Панядзелак, 13 Люты 2017 09:52

2 сакавiка 2017 г. – 35 гадоў з дня адкрыцця ў Брэсце археалагічнага музея «Бярэсце» (1982), адзінага ў Еўропе музея сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада

Месцазнаходжанне гарадзiшча старажытнага горада Бярэсця (цяпер Брэст) доўгі час было невядома. Справа абцяжарвалася тым, што пры будаўнiцтве Брэсцкай крэпасцi ў 1830-х гадах былi праведзены велiзарныя земляныя работы, якiя сказiлi рэльеф мясцовасцi i знiшчылi ўсе знешнiя прыкметы старажытнага гарадзiшча. У 1964 годзе было выказана меркаванне аб яго размяшчэннi на мысе, утвораным правым берагам Заходняга Буга i левым берагам левага рукава Мухаўца.

 

Асновай для стварэння музея сталi ўскрытыя археолагамi Інстытута гісторыі Акадэмii навук БССР пабудовы ХIII ст. Раскопкi вялiся ў 1968–1977 і 1981 гадах, кiраваў археалагiчнымi даследаваннямi Пётр Фёдаравiч Лысенка. Агульная плошча раскопу дасягнула 1800 м2. Былі выяўлены дзясяткі драўляных пабудоў ХІ–ХІІІ стст., вулічныя маставыя, шматлікія прадметы матэрыяльнай культуры таго часу. Матэрыялы раскопак пераканаўча сведчаць аб паходжанні, развіцці і гісторыі старажытнага горада. Гэта быў адміністрацыйны, эканамічны, абарончы, рэлігійны і культурны цэнтр прылягаючых тэрыторый. Па паказчыках грамадскага і сацыяльнага развіцця Бярэсце стаяў на ўзроўні сталіцы асобнага княства, не ўступаў іншым гарадам Русі.

Высокая канцэнтрацыя захаваўшыхся пабудоў на невялікай тэрыторыі дазволіла стварыць унікальны музей. 18 жніўня 1972 года Савет Мiнiстраў БССР прыняў распараджэнне № 658р аб стварэннi філіяла абласнога краязнаўчага музея на месцы раскопак старажытнага Бярэсця i будаўнiцтве музейнага павiльёна. Будынак музея быў узведзены па праекце архiтэктараў інстытута «Белдзяржпраект» В. У. Крамарэнкi (кіраўнік творчай групы), М. К. Вінаградава і У. І. Шчарбіны.

Адзiны ў Еўропе музей сярэдневяковага ўсходнеславянскага горада быў урачыста адкрыты 2 сакавiка 1982 года. На мітынг прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, навучэнцы, ваеннаслужачыя гарнізона, будаўнікі. Адкрыў мітынг старшыня гарадскога Савета народных дэпутатаў В. С. Касьянчук. Выступілі кандыдат гістарычных навук П. Ф. Лысенка, загадчык кафедры гісторыі КПСС Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута Б. І. Камейша, настаўніца гісторыі СШ № 1 Т. Б. Воўк. Брыгадзір комплекснай брыгады будаўнічага ўпраўлення № 8 П. А. Смаль уручыў сімвалічны ключ дырэктару абласнога краязнаўчага музея Тамары Адамаўне Слесарук. Другі сакратар абкама КПБ Уладзімір Віктаравіч Грыгор’еў перарэзаў чырвоную стужку.

Экспазiцыя адлюстроўвае два элементы: забудову і матэрыяльную культуру. Музейны павiльён памерам 40х60 м, у яго цэнтры знаходзіцца раскоп плошчай 1118 м2, які стаў галоўным экспанатам музея. На глыбiнi 4 м знаходзiцца частка рамеснага квартала – 28 жылых i гаспадарчых пабудоў i дзве вулiцы. Дзве жылыя пабудовы захавалiся на 12 вянцоў, што з’яўляецца вялiкай рэдкасцю ў славянскай археалогii.

Асаблівая ўвага надаецца праблеме захавання драўляных забудоў. Група навуковых супрацоўнікаў Беларускага тэхналагічнага інстытута імя С. Кірава ў складзе Ю. В. Віхрова, В. А. Барысава і С. Ю. Казанскай здзейснілі кансервацыю археалагічнай драўніны ў палявых умовах шляхам павярхоўнай і глыбіннай прапіткі водным растворам фенолавых спіртоў з наступнай тэрмаапрацоўкай. Гэты метад быў распрацаваны прафесарам Віктарам Яўграфавічам Віхровым.

Па абодвух баках павільёна размешчаны 14 залаў, дзе экспануюцца прылады працы, прадметы ўзбраення i амунiцыi коннiка, бытавога прызначэння, жаночыя ўпрыгожваннi, вырабы з дрэва, скуры, косцi. Сярод экспанатаў рэдкiя знаходкi – грэбень з выразанымi кiрылiчнымi лiтарамi (пачатак ХIII ст.), пiсала (металiчны стрыжань для нанясення лiтар), драўляная навошчаная дошчачка для пiсьма, кнiжныя засцёжкi, шахматная фігура iiнш. Асноўны фонд музея налічвае больш за 43 тыс. адзінак захоўвання.

Музей «Бярэсце» – фiлiял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Першы загадчык – Леанiд Ісаакавіч Мошанскi, быў назначаны 1 лютага 1973 года, працаваў да 6 мая 1981 г. У розныя гады археалагiчным музеем кiравалi: Мiхаiл Іванавіч Аляксяюк (1981–1982), Раiса Яўгенаўна Iванова (01.10.1982–01.02.1995), Галiна Міхайлаўна Дзюрыч (01.02.1995–01.02.2005), Юрый Іванавіч Слесарук (01.02.2005–15.04.2010). З 16 красавіка 2010 года загадвае фiлiялам Святлана Паўлаўна Шчэрба.

Старажытнае Бярэсце толькі часткова адкрыла свае тайны. Верагодна, што шмат цікавага нас чакае наперадзе. Відавочна, што неабходна працягваць археалагічныя раскопкі, бо не вызначаны дакладныя памеры гарадзішча, не знойдзены княжацкія палаты, фундаменты абарончай вежы і царквы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. «Бярэсце» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 177–178.

  2. Берестье, археологический памятник; Берестье, археологический музей // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1 : Брестская область, кн. 1. С. 109.

  3. «Бярэсце» / Ю. I. Слесарук // Музеі Беларусі. Мінск, 2008. С. 160–164.

  4. «Берестье» // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 373.

  5. Новікава, Т. М. Брэсцкіабласны краязнаўчы музей/ Т. М. Новікава, В. І. Фядосік// Памяць. Брэст : гiст.-дакум. хронiка : у 2 кн. Мiнск, 2001. Кн. 2. С. 611–612. Са зместу: Археалагiчны музей «Бярэсце». С. 612.

  6. «Бярэсце» // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi : у 6 т. Мiнск, 1994. Т. 2. С. 176.

  7. Лысенка, П. Ф. Брэст / П. Ф. Лысенка // Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1993. С. 98–99.

  8. Лысенко, П. Ф.Берестейское городище/ П. Ф. Лысенко // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 41–43.

  9. Лысенка, П. Ф. Берасцейскае гарадзішча / П. Ф. Лысенка // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобалсць. Мінск, 1984. С. 37–38.

  10. Древнее Берестье : археологический музей / [Брестский областной краеведческий музей ; автор концепции и текста, фот. А. М. Суворов]. – Брест : Полиграфика, 2011. – 51 с. – (Легендарные сооружения Брестчины).

  11. Археологический музей «Берестье» : [буклет]. Брест, [2010]. – 1 л. (слож. вчетверо).

  12. Лысенко, П. Ф. Открытие Берестья / П. Ф. Лысенко. –2-е изд., доп. Минск : Белорусская наука, 2007. 181 с. : ил.

  13. Лысенко, П. Ф. Научное, культурное и государственное значение археологических исследований древнего Берестья / П. Ф. Лысенко // Брестчина: история и современность. Брест, 2012. С. 6–11.

  14. Лысенка, П. Ф. Гарадзішча старажытнага Бярэсця / П. Ф. Лысенка // Памяць. Брэст : гiст.-дакум. хронiка : у 2 кн. Мiнск, 1997. Кн. 1. С. 34–46.

  15. «Брестчина: история и современность» : республиканская научно-практическая конференция, 29–30 июня 2012 г.: (к 30-летию археологического музея «Берестье») / редкол.: А. В. Митюков [и др.]. Брест : БрГТУ, 2012. 155 с.

  16. Щерба, С. П. Археологический музей «Берестье»: история, современность, перспективы / С. П. Щерба // Брестчина: история и современность. Брест, 2012. С. 12–15.

  17. Бутэвіч, АНа далонях вечнасці / А. Бутэвіч, У. Ягоўдзік; іл. П. Татарнікава. Мінск : Кавалер, 2010. 143 с. : іл. (Сем цудаў Беларусi). – Са зместу: Бярэсце.С. 7174.

  18. Соколовская, Е. «Подземный» город, или Раскрытые тайны древнего Берестья / Елена Соколовская // Заря. 2015. 14 июля. С. 1, 5.

  19. Сотрудничество в области культуры. ...археологический музей «Берестье» // ЮНЕСКО и Беларусь. Минск, 2014. С. 99–100.

  20. Щэрба, С. Музей (не) адной сенсацыi / Святлана Шчэрба // Культура. 2012. 10 сакавiка (№ 10). С. 14.

  21. Щерба, С. 30 лет – 10 веков / Светлана Щерба // Вечерний Брест. 2012. 2 марта. С. 6.

  22. Литвинович, Е. Тайны земли берестейской / Евгений Литвинович // Заря. 2012. 1 марта. С. 1, 4.

  23. Щерба, С. Нашёл археолог город : [к 80-летию первооткрывателя Берестья П. Ф. Лысенко] / Светлана Щерба // Вечерний Брест. 2011. 10 сентября. С. 7.

  24. Козлович, В. Из Бреста в «Берестье» / В. Козлович // Союз. Беларусь сегодня. 2012. 7 марта (№ 9). С. 3.

  25. Макаренко, Н. От Берестья до Бреста / Наталья Макаренко // Заря. 2009. 28 февраля. С. 4.

  26. Макаренко, Н. Белорусские Помпеи / Наталья Макаренко // Заря. 2009. 12 марта. С. 7.

  27. Макаренко, Н. Колыбель для младенца : [о здании музея «Берестье» по проекту архитектора Виктора Крамаренко] / Наталья Макаренко // Заря над Бугом. Брест, 2009. 5 сентября. С. 3.

  28. Новаковская, А. Тут родился Брест / А. Новаковская // Брестский вестник. 2008. 22 мая. С. 4.

  29. Белоус, И. Древняя Русь Петра Лысенко / И. Белоус // Нёман. 2007. № 4. С. 175.

  30. Бибиков, В. В поисках утраченного / В. Бибиков // Советская Белоруссия. 2007. 2 ноября. С. 16.

  31. Павлова, Л. Мы родом из Берестья / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2007. № 30. С. 7.

  32. Крэйдзiч, М. Горад пад зямлёй : [пра 25-годдзе музея «Бярэсце»] / Марыя Крэйдзiч // Народная трыбуна. 2007. 4 жнiўня. С. 12.

  33. Владимирова, А. Живи в мире и счастье, народ берестейский... : [о праздновании 25-летия археологического музея «Берестье» (27 июля)] / Анна Владимирова // Брестский вестник. 2007. 2 августа. С. 4.

  34. Лысенко, П. Ф. «Открытие Берестья стало в научном мире сенсацией» / П. Ф. Лысенко ; записал Ю. Рубашевский // Вечерний Брест. 2002. 11 января. С. 1–2.

  35. Лосич, П. Единственный в Европе / Павел Лосич // Заря. 2007. 17 мая. С. 5.

  36. Лiтвiновiч, Я. Надпiс на самшытавым грэбенi / Яўген Лiтвiновiч // Заря. 2005. 3 сентября.

  37. Бабенко А. Будет ли законсервировано древнее «Берестье»? / А. Бабенко, Е. Трибулева // Вечерний Брест. 2003. 23 мая. С. 2.

  38. Капачова, А. Захаваем Бярэсце для нашчадкаў : [пра неабходнасць рэстаўрацыi экспазiцыi музея] / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2003. 16 жнiўня.

  39. Дзюрыч, Г. Два з паловай мiльёны наведвальнiкаў : [пра музей «Бярэсце»] / Галiна Дзюрыч // Культура. 2002. № 48. С. 14.

  40. Дзюрич, Г. Рукопожатие веков : [к 20-летию музея «Берестье»] / Галина Дзюрич // Заря. 2002. 2 марта. С. 5.

  41. Малашевский, В. Город под крышей : репортаж : [об открытии музея «Берестье»] / В. Малашевский ; фото Е. Макарчука // Заря. 1982. 6 марта (№ 46). С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1602 разоў Апошняя змена Чацвер, 09 Ліпень 2020 11:35