З 1967 па 1996 год, да выхаду на пенсію, Венанцы Вікенцьевіч працаваў мастаком у Баранавіцкім філіяле Брэсцкіх мастацка-вытворчых майстэрняў, перайменаваных пазней у камбінат «Мастацтва». Паводле сваёй працы яму давялося афармляць частку экспазіцый Баранавіцкага краязнаўчага музея, экспазіцыі Музея гісторыі чыгуначнага транспарту ў Баранавічах, школьныя музеі. Ім былі выкананы вітражы для ЗАГСа, якія цяпер упрыгожваюць Баранавіцкі Палац дзіцячай творчасці.
Як літаратар Венанцы Бутрым дэбютаваў у друку ў кастрычніку 1974 года ў часопісе «Маладосць» чатырма вершамі. У студзеньскім нумары «Маладосці» за 1976 год пабачыла свет яго апавяданне «Ліпеньскім днём». У чэрвені таго ж года часопіс «Нёман» надрукаваў яго аповесць «Юнги». Вершы і прозу пісаў на беларускай і рускай мовах. Як празаік дэбютаваў у друку, калі яму было сорак гадоў. За ягонымі тэкстамі паўстае чалавек няпросты, патрабавальны да сябе і іншых, разважлівы і ўдумлівы, які не ставіў за мэту ўсім падабацца. Ён проста жыў – пісаў пра тых людзей, што былі вакол яго, пра падзеі, што перажыў і бачыў, але найперш слова ягонае – пра любімую шматпакутную Беларусь.
На літаратурную творчасць Венанцыя Бутрыма звярнуў увагу Барыс Сачанка ў аглядным артыкуле газеты «Літаратура і мастацтва» за 24 снежня 1976 года. Брэсцкая абласная газета «Заря» надрукавала артыкул Уладзіміра Калесніка «Санеты Бутрыма» і ніжэй змясціла тры санеты аўтара (1977. 30 кастр.).
У розныя гады вершы В. Бутрыма друкавалі мясцовыя i рэспубліканскія газеты, а таксама альманахі «Дзень паэзіі» (1989), «Агледзіны» (1998), «Дзядзінец» (1999), «Святліца» (1997, 2000, 2006). У 2003 годзе два вершы В. Бутрыма трапілі ў анталогію выбранай беларускай паэзіі ХХ ст. «Краса і сіла».
Венанцы Бутрым – аўтар кніг паэзіі «У барвах зямлі» (2001), «Паралелі» (2003), «В пространстве и времени» (2007) і кніг прозы «Маўклівыя сумныя птушкі» (2011), «Дзён маіх лепшыя дні» (2014). Тры кнігі выйшлі пасля смерці пісьменніка, падрыхтаваныя намаганнямі Алеся Бакача і іншымі сябрамі з творчага аб’ядання «Святліца».
Баранавіцкі паэт Алесь Белы пісаў: «Вершы Бутрыма – пранікнёная, душэўная лірыка, паэтызаваная філасофія, якая без натхнення ні стварацца, ні існаваць не можа. Яго героі – і блізкі янам Адам Міцкевіч і Паўлюк Багрым, і больш аддаленыя Мікола Рубцоў і Федэрыка Гарсія Лорка… Зрэшты, аднолькава блізкія яны ўсе, бо гэта – людзі Бога, людзі Паэзіі, аб’яднаныя і ўсхваленыя Венанцыем Бутрымам, таксама Паэтам з вялікай літары».
У вольны час Венанцы Вікенцьевіч займаўся мастацкай творчасцю ў галіне жывапісу і графікі. Ім было створана ўсяго каля 30-ці карцін, засталіся яшчэ шматлікія эцюды і малюнкі. Таксама мастак выканаў малюнкі да сваіх кніг «У барвах зямлі» і «Паралелі», аформіў кнігу паэзіі Івана Лагвіновіча «Разлукі выраёвыя».
Пасля працяглай хваробы 16 жніўня 2003 года Венанцыя Бутрыма не стала. У гонар пісьменніка і мастака напрыканцы 2012 года названа адна з вуліц горада Баранавічы (у былой вёсцы Дубава).
9 верасня 2016 года ў Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая адбылася вечарына памяці Венанцыя Бутрыма, прымеркаваная да 80-годдзя з дня нараджэння. Студэнты БарДУ падрыхтавалі тэатралізаванае прадстаўленне паводле паэмы «Ліра і Горан».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. чытальнай залы літаратуры па краязнаўству, Шлык Лілія Віктараўна, заг. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
Творы В. Бутрыма
-
Дзён маіх лепшыя дні : зборнік паэзіі / Венанцы Бутрым. – Мінск : Медысонт, 2014. – 200 с.
-
Маўклівыя сумныя птушкі : апавяданні, аповесці, эсэ / Венанцы Бутрым. – Смоленск : Смоленск-Пресс, 2011. – 354 с.
-
В пространстве и времени : стихи / Венантий Бутрим. – Барановичи : Общественная организация «Творческое объединение “Святліца”», 2007. – 102 с.
-
Паралелі : вершы і паэмы [«Фрагменты жыцця Цёткі, Алаізы Пашкевічанкі»; «Ліра і Горан»] / Венанцы Бутрым ; рэд. Л. Дранько-Майсюк ; [іл. аўтара]. – Баранавічы : Грамадская арганізацыя «Творчае згуртаванне «Святліца», 2003. – 86 с. :іл.
-
У барвах зямлі : вершы / Венанцы Бутрым : [рэд. Данута Бічэль]. – Баранавічы : Святліца, 2001. – 81, [4] с. : іл.
-
«Флёксаў купіны тлеюць…» ; «Дзеля славы нязгаснай – красы» : [і інш. вершы] / Венанцы Бутрым // Наш край (Барановичи). 2013. 17 августа. С. 8.
-
[Стихи] / Венантий Бутрим // Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Брест, 2010. С. 24–25.
-
Урывак з паэмы «Здані» / Венанцы Бутрым // Святліца 2006 : літаратурны альманах. Баранавічы, 2006. С. 48–52.
-
«Першы сьнег, беспрычынная радасць!» ; «Млява шэпчуць стамлёныя губы…» ; «Кiнем усё i на досвiтку едзем…» : В. В-у ; «Цякуць гады. I часу плынь нясе…» : М. М. Ш. ; «Апалi чаканьня аковы!» ; Восень (урывак) ; Медытацыi ; «За пасмам бору, ўжо за далягладам!..» : А. Бакачу : [вершы] / Венанцы Бутрым // Дзеяслоў. 2006. № 4. С. 306–311.
-
[Стихи] / Венантий Бутрим // Белой Вежи свет : поэзия Брестчины в переводах Валерия Гришковца. Брест, 2005. С. 16.
-
Векавечная варта : [верш] / Венанцы Бутрым // Белавежская пушча ў духоўнай і культурнай спадчыне беларусаў. Брэст, 2003. С. 146.
-
[Вершы] / Венанцы Бутрым // Краса і сіла : анталогія беларускай паэзіі XX стагоддзя / склад. Міхась Скобла. Мінск : Лімарыус, 2003. С. 470.
-
«…Змые пыл, жыватворным напоіць» : [верш] / Венанцы Бутрым // Верш на свабоду. Прага, 2002. С. 279.
-
«Праменняў сонечных апошні клін» ; «Калі ў памяці перарабляю дні» : [вершы] / / Венанцы Бутрым // Полымя. 2001. № 12. С. 131.
-
«Цякуць гады. I часу плынь нясе…» / М. М. Ш. ; «Кiнем усё i на досвiтку едзем…» / В. Ву : [вершы] / Венанцы Бутрым // Наш край. Барановичи, 2001. 18 октября. С. 3.
-
«А ноччу сняцца рэкі Беларусі» ; «Чацвёрты дзень не заціхае вецер» : [вершы] / Вянанцы Бутрым // З прыродай зліўшыся душой : зборнік беларускай пейзажнай паэзіі. Брэст : Лаўроў, 2001. С. 245–246.
-
[Стихи] / Венантий Бутрим // Светлица : литературный альманах. Барановичи, 2000. Ч. II. С. 85–93.
-
Восень ; «Усё туды, ў непадробную сінь…» ; «…Змые пыл, жыватіворным напоіць…» : [і інш. вершы] / Венанцы Бутрым // Святліца : літаратурны альманах г. Баранавічы. Мінск : Медысонт, 2000. С. 57–66.
-
Векавечная варта : [вершы] / Вянанцы Бутрым // Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны : літаратурна-мастацкае выданне. Брэст, 1999. С. 22–27.
-
Варта : [верш] / Венанцы Бутрым // Агледзіны : вершы беларускіх паэтаў / склад. А. Бакач. Мінск : Беларускі кнігазбор, 1998. С. 34–35.
-
Каляровая літаграфія : [верш] / Венанцы Бутрым // Дзень паэзіі 89. Мінск, 1989. С. 170–171.
-
[Вершы] / Венанцы Бутрым // Святліца : літаратурны альманах. Баранавічы, 1997. С. 18–22.
-
Юнги : повесть / Венантий Бутрим // Нёман. 1976. № 6. С. 90–117.
-
Ліпеньскім днём : апавяданне / Венанцы Бутрым // Маладосць. 1976. № 1. С. 61–77.
-
Дзяўчынцы ў пейзажы ; «Я быў малы. Ішла тады вайна…» ; «Чацвёрты дзень не заціхае вецер…» ; «Глянь: па бульбянішчы – скрозь матчыны сляды…» : [вершы] / Венанцы Бутрым // Маладосць. 1974. № 10. С. 98–100.
Аб жыцці і творчасці В. Бутрыма
-
Венанцы Бутрым (1936–2003)// Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 125–127.
-
Валчок, Н. І. Сімволіка акна ў паэзіі Венанцы Бутрыма / Н. І. Валчок // Содружество наук. Барановичи–2015 : материалы ХІМеждунар. науч.-практич. конф. молодых исследователей, Барановичи, 21–22 мая 2015 г. : в 3-х ч. / УО «Барановичский государственный университет». Барановичи, 2015. Ч. 3. С. 78–80.
-
Валчок, Н. Мастацкая праекцыя асобы Паўлюка Багрыма ў паэме Венанцы Бутрыма «Ліра і горан» / Настасся Валчок // Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце : памяці Я. Янішчыц / УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна». Брэст, 2015. С. 39–42.
-
Бічэль, Д. Змаладзелыя кроплі старэючых зор… : жыццё і творчасць Венанцы Бутрыма / Данута Бічэль // Правінцыя святога Францішка. Казкі жыцця / Данута Бічэль. Гародня, 2013. С. 179–193.
-
Маліноўскі, М. Узаемнасць. Удзячнасць : [даследчыцкія працы, пераклады, вершы] / Міхась Маліноўскі. – Брэст: Альтернатива, 2010. – 199с. – Са зместу: Венанцы Бутрым.
-
Бакач, А. «О, тонкі майстра…» : памяці паэта, празаіка, мастака Венанцыя Бутрыма / Алесь Бакач // Дзеяслоў. 2006. № 4. С. 302–305.
-
Белы, А. Надыходзіць час успамінаў/ Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2006. 7 верасня. С. 4.
-
Угрынскі, М. Памяці Венанцыя Бутрыма : [пра баранавіцкі часопіс «ResPublika», нумар якога прысвечаны памяці В. Бутрыма] / М. Угрынскі // ЛiМ. 2004. 4 чэрвеня. С. 7.
-
Белы, А. Скрыжаванні і паралелі Венанцыя Бутрыма : [вечарына-прэзентацыя кнігі вершаў В. Бутрыма «Паралелі» ў ГДК] / Аляксей Белы // ResPublika : грамадскі, аналітычны і культурна-асветніцкі часопіс. Баранавічы, 2004. № 1 (студзень). С. 14–15.
-
Белы, А. «Каб так пiсаць, трэба быць грамадзянiнам...» : [пра вечарыну-прэзентацыю кнiгi вершаў В. Бутрыма «Паралелi» у ГДК] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2003. 24 декабря. С. 3.
-
Кулікова, М. Памяці мастака і паэта : [аб вечарыне памяці В. Бутрыма ў ГДК] / Марына Кулікова // Intex-press (Барановичи). 2003. 11 декабря. С. 5.
-
Врублеўская, Н.«А жолуд прарасце вясной…» : [аб кнізе вершаў В. Бутрыма «Паралелі»] / Н. Врублеўская // Наш край (Барановичи). 2003. 18 октября. С. 4.
-
Маліноўскі, М. Пасмяроцце Венанцыя Бутрыма / Міхась Маліноўскі // Літаратура і мастацтва. 2003. 10 кастрычніка (№ 41). С. 15.
-
Белы, А. «Зноў лістота страсаецца з дрэў…» : [аб кнізе вершаў В. Бутрыма «Паралелі»] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2003. 9 октября. С. 8.
-
Галубовіч, Л. «Не згубіць. Зберагчы…» / Леанід Галубовіч // Літаратура і мастацтва. 2003. 29 жніўня (№ 33). С. 15.
-
Каско, А. І чутна, і шчыра гучыць голас «позняга паэта» : [пра кнігу В. Бутрыма«У барвах зямлі»] / Алесь Каско // Заря. 2003. 16 студзеня. С. 3.
-
Новыя фарбы спрадвечнай зямлі : [слова пра кнігу В. Бутрыма «У барвах зямлі»] // Літаратура і мастацтва. 2002. 11 студзеня (№ 2). С. 4.
-
Гринкевич, Т. Не хлебом единым... : [о презентации книги поэзии В. Бутрима «У барвах зямлi» в ЦГБ им. В. Тавлая] / Т. Гринкевич // Intex-press (Барановичи). 2001. 22 ноября. С. 2.
-
Першы зборнік вершаў : [аб прэзентацыі у ЦГБ кнігі В. Бутрыма «У барвах зямлі»] // Наш край (Барановичи). 2001. 13 ноября. С. 1.
-
Бакач, А. Паэзія чыстай красы : [аб зборніку вершаў В. Бутрыма «У барвах зямлі»] / Алесь Бакач // Шаг (Барановичи). 2001. 18 кастрычніка. С. 3.
-
Белы, А. Мінаючы дробязь паўстанкаў : [пра кнігу В. Бутрыма«У барвах зямлі»] / Аляксей Белы // Intex-press (Барановичи). 2001. 11 октября. С. 9.