У 1960 годзе арцель імя «8 Сакавіка» была рэарганізавана ў Пінскую дзяржаўную фабрыку мастацкіх вырабаў. Калектыў папоўніўся новымі майстрамі-надомнікамі з горада і навакольных вёсак, якіх знаходзілі дзякуючы адмысловым творчым экспедыцыям па вобласці.
Непаўторныя і своеасаблівыя тканыя вырабы Пінскай фабрыкі. Як і ў даўніну, на ручных станках – кроснах майстрыхі ткалі пакрывалы, абрусы, ручнікі і тканіны для пашыву адзення. У 1966 годзе да працы ў надомных умовах былі прыцягнуты ткачыхі вёскі Моталь Іванаўскага раёна, яны рабілі выдатныя ручнікі, сурвэткі, абрусы. Паступова Моталь ператварыўся ў буйны цэнтр па вытворчасці тканых ручнікоў, у 1977 годзе тут быў створаны ткацкі цэх. На Мотальскім участку працавалі да 100 чалавек. Сярод лепшых ткачых М. Дзямковіч, А. Лукашэвіч, Г. Маліч, Г. Новік. Праскоўя Каленікаўна Новік – дыпламант I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай мастацкай творчасці працоўных (1975–1977), узнагароджана медалямі ВДНГ СССР (1968, 1972). Ганна Віктараўна Шыкалай удзельнічала ў мастацкіх выставах з 1966 года, лаўрэат I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці, узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР.
На пачатку 1970-х на працу надомнікамі былі запрошаны 18 ганчароў з вёскі Гарадная Столінскага раёна. Была выдзелена грузавая машына для падвозкі гліны, дроў, а таксама развозкі гатовага посуду ў магазіны Пінскага, Столінскага, Іванаўскага раёнаў. Гараднянскія майстры былі аднымі з лепшых у Беларусі. На абласных і рэспубліканскіх выставах яны неаднаразова ўзнагароджваліся дыпломамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі. Але праз некалькi год фабрыка палічыла эканамічна не выгаднай працу ў Гарадной і адмовілася ад ганчарства ў сваім асарціменце.
У сярэдзіне 1970-х на фабрыцы была асвоена мастацкая апрацоўка дрэва з выкарыстаннем своеасаблівага віду роспісу алейнымі фарбамі. Маладыя майстры стваралі выдатныя вырабы ўтылітарнага і сувенірнага прызначэння: шкатулкі, дошкі, падносы, наборы для сыпучых прадуктаў, вазы, пано, статуэткі, каравайніцы, кантэйнеры для хлеба, медалі, каралі, брошкі, кулоны, распісныя падстаўкі, вялікодныя яйкі з разьбой, роспісам, інкрустацыяй. Сярод майстроў мастацкага роспісу па дрэве вылучаўся Дзмітрый Іванавіч Цубер з Давыд-Гарадка Столінскага раёна, які распрацоўваў малюнкі з кветкамі, каб іншыя мастакі паўтаралі іх.
У 1975 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве новых корпусоў фабрыкі па вул. Фядотава, 11, якое завяршылася ў снежні 1983 года. На канец 1970-х у калектыве фабрыкі было больш за 500 работнікаў. З увядзеннем новых плошчаў значна павялічыўся выпуск тавараў, пашырыўся асартымент, павысілася іх мастацкая каштоўнасць. Напрыклад, бондарныя вырабы прывозілі з вёскі Рылавічы Іванаўскага раёна.
Пасля распаду СССР фабрыка адчула эканамічны спад, як і большасць прадпрыемстваў Беларусі, асабліва цяжка было ў 1993–1995 гадах. Але з цягам часу ўдалося правесці пераўтварэнні ў арганізацыі і культуры вытворчасці. У 1997 годзе на фабрыцы працавалі больш за 400 чалавек, на канец 1998-га – 370. Тады галоўным інжынерам была Святлана Аляксандраўна Салейчук, галоўным мастаком – Інна Гулевіч. Сярод лепшых работнікаў: раскройшчыца Ганна Аляхновіч, ткачыхі Антаніна Кузюр, Святлана Палюховіч, Ніна Давыдзюк, вышывальшчыцы Зінаіда Ражко, Алена Бажко, Марыя Максімук, Надзея Сарока, швеі Любоў Рогаль, Тамара Дзікавіцкая, Вера Пахлоўская, мастакі Марыня Хлебус, Тамара Кравец, Уладзімір Кароль і інш.
У 1998 годзе на фабрыцы быў арганізаваны ўчастак па вытворчасці сцэнічных касцюмаў, дзе ствараюцца высокамастацкія ўнікальныя касцюмы па народных матывах, якія з’яўляюцца сапраўднымі творамі мастацтва, адрозніваюцца віртуознай распрацоўкай дэталяў, кампазіцыйнай завершанасцю, багаццем тэхнікі афармлення.
Старажытнае рамяство вышыўкi працягвае развівацца на Пінскай фабрыцы, прымяняюцца машынная і ручная вышыўка. З тэхнік выкарыстоўваюцца пераважна «крыж», «роўнядзь», «гладз’явы валік», «рышэлье», «тамбур». Вялікім попытам карыстаюцца вышытыя ручнікі, камплекты сталовай і пасцельнай бялізны, чайныя і кававыя камплекты. Таксама выпускаюцца вырабы з ручным роспісам па тканіне, сувенірныя і падарункавыя лялькі ў нацыянальнай тканай вопратцы з ручной вышыўкай.
31 жніўня 2000 года фабрыка атрымала новы статус і назву – Рэспубліканскае ўнітарнага вытворчае прадпрыемства «Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў “Крыніца Палесся”». Уваходзіць у склад Дзяржаўнага вытворча-гандлёвага аб’яднання «Белхудожпромыслы» Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Галоўная мэта прадпрыемства – адраджэнне, захаванне і далейшае развіццё народных мастацкіх промыслаў як часткі нацыянальнай культуры.
У розны час фабрыку ўзначальвалі: І. Дваранінавіч, Б. А. Смаляр, Уладзімір Міхайлавіч Цімошчанка, Юрый Аляксандравіч Вярхоўскі, з 2014 года – Васіль Сцяпанавіч Палхоўскі.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Т. К. Баговіч, гал. бібліятэкр аддзела абслугоўвання і інфармацыі, А. Н. Гарачова, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
-
Пинская фабрика художественных изделий «Крыніца Палесся» / А. В. Борисевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 212–213.
-
Пинская фабрика художественных изделий «Крыніца Палесся» // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 66.
-
Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся»/ С. А. Саляйчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 12. С. 368.
-
Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў / З. Я. Руксанава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Минск, 1987. Т. 4. С. 285.
-
Прамысловасць // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання / НАН Беларусі, Інстытут гісторыі. Мінск : Вышэйшая школа, 2012. Гл. 9.2.2. С. 572–586.
-
Мотальскія ручнікі / М. П. Жабінская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Минск, 1986. Т. 3. С. 670.
-
Жук, Е. По цене производителя : [фабрика художественных изделий предлагает сотрудничество с представителями малого бизнеса] / Елена Жук // Пінскі веснік. 2016. 1 красавіка (№ 27). С. 3.
-
Жук, Е. Талантливая и обаятельная : [о вышивальщице фабрики художественных изделий Ирине Сацковой] / Елена Жук ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2016 12 лютага (№ 13). С. 3.
-
Жук, А. Музыка ткацтва : [ткачыхі фабрыкі мастацкіх вырабаў вырабляюць шалікі для Федэрацыі хакея РБ] / Алена Жук ; фота Вячаслава Ільянкова // Пінскі веснік. 2016. 15 студзеня (№ 5). С. 1.
-
Ильяшевич, А. Хенд мейд наряд для ёлки : [фабрика художественных изделий «Крыніца Палесся»] / Анна Ильяшевич ; фото Анны Веренич // Пінскі веснік. 2015. 18 снежня (№ 101). С. 9.
-
Полховский, В. С. «Крыніца Палесся»: шаг впереди : [интервью с директором фабрики художественных изделий] / Василий Степанович Полховский ; интервью взяла Елена Жук ; фото Вячеслава Ильенкова // Пінскі веснік. 2015. 20 лістапада (№ 93). С. 2.
-
Милевская, Н. Штучный товар : [на фабрике художественных изделий делают кукол] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2015. 14 февраля (№ 13). С. 2.
-
Гришковец, В. Куклы из мастики : [на Пинской фабрике художественных изделий осваивают новую технологию – делают кукол из мастики для лепки] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 10 февраля (№ 15). С. 4.
-
Щур, О. Лицо для куклы : [на фабрике художественных изделий делают кукол; рассказывает гл. художник фабрики] / Ольга Щур ; беседовала Елена Жук // Пінскі веснік. 2015. 6 лютага (№ 11). С. 4.
-
Жук, Е. Пинские сувениры – в Президент-отеле : 69 сувениров Пинской фабрики художественных изделий «Крыніца Палесся» представлены в галерее Государственного подарочного фонда в Президент-отеле / Елена Жук // Пінскі веснік. 2015. 6 лютага (№ 11). С. 4.
-
Жук, Е. Вышиванка – в тренде мировой моды : [на фабрике художественных изделий шьют рубашки с национальной вышивкой] / Елена Жук // Пінскі веснік. 2015. 6 лютага (№ 11). С. 4.
-
Жук, Е. Не терять своей марки / Елена Жук // Пінскі веснік. 2013. 5 жніўня.
-
Щербакова, Т. «Вясковыя матывы» Елены Лозицкой : [фабрика художественных изделий «Крыніца Палесся»] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2013. 2 студзеня. С. 4.
-
Щербакова, Т. «Модница» открывает время льна : [фабрика художественных изделий «Крыніца Палесся»] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2009. № 69. С. 2.
-
Щербакова, Т. «Юбилейный» заказ – творчески и вдохновенно : [о сувенирах к 910-летию г. Пинска фабрики художественных изделий] / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2007. 24 жнiўня. С. 2.
-
Володько, О. В. Концептуальные этапы выбора экономической стратегии предприятий Полесского региона : [в т. ч. Пинская фабрика художественных изделий] / О. В. Володько // Социально-экономическое и историко-культурное развитие Полесского региона в ХХІ веке : Материалы междунар. науч.-практ. конф., посв. Дням науки Пинщины. Пинск, 2006. С. 24–26.
-
Пилецкий, Е. Творцы сценических нарядов : [о пошиве сценических костюмов на фабрике художественных изделий] / Евгений Пилецкий // Пінскі веснік. 2004. 16 лiпеня. С. 4.
-
Пилецкий, Е. Качественное обновление : [о продукции фабрики художественных изделий] / Евгений Пилецкий // Пінскі веснік. 2003. 21 кастрычніка. С. 2.
-
Станкевич, Т. Лучшие ткачихи живут в Пинске : [об участии в конкурсе художественных изделий предприятий концерна «Белхудожпромыслы» работников Пинской фабрики художественных изделий] / Т. Станкевич // Полесская правда. Пинск, 2003. 29 марта.
-
Пилецкий, Е. Ткачихи-мастерицы : [об участке ткачества фабрики художественных изделий] / Евгений Пилецкий // Пінскі веснік. 2002. 27 снежня. С. 2.
-
Борисов, Д. «Батик» – стиль оригинальный : [о работе участка росписи в стиле «батик» фабрики художественных изделий] / Д. Борисов // Пінскі веснік. 2002. 12 лiстапада.
-
Пилецкий, Е.«Визитки» полесской глубинки : [о работе фабрики художественных изделий] / Евгений Пилецкий // Пінскі веснік. 2002. 30 жніўня. С. 2.
-
Хурсiк, В. Мастацкiя россыпы Палесся : [пра дзейнасць Пiнскай фабрыкi мастацкiх вырабаў] / В. Хурсiк // Звязда. 2001. 9 кастрычнiка.
-
Грицишина, В. Исключение из правил : [фабрика художественных изделий] / В. Грицишина // Полесская правда. Пинск, 2001. 3 мая. С. 3.
-
Щербакова, Т. С маркой древнего Пинска : [о работе фабрики художественных изделий] / Т. Щербакова // Полесская правда. Пинск, 2000. 3 мая.
-
Шапиро, С. Есть чему поучиться : [о выездной коллегии республиканского концерна «Белхудожпромыслы» на базе Пинской фабрики художественных изделий] / С. Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1999. 8 мая.
-
Романчук, И. Магическая сила мастерства : [о работе фабрики художественных изделий] / Игорь Романчук // Пінскі веснік. 1999. 6 красавіка.
-
Пинская фабрика художественных изделий : Салейчук, С. А. Причудливых узоров волшебство : [интервью с гл. инженером фабрики] / С. А. Салейчук ; интервью взял М. Ковба ; Данилевич, С. С. Есть дело до всего : [беседа с председателем профсоюза фабрики] / С. С. Данилевич ; беседовал А. Игнатович ; Михайлов, К. Молодо, да не зелено : [об экспериментальной лаборатории фабрики] / К. Михайлов ; Павлов, М. Фабричные изделия экзаменует Америка : [об экспорте продукции] ; Игнатович, А. Опыт берет своё : [об участке художественной росписи по дереву] ; Павлов, М. На то он и фирменный : [о фирменных магазинах фабрики] // Полесская правда. Пинск, 1998. 9 декабря. С. 2.
-
Станкевич, Т. На конвейере – театральные костюмы : [фабрика художественных изделий] / Т. Станкевич // Полесская правда. Пинск, 1998. 25 февраля.
-
Романчук, И. Времён связующая нить : [о работе фабрики художественных изделий] / Игорь Романчук // Пінскі веснік. 1997. 3 чэрвеня. С. 2.
-
Станкевич, Т. В старых традициях : [о художниках фабрики художественных изделий] / Тамара Станкевич // Пінскі веснік. 1996. 29 кастрычніка. С. 2.
-
Раманюк, М. Віртуоз Давыд-Гарадоцкае размалёўкі : [пра самадзейнага мастака Дзьмітрыя Цубера з Давыд-Гарадка] / Міхась Раманюк // Мастацтва. 1995. № 1. С. 32–35 : іл.
-
Шаўцова, М. Чым заклапочаны майстры з Гарадной… : [пра ганчароў, якія працавалі на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў] / М. Шаўцова // ЛіМ. 1982. 23 ліпеня. С. 14–15. (Праблемы. Меркаванні. Роздум).
-
Ровицкий, В. Хранители традиций : [фабрика художественных изделий] / В. Ровицкий. Заря. 1979. 26 апреля.
-
Красичкова, Е. Как солнечная радуга : [о ткачихе Пинской фабрики художественных изделий Анне Викторовне Шиколай] / Е. Красичкова // Сельская газета. 1977. 20 марта.
-
Ступак, А. Мастерица : [о вышивальщице Пинской фабрики художественных изделий А. В. Ложкиной] / А. Ступак // Заря. 1973. 16 октября.
-
Смоляр, Б. Без рекламаций / Б. Смоляр, директор Пинской фабрики художественных изделий // Заря. 1973. 10 августа. С. 2.
-
Володько, Ф. «Надомник» хочет в мастерскую : [к вопросу создания производственных объединений по художественным промыслам на Пинщине] / Ф. Володько // Советская культура. 1973. 5 января.
-
Радионова, А. На учёте каждая минута : [фабрика художественных изделий] / А. Радионова // Полесская правда. Пинск, 1962. 24 мая.
-
Коротышевский, В. В коммунистической бригаде : [фабрика художественных изделий] / В. Коротышевский // Полесская правда. Пинск, 1962. 1 мая.