Пятніца, 29 Ліпень 2016 15:41

23 чэрвеня 2016 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Пятровіча Ярашэвіча (1936–2000), вучонага ў галіне чыгуначнага транспарту, заслужанага работніка народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь

Валянцін Пятровіч Ярашэвіч нарадзіўся 23 чэрвеня 1936 года ў вёсцы Толкава Антопальскай гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Галоўчыцкі сельсавет Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.

У 1957 годзе Валянцін Ярашэвіч з адзнакай скончыў Брэсцкі чыгучаны тэхнікум. Некалькі месяцаў працаваў дзяжурным па станцыі Чад Краснауфімскага аддзялення Горкаўскай чыгункі (РСФСР), а затым паступіў на эксплуатацыйны факультэт Беларускага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі. Скончыў яго ў 1962 годзе таксама з адзнакай. На працягу двух гадоў працаваў дзяжурным па станцыі і дыспетчарам на станцыі Брэст-Паўночны.

У 1964 годзе Валянцін Ярашэвіч паступіў у аспірантуру пры кафедры «Эксплуатацыя чыгунак» БелІІЧТ. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Даследаванне тэхналогіі і размяшчэнне грузавых прылад на сартавальных станцыях», распрацаваную пад кіраўніцтвам доктара тэхнічных навук, прафесара Івана Георгіевіча Ціхамірава.

Працаваў у БелІІЧТ з верасня 1966 года – старшым інжынерам, старшым навуковым супрацоўнікам, дацэнтам кафедры «Эксплуатацыя чыгунак», адначасова з лютага 1969 года – кіраўніком навукова-даследчай лабараторыі руху, а з сакавіка 1980-га па ліпень 1987 года – дэканам эксплуатацыйнага факультэта. У ліпені 1987 года прызначаны прарэктарам па вучэбнай працы. У 1969–1989 гадах – дацэнт, у 1989 годзе атрымаў вучонае званне прафесара. У 1990 годзе прызначаны першым прарэктарам, у кастрычніку 1996 года – выконваючым абавязкі рэктара, а ў сакавіку 1997 года – рэктарам універсітэта. Узначальваў універсітэт да сваёй заўчаснай смерці ў жніўні 2000 года.

В. П. Ярашэвічам распрацаваны тэхналагічныя прынцыпы арганізацыі мясцовай работы чыгуначных вузлоў і участкаў, абгрунтавана аптымальная ступень канцэнтрацыі грузавой і сістэма арганізацыі мясцовай работы на Беларускай чыгунцы, даследаваны заканамернасці і параметры ваганняў памераў мясцовых цягнікоў і вагонапатокаў на ўчастках і вузлах.

Пад яго кіраўніцтвам і пры яго непасрэдным удзеле пры ўніверсітэце створаны Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту (НДІЧТ). Па плане НДІЧТ пад кіраўніцтвам В. П. Ярашэвіча распрацаваны і знаходзяцца ў стадыі ўкаранення Праграма развіцця Беларускай чыгункі да 2010 года і «Комплексны прагноз навукова-тэхнічнага прагрэсу на Беларускай чыгунцы да 2020 года». Ён апублікаваў больш за 200 навуковых прац, у т. л. звыш 10-ці вучэбныхівучэбна-метадычных дапаможнікаўдлястудэнтаў транспартных ВНУ.

Валянціну Пятровічу прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1994). Ён узнагароджаны ардэнам «Дружба народов», знакам «За отличные успехи в работе» ў галіне вышэйшай адукацыі СССР, Ганаровымі граматамі Савета Міністраў і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, знакам «Почётному железнодорожнику». Абіраўся дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў.

Валянцін Пятровіч Ярашэвіч заўчасна памёр 29 жніўня 2000 года.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Паўлюковіч Святлана Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы В. П. Ярашэвіча

  1. Транспорт : общий курс : учебное пособие для студ. транспорт. спец. вузов : 2-е изд., перераб. и доп. / В. П. Ярошевич, М. И. Шкурин. – Гомель, 2001. – 387 с.

  2. Сборник научных трудов аспирантов и магистрантов / под ред. В. П. Ярошевича. – Гомель : БелГУТ, 1999.

  3. Актуальные проблемы развития транспортных систем : тезисы докладов Международной научно-технической конференции : 45-летию БелГУТа (БелИИЖТа) посвящается / под общ. ред. В. П. Ярошевича. – Гомель : БелГУТ, 1998. – 305 с.

  4. Проблемы безопасности на транспорте : тезисы докладов Междунар. науч.-практ. конференции / под общ. ред. В. П. Ярошевича. – Гомель, 1997. – 124 с.

  5. Организация и совершенствование эксплуатационной работы железнодорожных узлов : учебное пособие для транспортных вузов / В. П. Ярошевич, М. И. Шкурин ; Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта, Кафедра управления эксплуатационной работой. – Гомель : БелИИЖТ, 1992. – 64 с., [1] л. табл.

  6. Компьютеризация учебного процесса: тезисы докладов научно-метод. конференции преподавателей БелИИЖТа, 1–2 февр. 1990 г. / редкол.: В. П. Ярошевич и др. – Гомель : Бел. ин-т инженеров ж.-д. транспорта, 1990. – 58 c.

  7. Выбор системы мер увеличения пропускной и провозной способности железнодорожных линий : учебное пособие / В. П. Ярошевич, М. И. Шкурин ; Министерство путей сообщения СССР, Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта. – Гомель : БелИИЖТ, 1989. – 63 с.

  8. Актуальные вопросы совершенствования учебно-воспитательного процесса в свете решений февральского (1988 г.) Пленума ЦК КПСС : тезисы докладов научно-методической конференции преподавателей БелИИЖТ, [2–3 февр. 1989 г.] / [редкол.: В. П. Ярошевич (отв. ред.) и др.]. – Гомель : БелИИЖТ, 1989. – 54 с.

  9. Оценка и управление качеством подготовки специалистов как фактор интенсификации учебного процесса : тезисы докладов межвуз. научно-метод. конференции, [20–21 окт. 1988 г.] / редкол.: В. П. Ярошевич (отв. ред.) и др. Гомель, 1988. 214 с.

  10. Оптимизация эксплуатационной работы полигонов сети методами линейного программирования : (учебное пособие) / В. П. Ярошевич; Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта, Кафедра эксплуатации железных дорог. – Гомель: БелИИЖТ, 1982. – 32 с.

  11. Применение линейного программирования для совершенствования эксплуатационной работы транспорта : (учебное пособие) / В. П. Ярошевич ; Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта, Кафедра эксплуатации железных дорог. – Гомель : БелИИЖТ, 1975. – 32 с.

  12. Применение математических методов в эксплуатации железных дорог : (методич. указания к расчетно-графическим работам) / В. П. Ярошевич ; Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта, Факультет повышения квалификации руководящих и инженерно-технических работников железнодорожного транспорта. – Гомель : БелИИЖТ, 1973. – 20, [3] с.

  13. Исследование технологии и размещение грузовых устройств на сортировочных станциях : автореферат диссертации… кандидата технических наук / В. П. Ярошевич ; СССР – МПС, Белорусский институт инженеров железнодорожного транспорта. – Гомель, 1967. – 24 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. П. Ярашэвіча

  1. Ярошевич Валентин Петрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 730.

  2. Ярашэвіч Валянцін Пятровіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 8, кн. 1. С. 298.

  3. Ярошевич Валентин Петрович // Кто есть кто в Респубоике Беларусь. Люди дела / под ред. И. В. Чекалова. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 348–349.

  4. Ярошевич Валентин Петрович : [некролог] / В. Г. Рахманько, В. Я. Негрей, В. Н. Борисюк и др. // Железнодорожник Белоруссии. 2000. 31 августа. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1501 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Красавік 2021 10:50