У 1972–1977 гадах В. В. Філіпаў — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1977–1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік, у 1990–1993 гадах — вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі. Пасля абароны дысертацыі на тэму «Электромагнитные и упругие волны на границе линейных сред» у 1991 годзе атрымаў званне доктара фізіка-матэматычных навук. З 1993 года — галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі НАНБ.
Навуковыя працы па оптыцы, акустыцы, фотаакустыцы. В. В. Філіпаў устанавіў асаблівасці адбіцця і пераламлення электрамагнітных хваль на межах анізатропных асяроддзяў, новы від канічнай рэфракцыі аптычных і акустычных хваль у асяроддзях з натуральнай ці вымушанай гітрапіяй. Прапанаваў новыя метады даследавання анізатропных, слаістых і слаіста-анізатропных паглынальных асяроддзяў.
У 2013 годзе ўзнагароджаны прэміяй НАН Беларусі за цыкл работ «Сильно анизотропные лазерные кристаллы: термооптика, атермальные свойства и новые лазерные элементы на их основе».
Валерый Віктаравіч актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю. Адзін з заснавальнікаў і член Рады Беларускага Хельсінскага камітэта (да 2000 г.). Член праўлення аб’яднання «Прававая ініцыятыва».
Адзін з першых праваабаронцаў у Беларусі, які звярнуў увагу на праблему пакарання смерцю ў нашай краіне. Пад яго рэдакцыяй выдадзены кнігі, прысвечаныя праву на жыццё: «Смертная казнь. Да? Нет?» (2001), «Отмена смертной казни в Республике Беларусь», «Право на жизнь и запрет пыток: европейские стандарты и законодательство Республики Беларусь» (2008). У 2014 годзе выйшла кніга В. В. Філіпава «Кому нужна смертная казнь», у якой аўтар прыводзіць шэраг пераканаўчых аргументаў для адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.
В. В. Філіпаў таксама аўтар артыкулаў па гісторыі беларускага мастацтва. Падрыхтаваў артыкул «Скульптура» для 6-томнага выдання «Гісторыя беларускага мастацтва» (1988).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
-
Філіпаў Валерый Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 2003. Т. 16. С. 393.
-
Филиппов Валерий Викторович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск, 1999. С. 337.
-
Филиппов, В. В. Температурно-независимые фазовые направления изонормальных волн в главных плоскостях кристаллов моноклинной сингонии / В. В. Филиппов ; Институт физики им. Б. И. Степанова НАН Беларуси // Сборник научных трудов VIII международной научной конференции «Лазерная физика и оптические технологии», 27–30 сентября 2010, Минск : [в 2 т. / под ред. В. А. Орловича и др.]. Минск, 2010. Т. 1. С. 98–101.
-
Филиппов, В. В. Электромагнитные и упругие волны на границе линейных сред : автореферат диссертации… доктора физико-математических наук : 01.04.05 / Филиппов Валерий Викторович. – Минск, 1990.
-
Агашков, А. В. Лазерный проекционный микроскоп / А. В. Агашков, В. В. Филиппов ; Институт физики им. Б. И. Степанова НАН Беларуси // Лазерная физика и оптические технологии : материалы IX международной научной конференции (Гродно, 30 мая – 2 июня 2012 г.) : в 2 ч. Минск, 2012. Ч. 2. С. 126–129.
-
Науменко, А. В. Спектр поглощения тонкого слоя органического полупроводника, содержащего металлические наночастицы / А. В. Науменко, Н. А. Лойко, В. В. Филиппов ; Институт физики им. Б. И. Степанова НАН Беларуси // Лазерная физика и оптические технологии : материалы IX международной научной конференции (Гродно, 30 мая – 2 июня 2012 г.) : в 2 ч. Минск, 2012. Ч. 2. С. 29–32.
-
Использование отражательных динамических решеток в исследовании пленок и поглощающих сред / Е. В. Ивакин, М. Гаджали, А. В. Суходолов, В. В. Филиппов // Квантовая электроника. 2004. № 34:3. С. 294–295.
-
Филиппов, В. В. Кому нужна смертная казнь / В. В. Филиппов. – Минск : Медисонт, 2014. – 119 с. : ил.
-
Права человека: международное право и национальное законодательство : сборник авторских материалов / науч. ред. В. В. Филиппов. – Вильнюс : Права человека, 2011. – 385, [1] с. – В числе авторов: В. В. Филиппов.
-
Отмена смертной казни в Республике Беларусь. – 2-е изд. / РОО «Правовая инициатива», ОО «Общество сравнительно-правовых исследований» ; науч. ред. А. Е. Вашкевич ; отв. ред. В. В. Филиппов. – Минск : Тесей, 2010. – 278, [1] с. : ил., факсим.
-
Філіпаў, В. В. Скульптура / В. В. Філіпаў // Гісторыя беларускага мастацтва : у 6 т. Мінск, 1988. Т. 2. С. 296–309.
-
Пастухов, М. Кому нужна смертная казнь? : [о книге В. В. Филиппова «Кому нужна смертная казнь»] / Михаил Пастухов // Свободные новости плюс. 2015. 28 августа.