Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:24

26 чэрвеня 2016 г. – 75 гадоў з пачатку дзейнасці аднаго з першых на Беларусі партызанскага атрада пад кіраўніцтвам В. З. Каржа (Пінск; 1941), які правёў першы бой ў гісторыі партызанскага руху Вялікай Айчыннай вайны

Адзін з першых на Беларусі партызанскіх атрадаў быў арганізаваны па ўказанні Пінскага абласнога камітэта КП(б)Б 26 чэрвеня 1941 года. У атрад ўвайшоў партыйна-савецкі актыў г. Пінска Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Узначаліў атрад загадчык сектара абкама Васілій Захаравіч Корж (1899–1967), які ў мэтах канспірацыі ўзяў псеўданім «Камароў». У атрадзе набралося 60 чалавек, іх раздзялілі на тры групы – па 20 байцоў у кожным. Некалькі дзён атрад ахоўваў вакзал, друкарню, вёў разведку на дарогах.

28 чэрвеня 1941 года, на шосты дзень вайны, па загаду В. З. Каржа група партызан пад камандаваннем Рыгора Карасёва зрабіла засаду каля вёскі Пасенічы па дарозе Пінск – Лагішын. У засаду трапілі тры лёгкія нямецкія танкі – разведка 293-й пяхотнай дывізіі вермахта. Гранатамі і вінтовачным агнём першая машына была знішчана разам з экіпажам, а трэцяя павярнула назад. У другім танку ўдалося ўзяць у палон двух гітлераўцаў, якіх адправілі ў ваенную камендатуру ў Пінск. З танка знялі кулямёт і радыёстанцыю, а затым падпалілі. Сярод удзельнiкаў бою: Эдуард Балеслававіч Нордман, Іван Іванавіч Чуклай i iнш. Гэты бой лічыцца першым у гісторыі партызанскага руху Вялікай Айчыннай вайны. У 1986 годзе тут ўстаноўлены памятны знак.

Другі бой атрада Камарова прайшоў 4 ліпеня 1941 года ў раёне вёскі Галева. Партызаны агнём з вінтовак сустрэлі кавалерыйскі эскадрон, знішчылі каля 20-ці захопнікаў. У першых чыслах жніўня па дарозе Жыткавічы – Ленін ля вёскі Крапіўнае група партызан пад камандаваннем В. З. Каржа абстраляла нямецкую аўтамашыну і два матацыклы, былі забіты 15 афіцэраў і салдат.

Напярэдадні лістапада 1941 года атрад Камарова аб’яднаўся са Старобінскім атрадам. Восенню 1941 года сумесна з партызанамі Палесся і Міншчыны атрад здейсніў рэйд па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. З 26 снежня 1941 года па красавік 1942 года дзейнічаў у Мінскай вобласці, затым – у Жыткавіцкім раёне Палескай і Ленінскім Пінскай абласцей самастойна. У лістападзе 1942 года асобным атрадам уключаны ў склад партызанскага злучэння Пінскай вобласці. Расфарміраваны ў сакавіку 1943 года ў сувязі са стварэннем партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага. З асабістага саставу атрада створаны новыя атрады імя К. Я. Варашылава і імя Г. І. Катоўскага.

За час вайны партызаны Піншчыны знічтожылі больш за 26 тысяч фашыстаў, узялі ў палон 199 варожых афіцэраў і салдат, падарвалі 464 эшалоны, знішчылі 86 танкаў і бронемашын, 770 аўтамашын, узарвалі 279 мастоў, разграмілі 32 нямецкія гарнізоны.

Васілій Захаравіч Корж – камандзір атрада з чэрвеня 1941-га па сакавiк 1943 года, з лістапада 1942 года – камандзір Пінскага партызанскага злучэння. 16 верасня 1943 года яму прысвоена званне генерала-маёра. 15 жніўня 1944 года В. З. Каржу прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза. Камісарамі атрада Камарова былі: Мікіта Іванавіч Бандаравец (чэрвень 1942 – верасень 1942, загінуў), Васілій Цімафеевіч Меркуль (кастрычнік 1942 – сакавік 1943). Начальнікі штаба: Павел Пятровіч Тамілаў (жнівень 1942 – верасень 1942), Мікалай Максімавіч Баранаў (студзень 1943 – сакавік 1943).

Імя В. З. Каржа носіць адна з вуліц Пінска, а таксама з 1973 года – СШ № 13 (цяпер гімназія № 3), у якой з 1976 года дзейнічае музей баявой славы. У горадзе і раёне таксама ўшанаваны імёны Э. Б. Нордмана, І. І. Чуклая, В. З. Харужай і інш. патрыётаў. У чэрвені 2002 года ў Пінску адкрыты мемарыял «Партызанам Палесся». У маі 2016 года ў Музеі Беларускага Палесся (Пінск) адкрыта выстава «75-годдзю першага партызанскага бою прысвячаецца…».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Т. К. Баговіч, гал. бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Место создания партизанского отряда В. З. Коржа : [Пинск, ул. Заслонова, 8] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 322–323.

  2. Пінскае партызанскае злучэнне // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 495.

  3. Партызанская брыгада імя С. М. Будзённага : [у т. л. пра атрад Камарова (В. З. Каржа)] // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 426.

  4. Место первого боя Пинского партизанского отряда : [д. Посеничи] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 347.

  5. Место боя партизан : [д. Галево] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 330.

  6. Корж Василь Захаравич // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 237.

  7. Корж Васіль Захаравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 271–272.

  8. Нордман Эдуард Балеслававіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 335–336.

  9. Чуклай Іван Іванавіч // // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 629.

  10. З дакладной запіскі былога сакратара Пінскага абкома КП(б)Б С. М. Улазава : у першыя дні вайны // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 220–222.

  11. Отряд «Комарова» : Пінскія фарміраванні, якія дзейнічалі на тэрыторыі Пінскага раёна // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 251.

  12. Корж Васіль Захаравіч : партызанскія камандзіры ; Словапра камандзіра : з успамінаў Э. Б. Нордмана, аднаго з першых партызан атрада В. З. Каржа, генерала дзяржбяспекі ў адстаўцы ; З дзённікаВ. З. Каржа, былога камандзіра Пінскага партызанскага атрада : 1941–1943 гг. // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 258–262.

  13. З успамінаў Героя Савецкага Саюза В. З. Каржа, былога камандзіра Пінскага партызанскага злучэння // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Пінскага раёна. Мінск : БЕЛТА, 2003. С. 272–274.

  14. Варанкова, І. Ю. Пінск у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня – 4 ліпеня 1941 г.) / Варанкова І. Ю., Літвін А. М., Яленская І. Э. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Інстытут гісторыі ; А. М. Літвін [і інш.]. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. Раздзел 8.2. С. 467–477.

  15. Смирнов, Н. И. Генерал Корж. Неизвестные страницы... / Николай Иванович Смирнов. Минск : Звязда, 2014. 685, [1] с., [16] л. ил.

  16. Цуба, М. В. В. З. Корж : невядомыя і малавядомыя старонкі жыцця / Міхаіл Віктарвіч Цуба. – Пінск : Паляшук, 2010. – 85, [2] с. : iл.

  17. Смирнов, Н. И. Секретный узел : тайная война в Беларуси (1939–1944) / Николай Иванович Смирнов. – Минск : Лiтаратура i Мастацтва, 2010. – 247 с.

  18. Из пламени военных лет... : [Пинский р-н в годы Великой Отечественной войны, 1941–1944 гг.] : к 60-летию Великой Победы / редкол.: Ф. П. Корольчук и др. – Пинск : Пинская региональная типография, 2004. – 17 с. : ил.

  19. Антонович, С. В. Партизан первого дня // Антонович, С. В. Ушедшие в бессмертие : документальные очерки / Антонович Славомир. Минск, 2010. C. 320–329.

  20. Казаченок, В. Е. Партизанское соединение Пинской области / В. Е. Казаченок // Высшее партизанское командование Белоруссии. 1941–1944 : справочник. Минск, 2009. С. 240–249.

  21. Смирнов, Н. И. Василий Мудрый / Николай Иванович Смирнов. – Минск : Беларусь, 2009. – 335 с., [14] л. ил. – (Имя).

  22. Нордман, Э. Б. Не стреляйте в партизан... : [история партизанского отряда В. З. Коржа, 1941–1944 гг.] / Эдуард Болеславович Нордман. – Минск : Беларусь, 2007. – 200 с. : ил.

  23. Крынко, К. В. Партизанское движение на Пинщине в годы Великой Отечественной войны / К. В. Крынко // Исследования молодых учёных Пинщины : Материалы ІІ научно-практической конференции, посвящённой 68-летию Победы в Великой Отечественной войне. Пинск, 14 мая 2005 года. Пинск, 2005. С. 13–16.

  24. Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом : [докум. книга о мужестве и героизме партизанских отрядов Пинского и Брестского соединений в годы Великой Отечественной войны] / Василий Андрианович Литвинчук. – Брест : Брестская типография, 2005. – 479 с.

  25. Корж, Е. С. Вся жизнь – Отчизне / Екатерина Спиридоновна Корж. – Минск : Беларусь, 1984. – 239 с. : ил.

  26. Милевская, Н. 75 лет назад : [о митинге-реквиеме у памятника на месте первого боя партизан с фашистами] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2016. 2 июля. С. 4.

  27. Быченя, В. Правдоруб Корж : его партизанский отряд уже через неделю после начала Великой Отечественной схлестнулся с врагом / Владимир Быченя // Народная газета. 2015. 27 лістапада (№ 47). С. 23.

  28. Нікалаеў, М. Фронт за лініяй фронту : [аб Пінскім партызанскім злучэнні, камандзір В. З. Корж] / М. Нікалаеў // Беларусь. 2015. № 5. С. 24–25.

  29. Ильенков, В. Оставались... сражаться / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2011. № 49. С. 1–2; № 50. С. 2; № 52. С. 2.

  30. К 70-летию первого партизанского боя // Інфармацыйны бюлетэнь Пінскага гарвыканкама. 2011. № 14. С. 13–15.

  31. Рисник, С. Первый партизанский бой / С. Рисник // Рэспублiка. 2009. 9 красавiка. С. 6.

  32. Юрьев, В. Первый партизанский бой / В. Юрьев // Белорусская военная газета. 2009. 28 марта. С. 3.

  33. Смирнов, Н. Партизан первого часа : [о Герое Советского Союза В. З. Корже] / Николай Смирнов // Советская Белоруссия. 2009. 2 апреля ( 61). С. 10.

  34. Смирнов, Н. Василий Корж: уроки правды / Н. Смирнов // Белорусская военная газета. 2009. 18 апреля. С. 7.

  35. Юрьев, В. Первый партизанский бой / В. Юрьев // Белорусская военная газета. 2009. 28 марта. С. 3.

  36. Смирнов, Н. Уроки Василия Коржа / Н. Смирнов // Нёман. 2009. № 2. С. 109–125.

  37. 13 студзеня – 110 год з дня нараджэння В. З. Каржа (1899–1967), ваеннага дзеяча, генерал-маёра, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў Вяликую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза// Новыя кнiгi. 2008. № 10. С. 19–21.(Дадатак).

  38. Литов, А. Партизанская легенда : [о Герое Советского Союза В. З. Корже] / А. Литов // Народная газета. 2008. 5 ліпеня. С. 8.

  39. Винник, В. Партизаны, партизаны, белорусские сыны... : [о Герое Советского Союза В. З. Корже] / В. Винник // Советская Белоруссия. 2007. 30 июня. С. 7.

  40. Шапиро, С. Генералу полей и пущ посвящается : [о торжественном собрании, посвящённом 100-летию со дня рождения Героя Советского Союза В. З. Коржа] / С. Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1999. 9 января.

  41. Корж, В. З. Моя борьба и труд : Записки. Воспоминания. Документы / В. З. Корж ; вступ. слово и публ. З. Корж, Е. Барановского, В. Селеменёва // Нёман. 1998. № 2. С. 177–228.

  42. Ермаловіч, В. З архіваў партызанскага руху / Віктар Ермаловіч // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 2. С. 1319.

  43. Корж, В. З. Начало / В. З. Корж ; литературная обработка П. Огуя // Нёман. 1982. № 3. 143163.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2338 разоў Апошняя змена Серада, 08 Ліпень 2020 12:47