Панядзелак, 13 Люты 2017 09:59

26 красавiка 2017 г. – 175 гадоў з часу пабудовы Брэсцкай крэпасці (1842), помнiка абарончай архiтэктуры ХIХ ст.

У канцы ХVIII ст. у сувязi з неабходнасцю ўмацавання заходнiх рубяжоў Расiйскай імперыі ўрад вырашае пытанне аб узвядзеннi на месцы старажытнага горада Брэст-Літоўска (цяпер Брэст) ваеннай крэпасцi, якая б змагла служыць апорным пунктам для дзеючай армii ў гэтым раёне. Усяго на заходняй гранiцы меркавалася ўзвесцi дзесяць магутных крэпасцей першай лiнii, у т. л. крэпасць Брэст-Лiтоўск.

У 1796 годзе iнжынер-генерал Карл Іванавіч Оперман склаў iнструкцыю «Для агляду новай гранiцы з Прусiяй i Аўстрыяй», дзе выказаў меркаванне аб выкарыстаннi Брэст-Лiтоўска. Хутка на разгляд было прадстаўлена некалькi праектаў крэпасцей. Канчатковае рашэнне аб будаўнiцтве Брэст-Лiтоўскай крэпасцi зявiлася ў 1829 годзе. К. I. Оперман па загадзе імператара пасылае будаўнiка ўмацавання iнжынер-палкоўнiка А. I. Фельдмана для ўзгаднення праектаў крэпасцi з мясцовасцю i для праектавання ўмацаванняў.

 

У 1829 годзе камiтэт па будаўнiцтве начале з iнжынер-генералам К. I. Оперманам прадставiў праект абарончай лiнii «Брэст-Лiтоўск» часовага профiлю, якi потым можна ператварыць у доўгачасовы. На будаўнiцтве крэпасцi на працягу двух гадоў меркавалася штодзённа залучыць 1000 сапёраў, 7000 салдат i 1000 коней. У кастрычнiку 1830 года гэты праект, аўтарам якога былi ваенныя iнжынер-генералы Н. М. Малецкi, К. I. Оперман i палкоўнiк А. І. Фельдман, з некаторымi папраўкамi зацвердзiлi. Быў створаны будаўнiчы камiтэт, падначалены Малецкаму, iнжынернай камандай кiраваў iнжынер Фельдман. Агульнае кiраўнiцтва будаўнiцтвам ажыццяўляў iнжынер генерал-маёр I. I. Дэн. На адсыпцы земляных профiляў будучых бастыёнаў былi заняты таксама тысячы катаржан – удзельнiкаў нядаўняга паўстання.

У 1832 годзе царскi ўрад запатрабаваў, не чакаючы зацвярджэння дэталiзаваных чарцяжоў, прыступiць да нарыхтоўкi неабходных для работы матэрыялаў, на што было адпушчана 500 000 рублёў. Найвышэйшы нагляд за будаўнiцтвам крэпасцi быў ускладзены на генерал-фельдмаршала Ф. I. Паскевiча.

6 чэрвеня 1833 года пачалiся масавыя земляныя работы, часова спыненыя пажарам, якi знiшчыў частку горада. У сувязi з пабудовай крэпасцi горад быў перанесены амаль на 3 км на ўсход. Некаторыя мураваныя пабудовы былi прыстасаваны для патрэб крэпасцi, іншыя зусiм спынiлi iснаванне. Пацяреплi ў пажарах i былi разабраны каталiцкiя кляштары аўгусцiнцаў, дамiнiканцаў, трынiтарыяў; прыходскi касцёл i мураваная Свята-Мiкалаеўская царква, у якой у 1596 годзе была абвешчана Брэсцкая унiя; знакамiтая на ўсю Еўропу сiнагога. Перасталi дзейнiчаць праваслаўныя Сiмяонаўскi манастыр, былыя праваслаўныя, а затым унiяцкiя драўляныя цэрквы: Троiцкая, Мiхайлаўская, Праабражэнская.

Да 1836 года земляныя работы былi ў асноўным завершаны, i крэпасць, абарончая лiнiя якой складалася з шэрагу бастыённых фартоў з равелiнамi, дзялiлася Бугам i Мухаўцом на Кобрынскае, Валынскае, Цярэспальскае ўмацаваннi, уяўляла сабой ужо трывалы апорны пункт. Па акружнасцi вострава, якi знаходзiўся ў цэнтры ўмацаванняў, прыступiлi да пабудовы двухпавярховай абарончай казармы, якая стварыла Цытадэль.

Першы камень Брэст-Лiтоўскай крэпасцi з замураванай у падмурак бронзавай дошкай i скарбонкай з манетамi быў закладзены 1 чэрвеня 1836 года. Гэтыя ўнiкальныя рэлiквii былi знойдзены ў красавiку 1953 года ў час разборкi завалаў Цытадэлi ў раёне Брэсцкай брамы i зараз захоўваюцца ў Брэсцкiм абласным краязнаўчым музеi.

26 красавiка 1842 года над крэпасцю 1-га класа быў урачыста падняты крэпасны флаг. Брэст-Лiтоўская крэпасць увайшла ў лiк дзеючых крэпасцей Расiйскай імперыі. Яна складалася з Цытадэлi, размешчанай на востраве пры злучэннi Мухаўца i Буга i трох перадмаставых умацаванняў: Кобрынскага ў паўночным сектары, Валынскага ў паўднёвым сектары i Цярэспальскага ў заходнiм сектары. Гэтыя ўмацаваннi з вонкавага боку былi абаронены землянымi валамi 10-метровай вышынi (з казематамi i іншымі збудаваннямi ўнутры) i рвом перад iмi, запоўненым вадой. Агульная даўжыня землянога вала дасягала 6,4 км.

Цытадэль – гэта крывалiнейная ў плане замкнёная двухпавярховая абарончая казарма даўжынёй 1,8 км, з чатырма брамамi: Цярэспальскай, Холмскай, Беластоцкай i Брэсцкай, якiя праз масты злучалi цэнтральны востраў з прадмаставымi ўмацаваннямi. Мураваныя сцены казармы двухметровай таўшчынi, з байнiцамi i амбразурамi для вядзення агню са стралковай зброi i гармат. У 500 казетамах маглi размясцiцца больш за 12 000 салдат з неабходнымi запасамi боепрыпасаў i прадуктаў.

Брэст-Лiтоўская крэпасць зяўлялася адной з лепшых крэпасцей таго часу. Яна была вельмi добра размешчана на тэатры ваенных дзеянняў, цалкам адпавядала свайму прызначэнню тылавога апорнага пункта перадавога тэатра i мела вельмi сучасныя збудаваннi з магутнымi ўмацаваннямi. Аб важнасцi значэння Брэст-Лiтоўскай крэпасцi гаворыць той факт, што Мiкалай I за перыяд свайго царствавання наведаў яе сем разоў.

Далейшыя работы па ўзмацненнi крэпасцi меркавалася прадоўжыць. Аднак з 1848 па 1862 год пабудова была ў асноўным спынена з-за адсутнасцi грашовых сродкаў, да 1863 года яна ўжо не адпавядала свайму прызначэнню. Прыняцце на ўзбраенне ў другой палове ХIХ ст. большасцю краiн наразной артылерыi, далёкасць дзеяння якой значна перавышала магчымасцi гладкаствольнай артылерыi, патрабавала перабудовы крэпасцей, узвядзення вакол iх пояса асобных умацаванняў – фартоў.

У 1878 годзе быў зацверджаны план узмацнення крэпасцi перадавымi ўмацаваннямi. За 10 гадоў былi ўзведзены 9 фартоў. Гэта былi земляныя ўмацаваннi з размяшчэннем артылерыi на валах i з невялiкiмi казематамi для асабовага складу. Кожны форт дазваляў размясцiць гарнiзон колькасцю 250 чалавек i да 20-ці гармат. Далейшае развiццё артылерыi, у прыватнасцi, зяўленне фугасных снарадаў у сярэдзiне 1880-х, дае штуршок да новай перабудовы крэпасных збудаванняў. Асаблiва гэта паскорылася пасля руска-японскай вайны 19041905 гадоў.

Самае знакамiтае сражэнне Брэсцкая крэпасць прыняла амаль праз стагоддзе пасля закладкi першага каменя – 22 чэрвеня 1941 года. Гарнiзон крэпасцi першым уступiў у схватку з ворагам. Яе абаронцы прадэманстравалi незвычайныя адвагу i стойкасць, iх мужнасць зрабiла крэпасць легендай. У лiстападзе 1956 года быў адкрыты Музей абароны Брэсцкай крэпасцi. У маi 1965 года Брэсцкай крэпасцi прысвоена ганаровае званне «Крэпасць-герой». У вераснi 1971 года адкрыты мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Брестская крепость // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Брестская область : в 2 кн. Минск, 2009. Кн. 1. С. 143–145.

  2. Брэсцкая крэпасць // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск, 1996. Т. 3. С. 292–293.

  3. Брэсцкая крэпасць // Энцыклапедыя гiсторыi Беларусi : у 6 т. Мiнск, 1994. Т. 2. С. 94–96.

  4. Крэпасць Брэст-Лiтоўск у 18–19 ст. / У. А. Абрамаў // Памяць. Брэст : гiст.-дакум. хронiка : у 2 кн. Мiнск : БЕЛТА, 1997. Кн. 1. С. 148–151.

  5. 175 гадоў з часу закладкi першага каменя Брэсцкай крэпасцi ; 70 гадоў з пачатку абароны Брэсцкай крэпасцi // Даты беларускага календара : дадатак да бюлетэня «Новыя кнiгi». 2001. № 3. С. 11–12.

  6. Брестская крепость. Война и мир : [история строительства и обороны] / автор концепции и текста А. Суворов. Брест : Полиграфика, 2010. 256 с.: ил.

  7. Брестская крепость. Свидетельства времен : объекты, памятники, реликвии / В. В. Губаренко [и др.]. – Брест, 2008. – 67 с. : ил.

  8. Брестская крепость на ветрах истории / авт. концепции и текста А. М. Суворов ; под ред. В. В. Губаренко, Л. А. Цуприка. – Брест : Редакция журнала СЭЗ, 2004. – 151 с. : ил.

  9. Брэсцкая крэпасць : Злучае нас часiнаў нiць... : фотаальбом / аўт.-склад.: Б. А. Крэпак [i iнш.] ; пад рэд. П. П. Барадзiна. – Мiнск : Культура i мастацтва, 2004. – 90 с.: iл.

  10. Форт V и другие объекты Брестской крепости / А. В. Митюков, А. М. Суворов. – Брест : Полиграфика, 2009. – 67 с.: ил.

  11. Мороз, В. От Берестья до Бреста из века в век / В. Мороз, В. Ежелов. – Брест : Академия, 2004. – 229 с. : ил.

  12. Брестская крепость : страницы истории / сост.: А. П. Кондак, М. М. Куиш, В. И. Федосик. – Брест : Брест. исполнит. комитет, 2000. – 31 с. : ил.

  13. Бригадин, П. И. Мятежный корпус: Из истории Александровского Брестского кадетского корпуса (1842–1863) / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. – Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. – 182 с.: ил.

  14. Кароза, А. И. Вопросы изучения фортификацинных сооружений г. Бреста / А. И. Кароза // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтва : матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. (2829 лістапада 2013 г., г. Мінск) : у 2 ч. Мінск, 2014. Ч. 1. С. 6468.

  15. Братковская, О. А. Крепость через года : [история Брестской крепости] / О. А. Братковская, Н. С. Дейнека // Успешен тот, кто творит : VI откр. науч.-практ. конф. уч-ся и преподавателей сред. спец. учеб. заведений, г. Брест, 19 марта 2013 года / УО "Брестский государственный политехнический колледж". Брест, 2013. Т. 2. С. 15.

  16. Желудко, А. А. Волынское укрепление Брестской крепости / А. А. Желудко, А. В. Матчан, П. В. Кискевич // Историческая наука в ХХІ веке: достижения, проблемы, перспективы : Сборник материалов региональной студенческой научно-практической конференции, Брест, 26–27 апреля 2013 г. / БрГУ им. А. С. Пушкина. Брест, 2013. С. 66–69.

  17. Нисс, Е. В. Теоретические воззрения Адама Идзьковского как пример эклектичного мышления : [в т. ч. проект ворот кольцевой казармы Брестской крепости] / Е. В. Нисс // Архитектурное наследие Прибужского региона. Проблемы. Исследования. Тендеции развития : сборник научных трудов ІV междунар. науч.-практич. конф. / БрГТУ. Брест, 2013. С. 109–113.

  18. Власюк, Н. Н. Проблемы сохранения и возможности культурно-туристического использования фортификационных сооружений г. Бреста / Н. Н. Власюк // Архитектурное наследие Прибужского региона : материалы I Междунар. науч.-практич. конф., 28–30 мая 2008 г. Брест, 2008. С. 55–61.

  19. Колосовская, А. Н. Архитектурное наследие Бреста: монастыри 17–18 вв. / А. Н. Колосовская // Архитектурное наследие Прибужского региона. Сохранение и культурно-туристское использование : материалы І Междунар. науч.-практич. конф., 28–30 мая 2008 года / УО «Брестский государственный технический университет». Брест, 2008. C. 19–21.

  20. Морозов, В. Ф. Архитектура Брестской крепости первой половины ХIХ века / В. Ф. Морозов // Архитектрурное наследие Прибужского региона : материалы I Междунар. науч.-практич. конф., 28–30 мая 2008 г. Брест, 2008. С. 12–19.

  21. Гавриленко, И. Брест-Литовская крепость: 180 лет назад был заложен первый камень в ее основание : [история строительства крепости] / Инна Гавриленко ; фото Валерия Короля // Заря. 2016. 31 мая. С. 1, 5.

  22. Гребенников, О. В архивах еще много тайн = Материалы российских архивов : [о круглом столе «От чертежа до каземата: Брестская крепость по архивным материалам 1878–1915» в Музее обороны Брестской крепости (29 апр. 2016 г.)] / Олег Гребенников // Заря. 2016. 3 мая. С. 5.

  23. Павлова, Л. Новые архивные источники презентовали на «круглом столе» в Брестской крепости : [«От чертежей до каземата: Брестская крепость по архивным материалам 1878–1915»] / Любовь Павлова ; фото Александра Пащука // Брестский курьер. 2015. 5 мая (№ 19). С. 19.

  24. Гавриленко, И. По чьим планам строили Брестскую крепость? : к 250-летию со дня рождения К. И. Оппермана / Инна Гавриленко // Заря. 2015. 19 ноября. С. 7.

  25. Гайдукевич, П. Страж западных границ : [история Брестской крепости] / Павел Гайдукевич // Директор. 2015. № 4. С. 58–59.

  26. Баюра, А. Н. Брестская крепость в нумизматике, бонистике, медальерном искусстве / Александр Баюра // Банкаўскі веснік. 2014. № 7. С. 6971.

  27. Бяласін, Я. Таямніцы падземнага Брэста : Паміж горадам і крэпасцю адкапалі старое інжынернае збудаванне : [калодзеж каля скрыжавання вул. Гогаля і Фаміна, мабыць, падземнае злучэнне крэпасці з горадам] / Яўген Бяласін // Брестский курьер. 2014. 28 августа (№ 35). С. 22.

  28. Адамянц-Подъяков, В. От Порт-Артура до Брест-Литовска : [генерал Д. Карбышев в Брест-Литовске в 19111914 гг.(проектировал форты Брестской крепости, реконструировал 7 форт)] / В. Адамянц-Подъяков // Заря. 2007. 14 июня. С. 5.

  29. Адамянц-Подъяков, В. Первый комендант Брест-Литовской крепости : [крат. биография А. Ф. Ляховича (1770–1843)] / В. Адамянц-Подъяков // Заря. 2006. 28 сентября. С. 5.

  30. Адамянц-Подъяков, В. Государь-император Николай I семь раз посещал крепость : [1835,1840,1843,1845,1850,1851,1853] / В. Адамянц-Подъяков // Заря. 2006. 10 июня. С. 4.

  31. Митюков, А. Берестейские пушки : [история артиллерии Брестской крепости] / А. Митюков // Белорусская военная газета. 2007. 14 февраля. С. 4.

  32. Жуков, К. Инженер Брест-Литовской крепости : [биография Бориса Рафаиловича Доброшинского, инженера российской армии] / К. Жуков // Белорусская военная газета. 2005. 27 июля. С. 7.

  33. Клугер, Д. Комендант Брестской крепости : [история жизни М. Грудева (18571912)] / Д. Клугер // Вести-2. 2004. 15 января. С. 1617.

Чытаць 1454 разоў Апошняя змена Чацвер, 22 Красавік 2021 11:11