Даследчыца лiтаратуры, кандыдат фiлалагiчных навук (1999). Дысертацыю Алена Аляксандраўна напiсала на тэму «Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова)». На фактычным матэрыяле паэзii беларускiх аўтараў паглыблена асэнсоўваецца прырода сiнтэтычнай (паэтычна-жывапiснай) вобразнасцi. Упершыню мастацтва слова iнтэрпрэтуецца ў форме выяўленча-жывапiсных малюнкаў, якiя адпавядаюць слоўным карцiнам, што сведчаць аб унiверсальнасцi мастацкай сiстэмы. Устаноўлена, што паэтычна-жывапiсны малюнак здольны набываць шматграннасць зместу, сiмвалiчнасць iншасказальнага гучання, несцi ў сабе глыбокi iдэйна-сэнсавы свет.
Алена Iгнацюк пачынала пiсаць вершы на рускай мове, потым яе вершаваная мова — толькi беларуская. Вершы друкавалiся ў часопiсах «Крынiца», «Бярозка», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», «Дзеяслоў», «Полымя», тыднёвiку «Лiтаратура і мастацтва» i iнш.
Метафарычнасць у адлюстраваннi суiснавання чалавека з прыродай, багаты свет фантазii, мастацкае адчуванне прасторы i часу, грунтоўная эстэтычная насычанасць, фiласофскае заглыбленне ў жыццёвыя калiзii вылучаюць удумную лiрыку Алены Iгнацюк.
А. А. Iгнацюк — сябра Саюза беларускiх пiсьменнiкаў з 2002 года, была прынята па рэкамендацыі Р. Барадуліна, Л. Галубовіча і М. Скоблы. Аўтар кнiг паэзii «Нота Ля» (2000) i «Летаргiя» (2006), «Будзе ўсё наадварот» (2016), шэрагу лiтаратуразнаўчых артыкулаў у часопiсах «Роднае слова», «Мастацтва».
У 2001–2005 гадах Алена Аляксандраўна была заснавальнікам пінскай штотыднёвай газеты для вольнага часу «Правінцыялка» (Провинциалка»). Разам з мужам, Аляксандрам Львовічам Ільіным, кандыдатам фізіка-матэматычным навук, краязнаўцам, напісала шэраг прац па гісторыі культуры Берасцейшчыны, падрыхтавала кнігу «Очерки истории культуры Пинщины (IX – нач. XX вв.)» (2013).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Творы i артыкулы А. А. Iгнацюк
-
Будзе ўсё наадварот : вершы / Алена Ігнацюк. – Мінск : Кнігазбор, 2016. – 95 с. – (Кнігарня пісьменніка ; вып. 79). – Змест: цыклы: Пачатак ; Смак жыцця ; Барочныя жаданні ; Мармеладавае неба ; Слухаць мора ; Чуеце, гракі! ; Я гуляла з сабою ў хованкі ; Будзе ўсё наадварот ; Час-завея.
-
Нота «Ля» : [вершы, паэмы] / Алена Iгнацюк. – Мiнск : Медысонт, 2000. – 134 с.
-
Летаргiя : вершы / Алена Iгнацюк. – Мiнск : Беларускі кнiгазбор, 2006. – 91 с.
-
У Качановічах; І я цяпер... даходжу да Ружан; «Палац барочны ўзняўся ўраз...»; Закалыханне; Вандроўка; Маскарад (абразкі) : [вершы] / Алена Ігнацюк // Жырандоля : літаратурны альманах. Мінск, 2013. № 5. С. 50–54.
-
Слухаць мора : вершы / Алена Ігнацюк // Дзеяслоў. 2013. № 4. С. 177–182.
-
Лаўлю ў сабе Федру ; Для мяне ты згубіўся… : [вершы] / Алена Ігнацюк // Заря. 2012. 1 марта. С. 18.
-
Античный снег ; «Ходит жнивень у хаты…» : [стихи] / Алена Игнатюк // Нёман. 2007. № 8. С. 95–96.
-
Пачатак ; Жыццёвы смак ; Культура : [вершы] / Алена Ігнацюк // Жырандоля : лiтаратурны альманах. Мiнск, 2008. № 1. С. 98–101.
-
Каляровыя ваўкi ; Трыццаць дзевяць бяроз ; Белiнская сініца ; Аса збіраецца на бале ; Ліпаў цвет ; Адчуванне вясны : паэзія / Алена Ігнацюк // Беларусь. 2004. № 2. С. 41.
-
На гуслях ветру : паэзiя / Алена Ігнацюк // Дзеяслоў. 2007. № 4 (29). С. 91–93.
-
Мамул з анімацыйнага кіно ; Смак жыцця ; Суцяжэнне ; «Асіны, елкі…» ; Дар ; Фаны і фанцікі : [вершы] / Алена Ігнацюк // Маладосць. 2008. № 11. С. 61–62.
-
Мой Пінск ; «Піна вясновая…» ; У стылі сецэсіі : [вершы] / Алена Ігнацюк // Полымя. 2006. № 3. С. 78–79.
-
Лаўлю у сабе Федру… : [верш] / Алена Ігнацюк // Маладосць. 2007. № 11. С. 59–60.
-
«Дэлякруа пісаў партрэт…» : [верш] / Алена Ігнацюк // Верш на свабоду. [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа : Радыё Свабода, 2002. С. 140.
-
Ильин, А. Л. Очерки истории культуры Пинщины (IX – нач. XX вв.) / А. Л. Ильин, Е. А. Игнатюк. – Пинск : Полесский государственный университет, 2013. – 220 с.
-
Ильин, А. Л. Библиотека и архив Дятловичского Спасо-Преображенского монастыря / Ильин А. Л., Игнатюк Е. А. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнар. навук.-практ. канф., Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г. Брэст, 2013. С. 278–294.
-
Ильин, А. Л. Доктор Сигизмунд Свентицкий —«отец города» Минска : [(1836–1910), уроженец Кобринского повета] / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей : зборнік памяці Віталя Скалабана. Мінск, 2013. С. 179–186.
-
Жывапіс словам : сінтэз паэзіі і жывапісу : вучэбна-метадычны дапаможнік : [для студэнтаў ВНУ i школьнікаў] / Алена Ігнацюк. – Пінск : ПалесДУ, 2011. – 114, [10] с. : іл., каляр. іл.
-
Ильин, А. Л. Повстанцы Гажичи : [уроженцы Брестского уезда] / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII міжнар. канф. Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г. Мінск, 2011. С. 65–70.
-
Ильин, А. Л. Судьба библиотеки и архива молодовско-поречских Скирмунтов / А. Л. Ильин, Е. А. Игнатюк // Берасцейскія кнігазборы. Мінск, 2010. С. 168–172.
-
Ильин, А. Л. Повстанцы Гажичи / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі : матэрыялы VII міжнароднай канферэнцыі Беларускага Гістарычнага Таварыства, Менск, 25 верасня 2009 г. Мінск, 2011. С. 65–70.
-
Канцэпцыя «асобы» i фантасмагорыя ў «Казках жыцця» Якуба Коласа / Алена Iгнацюк // Каласавiны. Мiнск, 2007. С. 125–129.
-
Жывапiс словам. Герменеўтычнае iлюстраванне тэкстаў Алеся Разанава. Эмацыйная iнтуiцыя творцы, выяўленая праз рэчавыя нефiгуральныя знакi / Алена Iгнацюк // Роднае слова. 2004. № 4. С. 84–86 ; № 12. С. 56–59.
-
Анёлы, якiя пакiдаюць горад, альбо Не зусiм адвольныя фантазii мастачкi Насцi Фяцiсавай пра гiстарычны Брэст / Алена Iгнацюк // Краязнаўчая газета. 2004. Студзень (№ 1/2). С. 12.
-
Асветнiцкiя традыцыi Францыска Скарыны i сучаснасць : праграма факультатыўнага курса для вучняў старшых класаў / Алена Ігнацюк // Роднае слова. 2001. № 9. С. 65–73.
-
Паэзія, сінтэзаванае кіно : кінематаграфічныя вобразнасці Якуба Коласа / Алена Ігнацюк // Мастацтва. 2000. № 3. С. 46–48.
-
Колер, прастора i час у сучаснай беларускай паэзii (на прыкладзе творчасцi А. Разанава, Я. Сiпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янiшчыц, У. Арлова) : аўтарэферат дысертацыi… кандыдата фiлалагiчных навук / А. А. Iгнацюк ; Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт. – Брэст, 1999. – 22 с.
-
Колер, прастора і час у сучаснай беларускай паэзіі: (на прыкладзе творчасці А. Разанава, Я. Сіпакова, Л. Дранько-Майсюка, Я. Янішчыц, У. Арлова) : дысертацыя… кандыдата філалагічных навук : 10.00.00 : 20.05.1999 : 27.10.1999 / А. А. Iгнацюк ; БрДУ. – Брэст, 1999. – 89 с.
-
Стыль «дэкору», або Узорыстыя «дываны» ў паэзii Яўгенii Янiшчыц / Алена Iгнацюк // Мастацтва. 1998. № 3. С. 68–70.
-
Ген гармонii : Уладзiмiр Калеснiк — фатограф-пейзажыст / Алена Iгнацюк // Мастацтва. 1998. № 11. С. 51–55.
-
Вершаваны нацюрморт : [пра паэзію Л. Дранько-Майсюка] / Алена Ігнацюк // Мастацва. 1997. № 6. С. 73–76.
-
Беларуская літаратура : падручнік для 10-га кл. / Г. С. Гарадко, А. А. Ігнацюк [і інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997. – 607 с.
Аб жыццii творчасцi А. А. Iгнацюк
-
Алена Iгнацюк // Лiтаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзiч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 192–193. – Са зместу: Асавенія : [верш] / Алена Ігнацюк.
-
Рунь : новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова» : [у т. л. кароткая рэцэнзія на кнігу А. Ігнацюк «Будзе ўсё наадварот»] // Дзеяслоў. 2016. № 4. С. 295–296.
-
Гришковец, В. История культуры Пинщины : [о презентации книги А. Ильина и Е. Игнатюк «Очерки истории культуры Пинщины (IХ – нач. ХХ веков)» в Пинской районной библиотеке им. Е. Янищиц] / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 27 ноября. С. 13.
-
Якавенка, Н. Эстэтычная дыстанцыя : [пра зборнік А. Iгнацюк «Летаргiя»] / Наталля Якавенка // ЛiМ. 2006. 15 верасня (№ 37). С. 7.
-
Гришковец, В. «Нота Ля» для родного края : [к 50-летию поэта Алены Игнатюк] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2012. 24 лютага. С. 12 ; Заря. 2012. 1 марта. С. 18.
-
Фiлатаў, А. Каласы палескага паэтычнага поля : [да 55-годдзя пiсьменнiка М. Сянкевiча i 50-годдзя паэтэсы А. Iгнацюк] / Аляксей Фiлатаў // Брестский курьер. 2012. 17 февраля (№ 8). С. 11.
-
Гришковец, В.«I паляшучка з Пiнска — я…» : [о книге стихов Елены Игнатюк «Летаргiя»] / Валерий Гришковец // Пiнскi веснiк. 2007. 7 сакавіка. С. 4.