццяна Вайцяхоўская // Лунінецкія навіны. 2006. 13 снежня.

  43. Чумак,Т. Примите лучик доброты / Татьяна Чумак / Информ-прогулка. Лунинец, 2005. 15–21 декабря (№ 50).

  44. Паўлюкевіч, Н. Давайце пазнаёмімся / Н. Паўлюкевіч // Лунінецкія навіны. 2005. 14 снежня.

  45. Не “Нобелевка”, но // Информ-прогулка. Лунинец, 2005. 13–19 октября (№ 41).

  46. Лескець, С. Новыя кнігі / Сяргей Лескець // Наша Ніва. 2005. 8 красавіка (№ 13).

  47. Шыбко, Г. Творчага плёну! : [пра кнігу М. Ільючыка “Дзе жыве душа...”] / Г. Шыбко // Информ-прогулка. Лунинец, 2004. 9–15 декабря. С. 5.

  48. Дымаў, В. Душа жыве, душа спявае / Віталь Дымаў // Информ-прогулка. Лунинец, 2004. 30 верасня – 6 кастрычніка (№ 40).

  49. Гарда, С. Счастье, как здоровье…/ Светлана Гарда // Информ-прогулка. Лунинец, 2003. 19–25 декабря (№ 51). С. 4.

  50. Сідарэйка, Г. Багданаўка, дарагая мая вёска / Галіна Сідарэйка // Лунінецкія навіны. 2002. 15 студзеня (№ 5). С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1780 разоў Апошняя змена Серада, 25 Сакавік 2020 14:40