Панядзелак, 13 Люты 2017 09:39

4 кастрычніка 2016 года – 80 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Майсейчыка (1936–2002), літаратуразнаўца, філолага

Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з вяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 года ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр. Клопаты па гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.

 

Пасля заканчэння Гошчаўскай сярэдняй школы ў 1955 годзе, Аляксей Майсейчык паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці інстытута, быў рэдактарам факультэцкай насценгазеты. Разам з ім вучыліся Анатоль Гарай, Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў, Васіль Жуковіч, Мікалай Радзюк, якія пазней сталі вядомымі пісьменнікамі, журналістамі.

Атрымаўшы «чырвоны» дыплом, Аляксей Майсейчык вярнуўся на Івацэвіччыну і два гады (1960–1962) працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў роднай школе, адначасова выкладаў рускую мову і літаратуру ў Няхачаўскай васьмігадовай школе рабочай моладзі.

У 1962 годзе Аляксей Майсейчык паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, пасля заканчэння якой быў накіраваны на працу ў Брэсцкі педінстытут. З 1966 года жыццё Аляксея Антонавіча было звязана з кафедрай беларускай літаратуры гэтай навучальнай установы. Тут ён прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара, стаў вядомым у рэспубліцы крытыкам і літаратуразнаўцам, метадыстам, працаваў дэканам філалагічнага факультэта (1975–1980). Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Праблема народнасці ў перыяд станаўлення сацыялістычнага рэалізму ў беларускай літаратуры», у 1967 годзе стаў кандыдатам філалагічных навук.

З пачатку 1960-х гадоў яго артыкулы па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, літаратурным краязнаўстве, пытаннях выкладання літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школах рэгулярна з’яўляліся ў абласным і рэспубліканскім друку.

А. А. Майсейчык – аўтар дапаможнікаў «Творчасць маладых паэтаў Брэстчыны» (1974), «Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства» (1980), «Тэорыя літаратуры» (1990), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1917–1940» (1981), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1941–1980» (1983), «Методыкі выкладання беларускай літаратуры» (1986), падручнікаў «Родная літаратура» для 6 класа (1988) і 7 класа (1989), «Беларуская літаратура» для 10 класа (1997) і 11 класа (1999, 2001), вучэбна-метадычнага дапаможніка для настаўнікаў «Родная літаратура ў 7 класе» (1992, 1997). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аляксей Антонавіч Майсейчык памёр 12 мая 2002 года, пахаваны ў Брэсце на могілках «Плоска».



Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Вазнішчык Вольга Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы А. А. Майсейчыка

  1. Беларуская літаратура ў 4 класе: вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. школ / М. М. Аляшчэня, Л. В. Асташонак, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2002. – 224 с.

  2. Беларуская літаратура ў 5 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў / М. М. Аляшчэня, Л. В. Асташонак, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2002.

  3. Беларуская літаратура : падруч. для 10-га кл. агульнаадукац. школ з беларус. i рус. мовамі навучання / Г. С. Гарадко, Г. М. Ішчанка, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 462 с.

  4. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Паэтыка мастацкага твора / А. А. Майсейчык. – Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2002. – 104 с.

  5. Вяртанне да родных вытокаў : аб творчасці паэта А. Каско / А. А. Майсейчык // Веснік Брэсцкага універсітэта. 2001. № 3. С. 49–58.

  6. Родная літаратура ў 9 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. школ / М. М. Аляшчэня, Л. В. Асташонак, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2000.

  7. Родная літаратура ў 6 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў / М. М. Аляшчэня, Л. В. Асташонак, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2000.

  8. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 11 кл. агульнаадукац. школ / Г. М. Ішчанка, У. А. Лебедзеў, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд.В. Я. Ляшук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. – 462 с.

  9. Ля крынічных вытокаў паэзіі А. Каско / А. А. Майсейчык // Праблемы сучаснай беларусікі : матэрыялы навук. канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю У. А. Калесніка. Брэст, 1999. С. 3–5.

  10. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. / Л. В. Асташонак, Г. С. Гарадко, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Экаперспектыва, 1999. – 445 с.

  11. Палескай ластаўкі пяючыя згукі / А. А. Майсейчык // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 274–285.

  12. Беларуская літаратура :падручнік для 10 кл. / В. Я. Ляшук.,А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997. – 608 с.

  13. Ляшук, В. Я. Родная літаратура ў 7 класе : метад. дапам. для настаўнікаў / В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык. – Мінск : Асар, 1997. – 208 с.

  14. Аб метадалогіі навуковых прац Ул. Калесніка / А. А. Майсейчык // Крыніца мудрасці i ведаў : навуковыя артыкулы / Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна ; агул. рэд. А. А. Майсейчык. Брэст, 1997. С. 40–44.

  15. Адам Міцкевіч у мастацкім свеце Якуба Коласа / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 1997. № 12. С. 59–62.

  16. Родная літаратура: падручнік-хрэстаматыя для 7 кл. / уклад.: В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык. – Мінск : Асар, 1995. – 368 с.

  17. Фарміраванне паняцця пра мастацкую ўмоўнасць у школе / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 1995. № 8. С. 81–88.

  18. Паўлюк Багрым / пад рэд. А. Сабалеўскага ; склад.: В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык. – Мінск : Навука i тэхніка, 1994. – 256 с.

  19. А. Пушкін у паэтычным свеце Максіма Багдановіча / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 1994. № 6. С. 53–56.

  20. Ляшук, В. Я. Родная літаратура ў 7 класе / В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 135 с.

  21. «Да сонца з сонца сцежку высеч…» : вывучэнне паэмы Янкі Купалы «Безназоўнае» / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 1992. № 5. С. 13–17.

  22. Уводзіны ў літаратуразнаўства : практыкум /А. Майсейчык. – Мінск : Вышэйшая школа, 1992. – 136 с.

  23. «Пявучых гукаў сіла…» : пытанні вершаскладання пры вывучэнні паэзіі М. Багдановiча / А. А. Майсейчык // Беларуская мова i літаратура ў школе. 1991. № 5. С. 12–16.

  24. Вывучэнне паняцця «літаратурны герой» / А. А. Майсейчык // Беларуская мова i літаратура ў школе. 1990. № 4. С. 36–40.

  25. Фарміраванне паняцця аб народнасці ў літаратуры ў 8 класе / А. А. Майсейчык // Беларуская мова i літаратура ў школе. 1988. № 8. С. 51–54 ; № 9. С. 45–47.

  26. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1941–1980 : падручнік для філал. фак. пед. ін-таў / В. І. Гапава, В. А. Каваленка, А. А. Майсейчык [і інш.] ; пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. – Мінск : Вышэйшая школа, 1983. – 479 с.

  27. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1917–1940: падручнік для філал. фак. пед. ін-таў / В. В. Казлоў, У. А. Калеснік, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. – Мінск : Вышэйшая школа, 1981. – 454 с.

  28. Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства / А. А. Майсейчык. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 125 с.

  29. Праблема народнасці ў перыяд станаўлення сацыялістычнага рэалізму ў беларускай літаратуры : дысертацыя... кандыдата філалагічных навук / А. А. Майсейчык ; АН БССР, Ін-т літ. імя Я. Купалы. – Мінск, 1966. – 197 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. А. Майсейчыка

 

  1. Аляксей Майсейчык (1936–2002) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 266–268.

  2. Майсейчык Аляксей Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 522.

  3. Аляксей Майсейчык // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Івацэвіцкага раёна. Мінск, 1997. С. 448.

  4. Ляшук, В. Я. Майсейчык Аляксей / В. Я. Ляшук // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 4. С. 161–162.

  5. Аляксей Майсейчык (1936–2002) // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 258.

  6. Узыгоджанне. Кніга пра Аляксея Антонавіча Майсейчыка : біябібліяграфічны даведнік / склад.: З. П. Мельнікава, А. С. Кавалюк, С. М. Шчэрба ; пад агул. рэд. З. П. Мельнікавай. – Брэст : БрДУ, 2011. – 214 с., [3] л. іл.

  7. Праневіч, Г. М. Пытанні рамантызму і рамантычнага метаду ў літаратуразнаўчых даследаваннях А. А. Майсейчыка / Генадзь Праневіч // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зборнік навук. арт. : у 2 ч. / УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна». Брэст, 2011. Ч. 2. С. 45–50.

  8. Пяткевiч, А. М. Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны : працэсы, з’явы, асобы / Аляксей Мiхайлавiч Пяткевіч. – Мінск : Беларускі кнiгазбор, 2006. – 239 с. – Са зместу: Успаміны пра Аляксея Майсейчыка. С. 231–233.

  9. Зайка, А. Слова пра настаўніка : [пра А. А. Майсейчыка] / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2013. 6 сакавіка.

  10. Зайка, А. Вучоны з Гошчава : [пра А. А. Майсейчыка] / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2010. 22 чэрвеня. С. 6.

  11. Ляшук, В. След на зямлі : [працоўны і творчы шлях А. А. Майсейчыка] / Вера Ляшук // Народная трыбуна. 2006. 30 верасня. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1609 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 11:47