Канстанцін Ракасоўскі служыў у Рускай арміі з пачатку Першай сусветнай вайны, удзельнiчаў у баях пад Варшавай, у Лiтве. На фронце зблізіўся з рэвалюцыянерамі. У Чырвонай арміі са жніўня 1918 года – камандзір эскадрона 1-га Уральскага кавалерыйскага палка. У Грамадзянскую вайну служыў на Усходнім фронце – у Забайкаллі і Манголіі.
У 1925 годзе Канстанцін Ракасоўскі скончыў курсы ўдасканалення камсаставу кавалерыі, вышэйшага начсаставу пры Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ (1929). У 1930–1932 гадах жыў i служыў у Мiнску. Да 1941 года – камандзір палка, брыгады, дывізіі, корпуса. У перыяд з 17 жніўня 1937 года па 22 сакавіка 1940 года знаходзіўся пад следствам у Ленінградскай турме, абвінавачваўся ў сувязях з замежнымі разведкамі. Быў вызвалены і адноўлены ў званні, назначаны ў Кіеўскую асабовую ваенную акругу. Удзельнічаў ў вызваленчым паходзе ў Бесарабію.
У Вялікую Айчынную вайну К. К. Ракасоўскі камандаваў корпусам, арміяй. З ліпеня 1942 года – камандуючы войск Бранскага, з верасня 1942 года – Данскога, з лютага 1943 года – Цэнтральнага, з кастрычнiка 1943 года – Беларускага, з лютага 1944 года – 1-га Беларускага, з лістапада 1944 года – 2-га Беларускага франтоў. З 29 чэрвеня 1944 года – Маршал Савецкага Саюза. Войскі пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага ўдзельнічалі ў абароне Масквы, у Сталінградскай і Курскай бітвах, Беларускай аперацыі 1944 года, Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай аперацыях, Берлінскай аперацыі 1945 года.
Як камандуючы Беларускім фронтам К. К. Ракасоўскі ўнёс значны ўклад у правядзенне Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.), паклаў пачатак вызвалення Польшчы. Горад Брэст быў вызвалены ў выніку Люблін-Брэсцкай аперацыі – заключнай стадыі аперацыі «Баграціён». Люблін-Брэсцкую аперацыю правялі 18 ліпеня – 2 жніўня 1944 года войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны К. К. Ракасоўскі – галоўнакамандуючы Паўночнай групы войск. Камандаваў парадам Перамогі, які прымаў Маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў (24 чэрвеня 1945 г.). З 1949 годзе быў міністрам нацыянальнай абароны, намеснікам Старшыні Савета Міністраў Польскай Народнай Рэспублікі, членам Палітбюро ЦК ПАРП і дэпутатам сейма. З 1956 года – намеснік Міністра абароны СССР, галоўны інспектар Міністэрства абароны СССР, камандуючы войск ваеннай акругі. З 1962 года на адказных пасадах у Міністэрстве абароны СССР.
Званне Героя Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскаму было прысвоена 29 ліпеня 1944 года, другое – 1 чэрвеня 1945 года. К. К. Ракасоўскі ўзнагароджаны 7-ю ордэнамі Леніна, ордэнам Перамогі, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 8-ю іншымі ордэнамі, медалямі, ордэнамі Польшчы, Манголii, Францыi.
К. К. Ракасоўскі памёр 3 жніўня 1968 года, пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве. У гг. Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці, Курску, Гомелi ўстаноўлены бюсты К. К. Ракасоўскага. Яго імем названы Далёкаўсходняе ваеннае вучылішча, вуліцы ў Маскве, Мінску, Брэсце, Баранавiчах, Пiнску, Кобрыне, Iвацэвiчах і іншых гарадах. У Брэсце ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць штаба 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага, які знаходзіўся тут у 1944 годзе (вул. Леванеўскага, 1). 8 мая 2010 года ў Брэсце адкрыта мемарыяльная дошка К. К. Ракасоўскаму (вул. Ракасоўскага, 6).
Па ініцыятыве Пінскага гісторыка-патрыятычнага клуба «Пошук» пры падтрымцы кіраўніцтва Івацэвіцкага раёна і горада Пінска на магіле маці К. К. Ракасоўскага 7 мая 2015 года ўстаноўлены абноўлены помнік.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Ракасоўскі КанстанцінКанстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 87.
-
Рокоссовский КонстинтинКонстантинович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биогр. справочник. Минск, 2015. С. 315.
-
Рокоссовский КонстинтинКонстантинович : [Гомель] // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 130.
-
Рокоссовский КонстинтинКонстантинович // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 518.
-
Ракасоўскі КанстанцінКанстанцінавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 521–522.
-
Рокоссовский, К. К. Солдатский долг : мемуары / К. К. Рокоссовский. – Москва : Воениздат, 1997. – 497 с., ил. – (Полководцы Великой Отечественной).
-
Конецки, Т. Маршал двух народов / Т. Конецки, И. Рушкевич. – Варшава, 1980. – 251с.
-
Дайнес, В. Рокоссовский. Гений маневра / Владимир Дайнес. – Москва : ЭКСМО, 2008. – 670 с. – (Маршалы Победы).
-
Кардашов, В. И. Рокоссовский : 3-е изд. / Владислав ИвановичКардашов. – Москва : Молодая гвардия, 1980. – 446 с. : ил. – (Жизнь замечательных людей).
-
Соколов, Б. В. Рокоссовский / Б. В. Соколов. – Москва : Молодая гвардия, 2010. – 525 с., ил. – (Жизнь замечательных людей).
-
Карчмит, А. А. Рокоссовский: терновый венец славы / А. А. Карчмит. – Москва : АСТ: Астрель, 2001. – 576 с. – (Русские полководцы).
-
Свистунов, И. И. Сказание о Рокоссовском / Иван Свистунов. – Москва : Воениздат, 1982. – 341 с.
-
Свистунов, И. И. Из боя в бой : [о К. К. Рокоссовском] / Иван Свистунов. – Москва : Политиздат, 1979. – 78 с., [4] л. ил. – (Герои Совестской Родины).
-
Лубченков, Ю. Н. Константин Константинович Рокоссовский// Лубченков, Ю. Н. Самые знаменитые полководцы России/ Ю. Н. Лубченков. Москва, 2000. C. 613–622.
-
Соколов, Б. Когда родился Рокоссовский / Б. Соколов // Родина. 2009. № 5. С. 14–16.
-
Дроздов, А. От «Суворова» к «Багратиону» : начало освобождения Беларуси от немецко-фашистской оккупации / Анатолий Дроздов // Беларуская думка. 2013. № 9. С. 47–53.
-
Купцова, В. Г. Я иду по городу, по знакомой улице... : путешествия по улицам довоенного и современного Бреста / Валентина Григорьевна Купцова. – Брест : Альтернатива, 2007. – 247 с. – Из содерж.: [история улиц Жукова, Рокоссовского]. – С. 192–193.
-
Носкова, А. Ф. К. К. Рокоссовский в Польше. 1949–1956 гг.: неизвестные страницы биографии / А. Ф. Носкова // Studia polonica : к 70-летию Виктора Александровича Хорева. Москва : «Индрик», 2002. С. 79–94.
-
Михеенков, С. Рокоссовский. Клинок и жезл : роман-биография / Сергей Михеенков // Наш современник. 2016. № 5. С. 3–63; № 6. С. 93–140.
-
Константинов, К. Рокоссовский. Победа не любой ценой / Кирилл Константинов. – Москва : Эксмо, 2006. – 336 с. – (Великие полководцы Второй мировой).
-
Россихин, В. П. Июль сорок четвёртого. Освобождение : хронико-документальный очерк / Валентин Павлович Россихин. – 3-е изд., доп. – Брест : Академия, 2004. – 79 с.
-
Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии. – Москва : ОЛМА-ПРЕСС, 2004. – 488 с.; [16 л.] ил. – (Архив).
-
Сигневич, С. Чтобы помнили… : [об открытии памятника матери К. К. Рокоссовского в Телеханах] / С. Сигневич // Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 15 мая. С. 5.
-
Куницкий, П. Спасибо матери за сына... : [об открытии надгробия матери К. К. Рокоссовского в Телеханах] / Павел Куницкий // Пiнскi веснiк. 2015. 15 мая. С. 3.
-
Куницкий, П. Спасибо матери за сына... : В Телеханах освятили обновлённый памятник на месте предполагаемого захоронения матери маршала Рокоссовского / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 8 мая. С. 5.
-
Ильенков, В. Улица имени К. Рокоссовского : [г. Пинск] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2015. 8 мая. С. 2.
-
Куницкий, П. Тайна последнего приюта : Маршал Рокоссовский обещал приехать в Телеханы, где, возможно, похоронена его мать. Но не успел / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 10 апреля. С. 8.
-
Крейдич, М. Победа начиналась в Бресте : [об освобождении г. Бреста в 1944 г. и о командующем 1-го Белорусского фронта К. К. Рокоссовском] / Мария Крейдзич // Брестский вестник. 2013. 7 ноября (№ 45). С. 4.
-
Сидорук, Ж. Маршал двух народов прописался в приграничье : [об открытии в Бресте мемориальной доски Маршалу Советского Союза К. К. Рокоссовскому] / Жанна Сидорук // Брестская газета. 2010. 14 мая. С. 25.
-
Корнилович, Э. Комдив Рокоссовский : Минская строка биографии маршала / Эдуард Корнилович // Советская Белоруссия. 2009. 5 июня.
-
Гапеев, В. Кто похоронен на телеханском католическом кладбище? : [о памятнике матери маршала К. К. Рокоссовского. Автор статьи считает, что памятник установлен ошибочно] / В. Гапеев // Iвацэвiцкi веснiк. 2004. 7 снежня.